Жыхар Смаргоні спадар Уладзімер адчуў болі ў сэрцы і зьвярнуўся да лекара. Праслухаўшы яго, лекар даў накіраваньне абсьледавацца: зрабіць кардыяграму пад нагрузкай і УЗІ сэрца. Пры гэтым сказаў, што падобнае абсьледаваньне ў іх платнае, і пацыенту давядзецца гэта аплаціць у касу.
Калі пацыент спрабаваў запярэчыць, што паводле Канстытуцыі мэдыцына ў Беларусі бясплатная, то яму ня сталі нічога даводзіць. Квіток на кардыяграму сэрца пад нагрузкай выпісалі на наступны дзень, а вось на УЗІ сэрца — толькі праз два месяцы, на пачатку красавіка. За два гэтыя абсьледаваньні трэба заплаціць блізу 100 тысяч рублёў.
Сам спадар Уладзімер кажа, што многія пацыенты, седзячы пад дзьвярыма лекараў у шпітальных калідорах, як і ён, абураюцца такой сыстэмай. Але ў раённым цэнтры больш лячыцца няма дзе:
«Людзі сядзяць у калідорах, кажуць, як усё дрэнна, але ня болей. Двойчы прапаноўваў напісаць скаргу, але ўсё скончылася тым, што скаргу пісаў адзін».
Спадарыня Любоў са Смаргоні распавядае, як пасьля вострага болю ў нырках пайшла здаваць аналізы, і ёй прапанавалі платныя, бо талёнчык на бясплатныя — толькі празь дзесяць дзён.
Яшчэ яе абурае платны стацыянар, які адкрылі ў іхнім шпіталі летась: маўляў, лекар толькі прыме, паслухае, а ўсё астатняе лячэньне — за твой кошт.
«Але трапіць і ў платны стацыянар складана, бо немагчыма трапіць у звычайны стацыянар — даводзіцца чакаць каля трох тыдняў. Я лічу, калі яны дэкляруюць нам бясплатную мэдыцыну, то яна і павінна быць такой, — абураецца Любоў. — Цяпер вядзецца шмат размоў пра страхавую мэдыцыну. Але як быць з тым, што я адпрацавала 38 гадоў, плаціла падаткі — і мне цяпер ізноў трэба плаціць з пэнсіі, якая трохі болей за 200 даляраў?»
Спадар Уладзімер на гэтым не спыніўся і пайшоў па кансультацыю да юрыста. Мясцовы праваабаронца Алесь Дзергачоў кажа, што з падобным пытаньнем да яго зьвярталіся многія знаёмцы і суседзі. Ён чарговы раз цытуе артыкул Канстытуцыі, дзе чорным па белым напісана, што дзяржава гарантуе права на бясплатнае лячэньне.
Дзергачоў упэўнены, што дзяржава, нічога не зрабіўшы, па сутнасьці, для людзей у гэтай сфэры, папросту падмяніла бясплатную мэдыцыну платнай. Урад прыняў пастанову, у якой тлумачыцца, што платныя паслугі — не абавязковыя для лячэньня, а дадатковыя.
«Як можа быць дадатковае лячэньне, калі яно чалавеку неабходна? Гэта выглядае абсурдна. Тым ня менш, адступленьне ад Канстытуцыі было закладзена ў 2003 годзе, а канчатковая рэдакцыя гэтай пастановы была прынятая ў 2009 годзе», — падсумоўвае Алесь Дзергачоў.
Я, у сваю чаргу, усё ж вырашыў пацікавіцца ў аддзеле дыягностыкі Смаргонскага шпіталя — чаму нават за грошы пацыентам даводзіцца чакаць два месяцы ў чарзе, каб зрабіць УЗІ сэрца?
«У нас на ўвесь раён адзін спэцыяліст, які робіць УЗІ сэрца, і той на паўстаўкі, а пацыентаў шмат — гэта праблема. А перакваліфікаваць таксама няма каго, бо нестае дактароў», — патлумачыла адна зь лекарак гэтага аддзелу.
«А апаратаў хапае ў раёне?» — удакладняю я.
«У прынцыпе, не. Ёсьць толькі два сучасных. Адзін толькі што набылі за грошы раённага бюджэту, і ёсьць яшчэ адзін, якому ўжо каля пяці гадоў, праўда, высокай клясы. Усё астатняе старое — скажам, 1986 году выпуску, а ён пяць гадоў павінен працаваць», — наракае доктарка.
Лекар са Слоніма з 30-гадовым досьведам Іван Шэга кажа, што падобная сытуацыя — у пераважнай большасьці раённых шпіталяў. Цяперашняя сыстэма платных паслугаў пры дзяржаўных мэдычных установах, паводле яго, зафармалізаваная і зводзіцца да выкананьня плянаў і пісаньня справаздачаў, замест таго, каб насамрэч даць пацыенту выбар у мэдычным абслугоўваньні.
На думку лекара, платныя мэдыцынскія паслугі ў раённых паліклініках і шпіталях не паляпшаюць якасьць абслугоўваньня.
Найбольш абурае пацыентаў, паводле Шэгі, тое, што аплочваць патрабуюць паслугі, большасьць якіх — абавязковыя. На яго думку, платная мэдыцына павінна выглядаць інакш і разьвівацца не ў дзяржаўных установах, а паралельна.
«Павінна быць такая сетка паслуг для людзей, якія могуць за гэта заплаціць, — упэўнены Іван Шэга. — Скажу нават болей, што многія ўжо хацелі б заплаціць, але маючы пры гэтым гарантыю ўзроўню абслугоўваньня. Але гэта трэба рабіць ня так, як у нас чыняць па-дзікунску: проста забраць у пацыента грошы, а паслугі пакінуць тыя самыя».
Іван Шэга спрабаваў наладзіць у Слоніме разам з спэцыялістамі грамадзкія абмеркаваньні пэрспэктыў разьвіцьця платных мэдычных паслугаў у раённых гарадках, прыцягнуць да гэтага ўладныя структуры, апублікаваць вынікі ў дзяржаўнай прэсе. Але ягоная ідэя не зацікавіла мясцовыя ўлады.
Калі пацыент спрабаваў запярэчыць, што паводле Канстытуцыі мэдыцына ў Беларусі бясплатная, то яму ня сталі нічога даводзіць. Квіток на кардыяграму сэрца пад нагрузкай выпісалі на наступны дзень, а вось на УЗІ сэрца — толькі праз два месяцы, на пачатку красавіка. За два гэтыя абсьледаваньні трэба заплаціць блізу 100 тысяч рублёў.
Сам спадар Уладзімер кажа, што многія пацыенты, седзячы пад дзьвярыма лекараў у шпітальных калідорах, як і ён, абураюцца такой сыстэмай. Але ў раённым цэнтры больш лячыцца няма дзе:
«Людзі сядзяць у калідорах, кажуць, як усё дрэнна, але ня болей. Двойчы прапаноўваў напісаць скаргу, але ўсё скончылася тым, што скаргу пісаў адзін».
Спадарыня Любоў са Смаргоні распавядае, як пасьля вострага болю ў нырках пайшла здаваць аналізы, і ёй прапанавалі платныя, бо талёнчык на бясплатныя — толькі празь дзесяць дзён.
Яшчэ яе абурае платны стацыянар, які адкрылі ў іхнім шпіталі летась: маўляў, лекар толькі прыме, паслухае, а ўсё астатняе лячэньне — за твой кошт.
«Але трапіць і ў платны стацыянар складана, бо немагчыма трапіць у звычайны стацыянар — даводзіцца чакаць каля трох тыдняў. Я лічу, калі яны дэкляруюць нам бясплатную мэдыцыну, то яна і павінна быць такой, — абураецца Любоў. — Цяпер вядзецца шмат размоў пра страхавую мэдыцыну. Але як быць з тым, што я адпрацавала 38 гадоў, плаціла падаткі — і мне цяпер ізноў трэба плаціць з пэнсіі, якая трохі болей за 200 даляраў?»
Каб трапіць у звычайны стацыянар — даводзіцца чакаць каля трох тыдняў
Спадар Уладзімер на гэтым не спыніўся і пайшоў па кансультацыю да юрыста. Мясцовы праваабаронца Алесь Дзергачоў кажа, што з падобным пытаньнем да яго зьвярталіся многія знаёмцы і суседзі. Ён чарговы раз цытуе артыкул Канстытуцыі, дзе чорным па белым напісана, што дзяржава гарантуе права на бясплатнае лячэньне.
Дзергачоў упэўнены, што дзяржава, нічога не зрабіўшы, па сутнасьці, для людзей у гэтай сфэры, папросту падмяніла бясплатную мэдыцыну платнай. Урад прыняў пастанову, у якой тлумачыцца, што платныя паслугі — не абавязковыя для лячэньня, а дадатковыя.
«Як можа быць дадатковае лячэньне, калі яно чалавеку неабходна? Гэта выглядае абсурдна. Тым ня менш, адступленьне ад Канстытуцыі было закладзена ў 2003 годзе, а канчатковая рэдакцыя гэтай пастановы была прынятая ў 2009 годзе», — падсумоўвае Алесь Дзергачоў.
Я, у сваю чаргу, усё ж вырашыў пацікавіцца ў аддзеле дыягностыкі Смаргонскага шпіталя — чаму нават за грошы пацыентам даводзіцца чакаць два месяцы ў чарзе, каб зрабіць УЗІ сэрца?
«У нас на ўвесь раён адзін спэцыяліст, які робіць УЗІ сэрца, і той на паўстаўкі, а пацыентаў шмат — гэта праблема. А перакваліфікаваць таксама няма каго, бо нестае дактароў», — патлумачыла адна зь лекарак гэтага аддзелу.
«А апаратаў хапае ў раёне?» — удакладняю я.
«У прынцыпе, не. Ёсьць толькі два сучасных. Адзін толькі што набылі за грошы раённага бюджэту, і ёсьць яшчэ адзін, якому ўжо каля пяці гадоў, праўда, высокай клясы. Усё астатняе старое — скажам, 1986 году выпуску, а ён пяць гадоў павінен працаваць», — наракае доктарка.
Многія ўжо хацелі б заплаціць, але маючы пры гэтым гарантыю ўзроўню абслугоўваньня