Эўропа абмяркоўвае, як і чым дапамагчы Ўкраіне

Эўрапейскі зьвяз абмяркоўвае са сваімі партнэрамі магчымасьць прадставіць Украіне дапамогу.
Пра гэта заявіў прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэл Барозу.

Гэтая дапамога патрэбная не з-за магчымай асацыяцыі з Эўразьвязам, а таму, што перад Украінай стаіць гіганцкі выклік, заявіў Барозу.

Выступаючы ў Брусэлі на прэсавай канфэрэнцыі разам з прэм’ер-міністрам Грузіі Іракліем Гарыбашвілі, які прыехаў дамаўляцца пра падпісаньне пагадненьня пра асацыяцыю ягонай краіны і Эўразьвязу, старшыня Эўракамісіі таксама заявіў: Брусэль не мае намеру «гандлявацца за Ўкраіну», бо лічыць такі фармат адносінаў непрымальным.

Вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу па замежных справах Кэтрын Эштан заявіла ў інтэрв’ю Wall Street Journal, што Эўразьвяз і ЗША працуюць над буйным плянам фінансавай дапамогі Ўкраіне.

Памер дапамогі «будзе вялікім», сказала Эштан. Умовы дапамогі не прадугледжваюць заключэньня Кіевам доўгатэрміновага пагадненьня зь Міжнародным валютным фондам. Умовамі прадстаўленьня дапамогі будуць палітычныя і эканамічныя рэформы, якія павінен будзе правесьці новы ўрад Украіны.