Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ
Міжнародны дзень барацьбы з ракам.
Менск, прэсавая канфэрэнцыя эколягаў пра праект зьменаў у Лясны кодэкс. На думку экспэртаў, новая рэдакцыя кодэксу ставіць пад пагрозу найбольш каштоўную частку ляснога фонду Беларусі дзеля каньюнктурных эканамічных інтарэсаў. Пачатак у 11.00.
Менск, у кнігарні «логвінаЎ» – абмеркаваньне кнігі Сяргея Верацілы «Разьбітае сэрца Вітаўта». Пачатак у 19.00.
Масква, візыт аднаго зь лідэраў сірыйскай апазыцыі Ахмада Джарба.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1789 – Джордж Вашынгтон абраны першым прэзыдэнтам ЗША.
1945 – у Левадыйскім палацы каля Ялты пачала працу канфэрэнцыя кіраўнікоў краінаў антыгітлераўскай кааліцыі.
2003 – у Менску афіцыйна адчыненая амбасада Палестынскай аўтаноміі.
2004 – Запушчаны Facebook.
У гэты дзень нарадзіліся:
1494 – Франсуа Рабле, францускі пісьменьнік.
1515 – Мікалай Радзівіл Чорны, беларускі магнат і асьветнік.
1746 – Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ў ЗША.
1808 – Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі пісьменьнік.
1878 – Дарафей Бохан, беларускі паэт, празаік, публіцыст.
1884 – Павал Харламповіч, беларускі нумізмат, прафэсар археалёгіі.
1929 – Лявон Баразна, беларускі мастак.
1934 – Арсень Ліс, беларускі пісьменьнік.
У гэты дзень памерлі:
1931 – Усевалад Ігнатоўскі, беларускі гісторык.
1950 – Ян Булгак, беларускі і польскі фатограф.
1978 – Аркадзь Куляшоў, народны паэт Беларусі.
ЦЫТАТА ДНЯ
Спакойнага шчасьця
ня зычу нiкому:
Навошта грымотам
маланка бяз грому,
Навошта ручай
безь пякучае смагi,
Халодная ўвага,
не вартая ўвагi,
Жаданьнi, што прагныя
крылы згарнулi,
Зязюля бязь лесу
i лес безь зязюлi?
Аркадзь Куляшоў