Здымачную групу, у складзе якой журналісты Сяржук Кручкоў, Наста Рэзьнікава і апэратар Аляксандар Пацееў, затрымалі супрацоўнікі міліцыі «для высьвятленьня асобаў». Іх завезьлі ў пастарунак.
Міліцыянты патлумачылі, што журналісты знаходзяцца ў забароненай зоне вайсковых вучэньняў, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Тэлежурналісты прыехалі ў Мёры, каб падрыхтаваць рэпартаж пра адключэньне цягам тыдня цяпла ў кватэрах мясцовых жыхароў.
«Мы знаходзімся ў Мёрскім РУУСе ўжо прыкладна паўтары гадзіны. У мяне цяпер бяруць тлумачэньні. Фармальна нас затрымалі, каб высьветліць асобы і ўзяць тлумачэньні пра тое, што мы робім у Мёрах. Мы паказалі пашпарты, але ўсё роўна супрацоўнікі міліцыі вырашылі нас „прабіць па базе“. Пра вайсковыя вучэньні мы даведаліся толькі тут. Нібыта мы апынуліся ў тым месцы, дзе адбываюцца нейкія вучэньні, і таму, маўляў, на нас зьвярнулі ўвагу. Так патлумачылі нам, чаму зацікавіліся нашымі асобамі», — апавёў карэспандэнту Свабоды Сяржук Кручкоў.
20:00 Тэлежурналістаў выправадзілі зь Мёраў