Алімпіяда: прагнозы

Your browser doesn’t support HTML5

Алімпіяда: прагнозы

7 лютага на расейскім курорце Сочы адкрываюцца зімовыя Алімпійскія гульні. У іх возьмуць удзел 27 беларускіх спартоўцаў.

Чаму на гэтых Гульнях такая нешматлікая каманда Беларусі? Чаму гэтым разам высокае начальства не вымагае ад яе заваёвы абавязковай колькасьці мэдалёў?

У якіх дысцыплінах беларусы маюць найбольшыя шанцы перамагчы? Хто можа заваяваць алімпійскія мэдалі?

Чаму беларускія фрыстайлісты і біятляністкі, якія ня маюць на радзіме сучасных трэніровачных базаў, знаходзяцца сярод прэтэндэнтаў на алімпійскія ўзнагароды, а хакеісты, для якіх пабудавана шмат лядовых палацаў, нават ня трапілі на Гульні? У чым прычына нікчэмных вынікаў мужчынскай зборнай Беларусі ў біятлёне? Чаму няма прагрэсу ў лыжным спорце?

Якая краіна пераможа ў Сочы ў агульнакамандным заліку? І на колькі алімпійскіх узнагародаў могуць разьлічваць самыя спартовыя каманды сьвету?
Сваімі прагнозамі дзеляцца спартовыя аглядальнікі Аляксандар Пуціла (тэлеканал «Белсат») і Ігар Карней (Радыё Свабода).

Вядзе перадачу Вячаслаў Ракіцкі.