Фэйсбуку 10 год

Сацыяльнай сетцы, заснаванай у 2004 годзе студэнтам Гарварда Маркам Цукэрбэргам, сёньня спаўняецца 10 год.
За гэтыя гады Facebook стаў другой у сьвеце кампаніяй пасьля Google па аб’ёмах прыбыткаў ад інтэрнэт-рэклямы.

Фэйсбук — самая буйная сацыяльная сетка ў сьвеце, якая выкарыстоўваецца адным мільярдам жыхароў плянэты.

Беларуская аўдыторыя Фэйсбука налічвае каля паўмільёна чалавек.

11 157 чалавек упадабалі старонку Беларускай службы Радыё Свабода ў Фэйсбуку.

Віншуем усіх нашых сяброў!