Былы старшыня Моладзі БНФ Алесь Каліта пераехаў у сталіцу Расеі, займаецца бізнэсам, але хоча вярнуцца дамоў, калі стане фінансава незалежным.
Алесь Каліта вучыўся ў Магілёўскім політэхнічным тэхнікуме. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2001 года быў адлічаны. Адслужыў у войску. Вывучыўся на юрыста. Зараз Алесь Каліта стаў бізнэсоўцам. Бізнэс зьвязаны з вырабам мэблі і будаўніцтвам. Радыё Свабода ўзяла інтэрвію ў Алеся Каліты.
— Алесь, вы зусім адышлі ад палітыкі?
— Не магу сказаць, што я цалкам адышоў ад палітыкі. Так, я ёй не займаюся, але цікаўлюся. Па начах у інтэрнэце сачу за падзеямі ва Ўкраіне. Вельмі хочацца туды, таму што быў там некалькі тыдняў падчас Аранжавай рэвалюцыі ў 2004 годзе. Рвуся душой туды, але пакуль што не магу. Раней мог, зараз не магу...
Зараз проста такі пэрыяд, што займаюся бізнэсам і ўладкоўваю сваё асабістае жыцьцё — тым, чым я не займаўся апошнія 10 гадоў. Я займаўся толькі партыяй, палітыкай. А цяпер займаюся сваёй справай і асабістым жыцьцём.
— Чаму абралі менавіта Маскву? Там вышэйшыя заробкі, больш магчымасьцяў, ці прасьцей працаваць?
— Некаторыя мае сябры працуюць тут шмат гадоў. Пагаварыўшы, параіўшыся зь імі, мне падалося больш простым і лягічным паехаць у Маскву, а не на Захад. Па-першае, 8 гадзін ідзе цягнік, і я фактычна па тыдню кожны месяц бываю дома з бацькамі, блізкімі. Няма мяжы, моўных перашкодаў. І самае асноўнае — магчымасьці для бізнэсу значна лепшыя, чым у Беларусі. То бок калі б у Беларусі я пачаў займацца — а я хацеў займацца бізнэсам у Беларусі, неаднаразова сутыкаўся з тым, што органы глядзяць на мяне праз маё мінулае, скажам так. А ў Маскве я нікому не цікавы, і ў Маскве я свабодны ў пляне рэалізацыі сваіх прадпрымальніцкіх здольнасьцяў, што б я ня мог рабіць у Беларусі. Таму што, нават тады, калі я склаў паўнамоцтвы адказнага сакратара Партыі БНФ, яшчэ доўга да мяне дадому прыходзілі мясцовы ўчастковы, міліцыянты, гэбісты, штосьці ад мяне хацелі. Я гэтага не баюся, але мне гэта проста непрыемна. І ведаючы скоцкую сутнасьць беларускага рэжыму, я перакананы, што мне проста б не далі спакойна займацца прадпрымальніцтвам у Беларусі.
— Ці нашмат прасьцей у Маскве адкрыць сваю справу, зарэгістраваць бізнэс, аформіць усе дакумэнты?
— Усе дакумэнты, афармленьне бізнэсу робіцца за пару дзён. Проста трэба заплаціць 30 тысяч расейскіх рублёў, і дакумэнты, юрыдычны адрас, статут, пячатка — усё будзе гатова на працягу двух дзён. Праўда, яшчэ сама рэгістрацыя займае каля двух тыдняў. То бок грошы заплаціў — і за цябе ўсё зробяць.
— А як у Маскве ставяцца да нашых суайчыньнікаў? Ці шмат там беларусаў?
— Паводле маіх ацэнках, у Маскве працуе прыкладна 400 тысяч беларусаў. У Маскве адчуваецца такі падзел: славяне — не славяне. Што да беларусаў, украінцаў — стаўленьне як да суседа па пляцоўцы. Але калі я працую, да прыкладу, з кліентамі, яны часьцяком пытаюцца, калі я прывожу заказ, хто будзе яго ўсталёўваць: расейцы, беларусы ці малдаване? Калі расейцы ці беларусы — гэта іх задавальняе.
— А хто працуе ў вашай фірме?
— У мяне ў фірме працуюць беларусы. Я сюды прыехаў год таму, увесь час вучыўся, толькі зараз пачынаю станавіцца на ногі. Да сябе ў фірму я браў новых людзей, не спэцыялістаў, і сам вучыў. Мне падавалася, што тут ўсё вельмі проста, але насамрэч тут ўсё вельмі і вельмі складана. Масква — гэта месца, куды прыяжджае кожны дзень 1 тысяча чалавек, а зьяжджае 999. Таму што не вытрымліваюць. Тут трэба пахаць па 16 гадзін у суткі. Я параўноўваю прадпрымальнікаў, якія працуюць у Беларусі, маіх знаёмых, зьдзіўляюся, як яны працуюць. Яны могуць дазволіць сабе цягнуць з выкананьнем замоваў, яны могуць дазволіць сабе быць маруднымі... Тут нельга быць маруднымі, Калі ты марудны, ты ў Маскве проста ня выжывеш.
— Ці надоўга вы паехалі ў Маскву? Дзе зьбіраецеся будаваць ўласнае жытло?
— Я пачаў будаваць дом пад Менскам, ужо падмурак заліты. Таму я не разглядаю Маскву, Расею як сваё будучае месца жыхарства. Масква для мяне — толькі інструмэнт для таго, каб я мог быць фінансава незалежным праз 5 — 10 гадоў і мець магчымасьць жыць там, дзе я хачу. Але ў Расеі, у Маскве я жыць не хачу. Гэта проста магчымасьць стаць фінансава незалежным.