Сваё апошняе інтэрвію Свабодзе Генадзь Грушавы даў 26 красавіка 2013 году — у чарговую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ужо ведаючы, што сам невылечна хворы на тую ж самую страшную хваробу, ад якой столькі гадоў ратаваў іншых.
Пры канцы 2012 году нечакана для ўсіх Генадзь Грушавы абвясьціў пра спыненьне дзейнасьці дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля», ля вытокаў якога стаяў і дзякуючы якому ад 1989 году больш за 300 тысяч маленькіх беларусаў змаглі паправіць здароўе ў экалягічна чыстых мясьцінах. Патлумачыў, што ініцыятыва, маўляў, «выканала сваю сацыяльную місію» і пераходзіць на іншую плятформу.
Але ці сапраўды насьпела неабходнасьць згортваньня чарнобыльскіх ініцыятыў у Беларусі, дзе ўлады распачалі новыя экспэрымэнты зь «мірным атамам»? Вось што ён сказаў нашаму радыё летась у красавіку:
«„Чарнобыльскі шлях“ калісьці вёў на плошчу Незалежнасьці. Памятаеце, у 1989 годзе? Гэты наш шлях прывёў да таго, што незалежнасьць у 1991 годзе ўсё ж зьявілася. Магчыма, ня ў поўным сваім выглядзе, але яна прыйшла. І «Чарнобыльскі шлях» свой унёсак зрабіў. Працяг гэтага шляху — гэта, вядома, рух на Астравец. Там сёньня, з пэўнага пункту гледжаньня, вырашаецца лёс Беларусі. Бо калі гэтая станцыя будзе будавацца, тады будзе перакрэсьлена ўсё, што мы рабілі ў сувязі з Чарнобылем. Таму што мы галоўнага не зрабілі. Мы выратоўвалі дзяцей, але дзеля якой будучыні? Атамнай? Зноў з атамнай станцыяй? Гэта парадокс. Асабіста я гэтага парадоксу не хачу.
Я пачынаў у 1989 годзе, прайшоў амаль 25 гадоў разам з гэтымі людзьмі, але заставацца сёньня выключна дабрачынцам, які робіць карысную справу, але нічога не зьмяняе ў грамадзкім жыцьці, ніяк не ўплывае на будучы лёс, не хачу. Гэта падстава для маёй заявы. А так, калі фармальна гаварыць, фонд у сьціплым выглядзе, якім ён стаў дзякуючы не таму, што мы страцілі кантакты па ўсім сьвеце, што людзі адвярнуліся — не — ён стаў такім, бо дзяржава абмежавала яго ўва ўсім. Я бачу, што цяпер гэтага недастаткова, гэта толькі маленькая частка таго, што мы павінны рабіць. І я вам першаму гэта кажу сёньня вось так адкрыта…»
Аварыя на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 году выклікала хвалю салідарнасьці па ўсім сьвеце, запачаткаваўшы ўзьнікненьне фондаў дапамогі пацярпелым ад катастрофы. Перадусім гэта тычылася аздараўленьня за мяжой дзяцей з забруджаных рэгіёнаў Украіны, Беларусі і Расеі.
У Беларусі яшчэ працуюць нешматлікія чарнобыльскія арганізацыі, якія за кошт спонсарскіх і апякунскіх сродкаў арганізуюць выезд дзяцей за мяжу ці абвяшчаюць збор грошай і прадметаў першай неабходнасьці для дзіцячых дамоў і шпіталяў. Аднак разгарнуцца ў працы ня так лёгка: з падачы новастворанага дэпартамэнту гуманітарных спраў пры прэзыдэнце было ўведзенае абавязковае ліцэнзаваньне дзейнасьці. У выніку разгалінаваныя сеткі чарнобыльскіх ініцыятыў фактычна згарнуліся.
Але ці сапраўды насьпела неабходнасьць згортваньня чарнобыльскіх ініцыятыў у Беларусі, дзе ўлады распачалі новыя экспэрымэнты зь «мірным атамам»? Вось што ён сказаў нашаму радыё летась у красавіку:
«„Чарнобыльскі шлях“ калісьці вёў на плошчу Незалежнасьці. Памятаеце, у 1989 годзе? Гэты наш шлях прывёў да таго, што незалежнасьць у 1991 годзе ўсё ж зьявілася. Магчыма, ня ў поўным сваім выглядзе, але яна прыйшла. І «Чарнобыльскі шлях» свой унёсак зрабіў. Працяг гэтага шляху — гэта, вядома, рух на Астравец. Там сёньня, з пэўнага пункту гледжаньня, вырашаецца лёс Беларусі. Бо калі гэтая станцыя будзе будавацца, тады будзе перакрэсьлена ўсё, што мы рабілі ў сувязі з Чарнобылем. Таму што мы галоўнага не зрабілі. Мы выратоўвалі дзяцей, але дзеля якой будучыні? Атамнай? Зноў з атамнай станцыяй? Гэта парадокс. Асабіста я гэтага парадоксу не хачу.
Мы выратоўвалі дзяцей, але дзеля якой будучыні? Атамнай? Зноў з атамнай станцыяй?