У Беларусі неабходна правесьці глыбокую сыстэмную аптымізацыю сыстэмы аховы здароўя, – заявіў віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік.
Існуе пагроза дэградацыі мэдычнай галіны, неабходна падымаць заробак мэдыкам, – заявіў таксама намесьнік прэм'ер-міністра. Ці азначаюць гэтыя словы, што ўсё больш мэдычных паслугаў для насельніцтва будуць платнымі? Ці гатовыя ўлады Беларусі пайсьці на рэформу сыстэмы аховы здароўя? На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.
Цыганкоў: Ці можна з выказваньняў Тозіка зрабіць выснову, што ўрад рыхтуе грамадзтва да таго, што звычайным беларусам давядзецца ўсё больш плаціць за мэдычныя паслугі?
Залескі: Урад не разумее адной рэчы – што такое рынак. Рынак – гэта ў першую чаргу не аплата, а канкурэнцыя. Савецкая мэдыцына, якая дзейнічае і зараз у нас, выключыла канкурэнцыю паміж дактарамі. Трэба яе вярнуць. А грошы могуць быць і дзяржаўныя – галоўнае наяўнасьць канкурэнцыі.
Цыганкоў: Вы маеце на ўвазе тую сыстэму, калі пацыент сам выбірае сабе мэдыка, сам яму плаціць праз страхавую мэдыцыну – у выніку больш пасьпяховыя, больш прафэсійныя мэдыкі лепш зарабляюць?
Залескі: Безумоўна. Другая праблема – у нас мэдыцына вельмі капіталаёмістая. Будуюцца велізарныя шпіталі, стацыянарныя структуры, «койка-месцы». На Захадзе даўно арыентацыя ідзе на мабільныя структуры. Ня койка-месца лечыць чалавека, а кантакт з доктарам.
Цыганкоў: Якраз па койка-месцах на душу насельніцтва Беларусь займае адно зь першых месцаў у сьвеце...
Залескі: Так. І мы іх трымаем, ацяпляем, плацім амартызацыю. На людзей не застаецца. Калі ж доктар будзе вырашаць сам, то ён сам будзе зыходзіць з таго, колькі яму патрэбна памочнікаў і зь якой кваліфікацыяй.
У нас існуе добрая інфраструктура. І яе трэба засвойваць, падвышаць ад яе аддачу. Іначай будзе тое самае, што з аграгарадкамі.
Цыганкоў: Ці азначаюць словы Тозіка, што ўсё больш мэдычных паслугаў для насельніцтва будуць платнымі?
Залескі: Пашырэньне платы за мэдычныя паслугі створыць чэргі на бясплатныя паслугі. Гэта ўжо праходзіла Польшча. На бясплатную будуць запісвацца ўсе пэнсіянэры, каб хоць нешта адхапіць.
У выніку парушыцца савецкая сыстэма маніторынгу. Пакуль наш узровень аховы здароўя трымаецца на гэтай сыстэме. Але яно ўсё пачне развальвацца.