Украінская апазыцыя не зьбіраецца выконваць прыняты Вярхоўнай Радай ўвечары ў сераду закон аб амністыі, якія выстаўляе ў якасьці ўмовы амністыі вызваленьне адміністрацыйных будынкаў.
Абарона Майдана ўмацоўваецца, каб перашкодзіць сілавому разгону, заявіў камэндант Эўрамайдана, апазыцыйны народны дэпутат Андрэй Парубій.
Паводле ягоных слоў, апазыцыя пасьля галасаваньня адчувае сябе ашуканай, а маніфэстанты не зьбіраюцца разыходзіцца з Майдана і вызваляць захопленыя будынкі.
Прадстаўнік прэзыдэнта Ўкраіны ў Вярхоўнай Радзе, аўтар закона аб амністыі Юры Мірашнічэнка заявіў на брыфінгу, што сілавога разгону Майдана ня будзе ні пры якіх умовах, а закон аб амністыі ўступіць у сілу адразу ж пасьля падпісаньня кіраўніком дзяржавы і апублікаваньня ў прэсе.
Мірашнічэнка заявіў, што ў прынятым законе ёсьць толькі адна ўмова для выкананьня нормы аб амністыі — «вызваліць памяшканьні абласных , гарадзкіх і раённых адміністрацый цягам 15 дзён». Мірашнічэнка сьцьвярджае, што згодна зь ягоным законапраектам, пад амністыю падпадаюць «усе ўдзельнікі мірных мерапрыемстваў, акрамя тых асоб, якія забівалі і катавалі людзей». Ён адзначыў, што гэты закон не тычыцца Дома прафсаюзаў, але павінен быць вызвалены будынак кіеўскай мэрыі.
За амністыю прагаласавалі 232 дэпутаты: 189 ад Партыі рэгіёнаў , 32 камуніста і 11 пазафракцыйных. Рада прыняла закон позна ўвечары ў сераду без абмеркаваньня пасьля таго, як у парлямэнт двойчы прыходзіў прэзыдэнт Віктар Януковіч, праводзіў нарады з большасьцю і пагражаў роспускам Рады.
Апазыцыйныя фракцыі «Бацькаўшчына», УДАР і «Свабода» не далі ні аднаго голасу, выступаючы катэгарычна супраць прыняцьця законапраекта.
Як заявіў лідэр парлямэнцкай фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк, у кіруючай Партыі рэгіёнаў запатрабавалі, каб апазыцыя гарантавала ня толькі вызваленьне маніфэстантамі занятых імі дзяржустаноў, але і вуліц Грушэўскага і Храшчацік.
«Нашы палітычныя апанэнты выстаўляюць ўмову, якая заключаецца ў тым, што мы павінны закрыць Майдан. І толькі тады пачне дзейнічаць амністыя. Гэта ўмова для людзей непрымальная. Таму зараз працягваецца дыскусія, як знайсьці правільнае рашэньне гэтага пытаньня», — адзначыў Арсень Яцанюк.
Выступаючы перад дэпутатамі, былы прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук заклікаў іх прыняць ўзгоднены дакумэнт і прапанаваў сябе і яшчэ аднаго экс-кіраўніка дзяржавы Леаніда Кучмы ў якасьці гарантаў выкананьня дамоўленасьцей паміж уладай і апазыцыяй.
Увечары ў будынак Вярхоўнай Рады прыйшоў Віктар Януковіч, які правёў нараду з дэпутатамі Парыі Рэгіёнаў і пераканаў іх прагаласаваць за законапраект, які не зьяўляецца кампрамісным.