Памёр грамадзкі дзеяч, заснавальнік дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля», доктар філязофскіх навук, прафэсар, дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га і 13-га скліканьняў Генадзь Грушавы.

У апошнія гады ён цяжка хварэў — у яго быў рак крыві. Яму было 63 гады.
Генадзь Грушавы прыйшоў у палітыку на хвалі нацыянальнага адраджэньня. Быў адным з арганізатараў і актыўных удзельнікаў Беларускага народнага фронту «Адраджэньне». У той жа час заснаваў і дабрачынны фонд «Дзецям Чарнобыля». Узгадвае дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук:
«Генадзь уражваў тым, што быў чалавекам дзеяньня і чалавекам выніку. Яго палітычныя погляды і прыхільнасьці былі выразныя і зразумелыя — адраджэньне, незалежнасьць, дэмакратыя. Яго дзейнасьць была ашаламляльнай — здавалася, ён замяняў адначасна Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства замежных спраў, і чарнобыльскі камітэт на дадатак. Плюс быў амбасадарам Беларусі адначасна ў некалькіх эўрапейскіх краінах. Гэта прыклад і напамін, якога калібру і дзяржаўнага таленту людзі былі ў апазыцыі».
Прафэсар, доктар мэдычных навук Юры Бандажэўскі адзначае, што многія мэдыкі дагэтуль не зразумелі маштабу чарнобыльскай катастрофы, а гуманітарый, філёзаф Генадзь Грушавы здолеў зьвярнуць увагу Эўропы на гэтую праблему:
«Мяркуючы па размаху спраў, якія здолеў, пасьпеў ажыцьцявіць за свае 63 гады (а гэта няшмат) Генадзь Грушавы — ён пасьпеў стаць навукоўцам, доктарам філязофскіх навук, і зрабіў вялікую справу, арганізаваўшы сыстэму дапамогі ня толькі дзецям Чарнобыля, але і сем’ям, што пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы. І зьвярнуў увагу Эўропы на неабходнасьць аказаньня такой дапамогі. Яшчэ раз падкрэсьліваю: ён быў навуковец-філёзаф і здолеў зразумець, наколькі важная такая дапамога. Вялікая колькасьць мэдыкаў гэтага не разумее, а чалавек вялікае, шчодрае сэрца меў і дапамагаў гэтым людзям».
За час сваёй працы фонд «Дзецям Чарнобыля», які ачольваў Генадзь Грушавы, дапамог больш як 2 мільёнам жыхароў Беларусі. 160 тысяч дзяцей былі накіраваныя на рэабілітацыю і аздараўленьне ў шмат якія краіны сьвету.
Журналіст і перакладчык Генадзь Кесьнер працаваў разам з Генадзем Грушавым у фондзе «Дзецям Чарнобыля». Нягледзячы на розьніцу ва ўзросьце, яны шчыра сябравалі. У апошнія гады жыцьця спадара Грушавога Генадзь Кесьнер дапамагаў яму ў побыце:
«Скончылася насамрэч цэлая эпоха ў жыцьці беларускай грамадзянскай супольнасьці, калі патасна казаць. Таму што Генадзь Грушавы быў заснавальнікам, ініцыятарам стварэньня, бадай, самай велічэзнай у Эўропе сеткі дапамогі ахвярам чарнобыльскай катастрофы. Гэта быў вельмі разумны, адукаваны, мэтанакіраваны, з геніяльным розумам, і галоўнае — мужны чалавек. Ён 5 гадоў таму даведаўся, што ў яго цяжкая хвароба — рак крыві. І нават некаторыя лекары адводзілі яму два-тры месяцы. Але ягоная мужнасьць, прага жыцьця дапамаглі яму працягнуць пяць гадоў. Я дагэтуль не магу паверыць, што яго няма. Бачыў апошні раз яго ў суботу. Здавалася, прынамсі, што ўсё будзе ня так хутка і ня так жорстка. Мне падалося, што і адчуваў ён сябе лепей — якраз праходзіў чарговы курс хіміятэрапіі. Гэта вельмі цяжкая працэдура, але ён быў аптымістам. Гэта трагедыя...»
Журналіст Яўген Агурцоў у канцы 1980-х дапамагаў Генадзю Грушавому ствараць фонд «Дзецям Чарнобыля».
«Гэта ён, Гена, прыйшоў да мяне ў Саюз кінэматаграфістаў і сказаў: „Жэня, знайдзі машыну, трэба ехаць у чарнобыльскія раёны, там дзеці гінуць“. Было потым і тое, што расейская актрыса Маргарыта Церахава „выбіла“ грошы і перадала Генадзю Грушавому, і адсюль пачаўся фонд „Дзецям Чарнобыля“. Было шмат чаго — хлусьні пра гэтага чалавека, шмат домыслаў, быў перасьлед КДБ. Але я ведаю адно: гэта быў чалавек БНФ, чалавек, які думаў пра іншых больш, чым пра сябе. Гэта быў чалавек, які ня енчыў пра сваю хваробу, ня плакаўся, не абвінавачваў нікога. Ён вельмі мужна і годна сустрэў канец жыцьця».
Дэпутат Вярхоўнага Савету 12 скліканьня Віктар Алампіеў працаваў разам з Генадзем Грушавым у парлямэнцкай фракцыі БНФ:
«Я не хачу прамаўляць слова „памёр“. Проста адышоў у лепшы сьвет Генадзь Уладзімеравіч Грушавы. Ён браў актыўны ўдзел у распрацоўцы вельмі важных законапраектаў, асабліва чарнобыльскіх. Быў вельмі надзейным сябрам, таварышам, дарадцам. Многія ведаюць, якую ён вялікую працу зрабіў па аздараўленьні нашых чарнобыльскіх дзяцей, калі ён ачольваў фонд „Дзецям Чарнобыля“. Колькі беларускіх дзетак адпачыла за мяжой і аднавіла сваё здароўе. Адышоў у лепшы сьвет годны сын зямлі беларускай».
У Генадзя Грушавога засталіся маці, жонка і дарослыя сын і дачка.

Скончылася насамрэч цэлая эпоха ў жыцьці беларускай грамадзянскай супольнасьці