30 студзеня у Менску пачнуцца здымкі кінастужкі «Авэль» — з сцэнаў пра Плошчу-2010.
Прадусар фільму Юры Ігруша расказвае карэспандэнту Свабоды, што сёньня чакаецца выезд здымачнай групы на праспэкт Незалежнасьці, бліжэй да плошчы:
«Будзе частка нашых актораў, будуць зьнятыя нейкія дынамічныя сцэны, бо нашы акторы дзейнічаюць на фоне нейкіх падзеяў. Але гэта не азначае, што гэта мае адносіны да Плошчы 2010 году. Гэта проста ў горадзе адбываюцца масавыя хваляваньні, у якія трапляюць нашы героі. Гэта не рэканструкцыя, не дакумэнтальныя здымкі, гэта наагул аддалена нагадвае тую сытуацыю. Гэта мастацкае кіно, гэта не дакумэнтальны фільм. І рэканструкцыя падзеяў 2010 году нас ня моцна цікавіць».
Карэспандэнт: «Вы зьбіраецеся здымаць эпізод, калі ламалі дзьверы ў Дом ураду?»
Ігруша: «Эпізоды будуць здымацца згодна з сцэнарам. А разгалошваць сцэнар мы не зьбіраемся. Здымачная група вядзе плянавую працу па здымках фільму. Тыя рэчы, якія мы хацелі агучыць, мы агучылі».
Карэспандэнт: «А ў масоўках будуць браць удзел студэнты?»
Ігруша: «Мы зьвярнуліся, як гэта зрабіла б любая здымачная група, з просьбай да гарадзкіх уладаў забясьпечыць масоўку. Якімі спосабамі яны гэта робяць, мы ў гэтыя дэталі не паглыбляемся. Нам проста дапамагаюць навучальныя ўстановы і яшчэ цэлы шэраг структур. Бо мы ня можам аплаціць такую колькасьць людзей. Сёньня, я думаю, будзе каля 500 чалавек. Гэта меркаваная лічба, а колькі іх будзе, сказаць цяжка. Гэтым займаюцца спэцыялісты».
Мяркуецца, што ў масоўку мабілізуюць правераных актывістаў БРСМ і супрацоўнікаў сілавых структур.
Фільм ствараецца на замову Міністэрства культуры прыватнай кінакампаніяй «Нонстоп Мэдыя». Аўтар сцэнару — расейскі драматург Раман Макушаў. Сюжэт расказвае пра варажнечу і замірэньне двух братоў — а-ля Каін і Авэль — на тле палітычных падзеяў у Беларусі. Пры гэтым паваротнай кропкай стане шматтысячная акцыя пратэсту ў Менску 19 сьнежня 2010 году.