Іван Андрэйчык з Ваўкавыска кажа сваім патэнцыйным выбарцам, што ён не чалавек Лукашэнкі і зможа патрабаваць праўды ад кожнага начальніка.
Івану Андрэйчыку 67 гадоў, ён інвалід з дзяцінства, ня мае аднае нагі. Больш за трыццаць гадоў ён адпрацаваў электрыкам высокай кваліфікацыі. Цяпер жыве ўдвох з жонкай на ціхай вуліцы Першамайскай ў цэнтры Ваўкавыска і баіцца, што да сьмерці не пасьпее сплаціць крэдыт за хату, бо іх пэнсіі гэтага не дазваляюць.
Мы сядзім у кухні са спадаром Іванам, размаўляем, ягоная жонка, спадарыня Ядзьвіга, завіхаецца каля пліты, а ў нас каля ног круціцца невялічкі сабачка. Я прашу патлумачыць спадара Івана, што прымусіла яго, пэнсіянэра і інваліда, хадзіць і зьбіраць подпісы за тое, каб вылучыцца прэтэндэнтам у дэпутаты? Ён адказвае: надакучыла, хочацца зьменаў:
«Таму што я бачу, што гэтыя выбары ўжо самі па сабе ня выбары, а звычайны фарс. Хто ў нас абіраецца ў мясцовыя і іншыя саветы? Гэта ўсе людзі, якія ходзяць непасрэдна пад Лукашэнкам: дырэктары заводаў, начальнікі цэхаў, дырэктары школ ды і астатнія набліжаныя да кармушкі».
Іван Андрэйчык распавядае, як неаднойчы зьвяртаўся да свайго дэпутата з тым, каб дапамаглі яму, інваліду, пафарбаваць дом — безвынікова. Неаднойчы чуў ад суседзяў скаргі і на мэдыцыну, і на тое, што маладыя людзі ня могуць знайсьці працы з вартым заробкам і вымушаныя з’яжджаць за мяжу.
Андрэйчык кажа, што асноўныя праблемы, якія стаяць перад краінай, немагчыма вырашыць на ўзроўні мясцовых Саветаў — гэта рост цэнаў, заробкі і пэнсіі, але лічыць, што і ў мясцовых саветах павінны быць адказныя дэпутаты, якія маглі б стварыць кожны ў сваім раёне справядлівую атмасфэру. Вось які прыклад сацыяльнай няроўнасьці на ўзроўні раёна:
«Якая ў нас пэнсія? Калі нават пасьля таго, як дабавілі, то ў мяне два мільёна 100 тысяч. Я нават за камунальныя паслугі разьлічыцца не магу. А паглядзіце, што маюць былыя начальнікі, палкоўнікі, падпалкоўнікі... Яны на пэнсіі, а паўладкоўваліся, ведаеце дзе,— мясакамбінат, малаказавод, хлебазавод...»
Пытаюся спадарыні Ядзьвігі — ці верыць яна ў тое, што яе муж можа нешта зьмяніць, стаўшы дэпутатам?
«Не, ня зможа. Трэба адтуль усіх „галаварэзаў“ прыбраць. У нас такіх ня любяць, якія кажуць шмат праўды».
Карэспандэнт: «А якіх у вас любяць?»
Спадарыня: «Падлізьлівых, каб маўчалі. Таму — хто яго абярэ? Усё залежыць ад іх. Гэта не Ўкраіна, паўсюль толькі пакорлівыя. А ва Ўкраіне людзі ваююць за сваё дабро. У нашай дзяржавы няма нават сваёй акуратнай казны. У хаце і тое імкнесься, каб была нейкая капейка, каб яе недзе адлажыць, а гэта дзяржава... І паўсюль махлярства. Гэты рэжым трэба прыбіраць, але няма каму. У нас такога няма чалавека, каб угаварыў маладых, бо старыя што ўжо...»
Спадар Іван узгадвае, як у 1978 годзе ў брэжнеўскія часы адмовіўся ісьці на выбары за тое, што яму далі кватэру меншую, чым належала яго сям’і і без рамонту. І дамогся свайго, бо не саступаў начальству. Таму перакананы, што і зараз магчыма зрабіць рэальныя зьмены. І першы крок да гэтага — на кіраўнічых пасадах павінны быць кампэтэнтныя, разумныя людзі:
«Я за сваё жыцьцё бачыў толькі аднаго талковага інжынэра з вышэйшай адукацыяй, ад таго чалавека можна было нечаму навучыцца. А большасьць заканчваюць інстытуты, тэхнікумы і прыходзяць дуб-дубам, а іх ставяць на кіруючыя пасады, а яны ні ў чым не разьбіраецца і робяць больш шкоды, чым карысьці. Толькі аднаго за ўсё жыцьцё бачыў талковага спэцыяліста».
Сусед спадара Івана — Віталь Гуляк, малады чалавек, кажа, што да гэтых выбараў ставіцца з гумарам, паколькі яны ня маюць ніякага значэньня, але памкненьні суседа падтрымлівае і жадае яму перамогі.
«Удзельнічаць у гэтым — значыцца падтрымліваць гэтую ўладу, а я яе не падтрымліваю. А тут вось у чалавека яшчэ нейкі аптымізм ёсьць, ён не да канца расчараваны, ён спрабуе нешта зьмяніць. Магчыма гэта і добра, што яшчэ ёсьць людзі не расчараваныя да канца, абсалютна».
Мы сядзім у кухні са спадаром Іванам, размаўляем, ягоная жонка, спадарыня Ядзьвіга, завіхаецца каля пліты, а ў нас каля ног круціцца невялічкі сабачка. Я прашу патлумачыць спадара Івана, што прымусіла яго, пэнсіянэра і інваліда, хадзіць і зьбіраць подпісы за тое, каб вылучыцца прэтэндэнтам у дэпутаты? Ён адказвае: надакучыла, хочацца зьменаў:
«Таму што я бачу, што гэтыя выбары ўжо самі па сабе ня выбары, а звычайны фарс. Хто ў нас абіраецца ў мясцовыя і іншыя саветы? Гэта ўсе людзі, якія ходзяць непасрэдна пад Лукашэнкам: дырэктары заводаў, начальнікі цэхаў, дырэктары школ ды і астатнія набліжаныя да кармушкі».
Your browser doesn’t support HTML5