Лідэр Свабоды Алег Цягнібок пасьля выступу на Майдане запэўніў журналістаў, што апазыцыя не адступае ад патрабаваньня Майдану адстаўкі прэзыдэнта Віктара Януковіча.
На пытаньне Радыё Свабода пра тое, ці ўлічвае апазыцыя гэтае патрабаваньне на перамовах, ён адказаў:
«Вядома, так было і так застаецца. Адназначна. Мы ні кроку не адыходзім ад тых умоваў. Поўная перазагрузка ўлады. Выбары адначасна прэзыдэнта, парлямэнту, новы ўрад».
На ўдакладненьне, ці плянуе апазыцыя працягнуць перамовы з уладамі, лідэр Свабоды адказаў:
«Думаю, што цяпер казаць пра нейкія перамовы, ну як можна? Яны ідуць па сваім сцэнары. Яны не зважаюць на народ, не зважаюць на прадстаўнікоў у парлямэнце. Якія могуць быць перамовы? Паглядзім».
Таксама журналіст Радыё Свабода спытаў у Алега Цягнібока, ці будзе апазыцыя заклікаць людзей на Майдане выканаць прыняты ў Радзе закон — вызваліць адміністрацыйныя будынкі і аўтадарогі ў абмен на вызваленьне зьняволеных:
«Паколькі мы ня бачылі канчатковай рэдакцыі — яны зараз могуць там напісаць што хочаш. Яны зараз могуць змухляваць. Мы адназначна вывучым канчаткова тое, што яны пададуць як сам законапраект, і прымем прапановы, прапануем народу для ўхваленьня», — сказаў Алег Цягнібок.

Your browser doesn’t support HTML5