На ўсіх 23-барысаўскіх удзельнікаў акцыі салідарнасьці з украінскім Эўрамайданам падрыхтаваныя судовыя пастановы на розныя адміністрацыйныя тэрміны, паведамляе ў фэйсбуку рэдактар рэгіянальнага парталу навінаў, грамадзкі дзеяч Сяржук Салаш. «Фанаты ў шоку. Пэўна, што хлопцы ўпершыню патрапілі ў падобную сытуацыю», дадае актывіст.
27 студзеня ў сеціве зьявіўся здымак, на якім 23 фанаты дзесяцікратнага чэмпіёна краіны па футболе барысаўскага БАТЭ сфатаграфаваліся з бел-чырвона-белым сцягам і плякатамі «Трымайся, Украіна, мы з вамі!» І «Героям слава!».
Раней стала вядома, што як мінімум два фаната асуджаныя на пяць сутак.
У Барысаўскім гарадзкім адзьдзеле міліцыі дзяжурны паведаміў, што фактаў затрыманьня фанатаў БАТЭ альбо складаньня на іх адміністрацыйных пратаколаў не зарэгістравана. «Я нічога такога нават ня чуў. У панядзелак зьвярніцеся з гэтым пытаньнем ў адзьдзел аховы правапарадку», дадаў дзяжурны ГАМ.
Цяпер хлопцы хаваюцца, бо ня хочуць сесьці «на суткі». Паводле аднаго з фанатаў, іх актыўна шукаюць супрацоўнікі КДБ і міліцыянты, каб уручыць павесткі ў суд. А там ўсё па накатанай схеме: пагаджаешся — 5 сутак, не — 15″.
У панядзелак, 3 лютага, на волю павінен выйсьці, адзін з затрыманых.