Эўрамайдан: затрыманыя, зьніклыя, загіблыя

Украінская служба Радыё Свабода на сваім сайце прыводзіць сьпіс асобаў, якія пацярпелі падчас пратэстаў ва Ўкраіне – былі затрыманыя, трапілі за краты, зьніклі, былі забітыя. Прапануем вам пераклад публікацыі.

Затрыманыя ў Сумах, паводле інфармацыі Радыё Свабода


Усе значацца як асобы, падазраваныя ў крымінальным правапарушэньні.

Ігнацеў Георгі, 23 гады
Медушэўскі Ўладзіслаў, 38 гадоў
Рэвенка Аляксандар, 25 гадоў
Рэпятун Аляксандар, 45 гадоў, дэпутат Сумскай гарадзкой рады ад «Бацькаўшчыны»
Ткачэнка Юры, 39 гадоў
Таўстуха Аляксандар, 21 год
Чурылаў Раман, 18 гадоў
Шары Алег, 25 гадоў

Шарамет Дзьмітро. Знаходзіцца ў лякарні са страсеньнем мозгу, пабоямі і расьсечаным тварам. Павінны перавесьці ў іншую лякарню і ўзяць пад варту.

Затрыманыя ў Чаркасах падчас разгону аўтамайдану ў ноч на 27 студзеня


Усяго затрымана 16 асобаў, паводле УНІАН.

Барышэўскі Віктар, 1973 г.н, Браварскі раён, в. Куляжанцы.
Гарон Мікола, 1977 г.н., Тэрнопаль, знаходзіцца ў шпіталі.
Красьнянчук Раман, 1990 г.н., Кіеў.
Калацій Ігар, 1972 г.н., Львоўская вобласьць, Радзіхаў.
Мартыненка Вадзім, 1987 г.н., Браварскі раён, в. Гогалеў.
Паяркаў Сяргей, 1965 г.н., Кіеў, сувязі зь ім няма.
Хаджынаў Сяргей, 1974 г.н., Кіеў.
Жураўчак Павал, 1983 г.н., Львоўская вобласьць, пгт Сходніца, знаходзіцца ў шпіталі.

Затрыманыя ў Кіеве і іншых месцах


Абрамян Рудольф, таксіст, затрыманы разам з аўтамайданаўцамі. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай.

Аляксееў Міхайла, актывіст Эўрамайдану, 34 гады. Мера стрыманьня, вызначаная Дарніцкім судом – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Інкрымінуюць удзел у масавых беспарадках, супраціў работнікам міліцыі, нібыта выкарыстоўваў пры гэтым газавыя балёнчыкі і зброю. Такія рэчы пры затрыманьні канфіскаваныя не былі. Сьведкі абвінавачваньня – байцы «Бэркуту».

Андрыйчук Сцяпан, 65 гадоў, інвалід трэцяй групы, мае хворыя ногі. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Прыехаў на сьвята Саборнасьці, прыйшоў на Грушэўскага. Дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Лілія Грыневіч распавяла, што яго там проста схапілі, калі чалавек назіраў за тым, што адбываецца.

Апалькоў Віктар, прыватны прадпрымальнік. Мера стрыманьня, вызначаная Салам'янскім судом – месяц утрыманьня пад вартай. Інкрымінуюць удзел у масавых беспарадках.

Ахрамееў Віталь. Мера стрыманьня, вызначаная Салам'янскім судом Кіеву – месяц утрыманьня пад вартай. Інкрымінуюць удзел у масавых беспарадках.

Біда Дзьмітры, актывіст «Правага сэктару». Затрымалі на пяць сутак у Мікалаеве, даставілі ў Цэнтральны РАУС горада. Прымаў удзел у мірным шэсьці актывістаў Майдану, прапанаваў мікалаеўцам ісьці ў аблдзяржадміністрацыю. Інкрымінуюць «экстрэмісцкую дзейнасьць».

Вайтко Яраслаў. Мера стрыманьня, вызначаная Дарніцкім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Моцна пацярпеў на Грушэўскага. Міліцыя знайшла яго ў шпіталі хуткай дапамогі.

Валадзько Сяргей, 20 гадоў. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай.

Гаўрылаў Мар'ян, фатограф-фрылансэр з Львова. Затрымалі на Грушэўскага, здымаў падзеі, якія адбываюцца там. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай.

Гаўрылаў Емяльян, удзельнік Аўтамайдану. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай.

Горскі Мікіта, удзельнік Аўтамайдану. Мера стрыманьня, вызначаная Дарніцкім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Яго абвінавачваюць у нападзе на «Бэркут».

Гурмак Любамір, утрымліваецца ў Лук'янаўскім СІЗА Кіеву.

Гуць Маркіян. Мера стрыманьня, вызначаная Сьвятошынскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Інкрымінуюць удзел у масавых беспарадках.

Давідзяк Віктар, 20 гадоў, студэнт, родам з Львова. Мера стрыманьня – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. На пасяджэньне Абалонскага суду яго прывезьлі са шпіталя.

Дыдзік Нестар, удзельнік Аўтамайдану. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай.

Дышкант Юхім, 25 гадоў, паэт, аўтар кніг «Марыла вішнямі вуліца», «Гітарная кроў» і « Рамая». Мера стрыманьня, вызначаная Дарніцкім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Суд адмовіўся заслухаць сьведак абароны, слухаў толькі сьведак абвінавачаньня – трох «бэркутаўцаў». Раніцай 20 студзеня Юхім разам зь сябрамі ішоў пешкі дадому з Майдану. Непадалёк ад мэмарыялу Галадамору да іх падышлі 10-15 так званых «цітушкоў» і пачалі біць. Пасьля гэтага тыя, хто біў, заявілі, што выклікаюць міліцыю. На месца здарэньня прыбыў мікрааўтобус з «Бэркутам» і забраў зьбітых актывістаў у міліцыю.

Жытні Дзьмітро, 44 гады. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Быў зьбіты.

Зялінскі Сяргей, удзельнік Аўтамайдану, 31 год. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай.

Іванюк Андрэй, студэнт унівэрсытэту Карпенкі-Карага. Мера стрыманьня, вызначаная Дзясьнянскім судом Кіеву – месяц утрыманьня пад вартай. Ва ўнівэрсытэце адзначаюць, што да падзей у ноч на 20 студзеня ня меў дачыненьня. Паводле вэрсіі абвінавачваньня, у ноч на 20 студзеня прымаў актыўны ўдзел у масавых беспарадках на вуліцы Грушэўскага.

Зухоўскі Сяргей, 18 гадоў, зь вёскі Лескі Чаркаскага раёну. Яго нібыта затрымалі разам зь іншымі мітынгоўцамі ў Чаркасах. Маці хлопца бачыла яго на відэа з месца падзеяў, хлопец нёс параненую дзяўчыну ў машыну «хуткай», пасьля гэтага яго нібыта і затрымалі. Маці Зухоўскага шукае яго і просіць міліцыю паказаць, што сын жывы.

Ленец Андрэй, удзельнік Аўтамайдану, 41 год. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Са словаў відавочцаў, пасьля зьбіцьця «Бэркутам» ледзь перасоўваецца, выбітыя зубы.

Лісавенка Андрэй, актывіст Эўрамайдану, 43 гады. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Ківу – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Перад тым, як быў затрыманы, паехаў забраць параненых са шпіталя і не вярнуўся. Пазьней высьветлілася, што яго затрымалі разам з аўтамайданаўцамі. Пасьля затрыманьня трапіў у шпіталь, быў зьбіты.

Лаза Андрэй, журналіст інтэрнэт-выданьня і газэты партыі «Свабода». Затрымалі 19 студзеня на Грушэўскага падчас выкананьня рэдакцыйнага заданьня. Інкрымінуюць удзел у масавых беспарадках. Мера стрыманьня, вызначаная Шаўчэнкаўскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай.

Карагяўр Уладзімір, журналіст інтэрнэт-канала «Спільнобачання». Мера стрыманьня, вызначаная Дняпроўскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Затрымалі на прыпынку, дзе купляў паліва для генэратараў. Інкрымінуюць арганізацыю масавых беспарадкаў.

Кізюк Іван, зь Тэрнопаля. Затрымалі ў Кіеве 25 студзеня. 26 студзеня Сьвятошынскі суд Кіеву вызваліў Івана пад асабістае абавязацельства, мае цяпер знаходзіцца па месцы прапіскі.

Кабзар Ігар, удзельнік Аўтамайдану. Мера стрыманьня, вызначаная Дарніцкім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Прад'яўляюць абвінавачваньні, паводле якіх пагражае ад 2 да 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Кавалёў Вадзім, студэнт унівэрсытэту Карпенкі-Карага. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – два месяцы хатняга арышту ў інтэрнаце. Ва унівэрсытэце адзначаюць, што да падзей у ноч на 20 студзеня ня меў дачыненьня. Паводле вэрсіі абвінавачваньня ў ноч на 20 студзеня прымаў актыўны ўдзел у масавых беспарадках на вуліцы Грушэўскага.

Кавальчук Артур, 29 гадоў, выпускнік «Астроскай Акадэміі» і Kyiv School of Economics, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытуту эканамічных дасьледаваньняў і палітычных кансультацый. Мера стрыманьня, вызначаная Галасееўскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Быў затрыманы «Бэркутам» разам з паэтам Юхімам Дышкантам і музыкам і культуролягам Дзьмітрыем Маскальцом раніцай 20 студзеня. Інкрымінуюць удзел у масавых беспарадках.

Мыліца Аляксандр, 21 год, студэнт, родам з гораду Даліна Івана-Франкоўскай вобласці, бацька – інвалід першай групы. Быў затрыманы «Бэркутам» падчас атакі сілавікоў на Грушэўскага 22 студзеня. Мера стрыманьня – два месяцы ўтрыманьня пад вартай.

Катляр Андрэй, студэнт унівэрсытэту Карпенкі-Карага. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – два месяцы хатняга арышту ў інтэрнаце. Паводле вэрсіі абвінавачваньня ў ноч на 20 студзеня прымаў актыўны ўдзел у масавых беспарадках на вуліцы Грушэўскага.

Краўцоў Аляксандар, удзельнік Аўтамайдану. Мера стрыманьня – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Паводле слоў дэпутата «Бацькаўшчыны» Паўла Пятрэнкі, пасьля затрыманьня «Бэркут» некалькі гадзінаў трымаў на каленях на сьнезе, прымушаў крычаць «Слава Бэркуту». Абвінавачваюць у таране і нападзе на машыну «Бэркуту » (пагражае да 6 гадоў пазбаўленьня волі).

Кудзінаў Антон, журналіст. Мера стрыманьня, вызначаная Салам'янскім судом Кіеву – месяц утрыманьня пад вартай. Інкрымінуюць удзел у масавых беспарадках. Распавёў журналістам, што падышоў да «Бэркуту» зусім не для таго, каб змагацца, трымаў белы сьцяг у руках.

Куры Іван, 1988 году нараджэньня, з Трускаўца Львоўскай вобласьці. Знаходзіцца ў СІЗА. Апошні раз на сувязь выходзіў у 19.00 19 студзеня зь сястрой. Інкрымінуюць удзел у масавых беспарадках, напад на «Бэркут», падпал аўтобуса.

Майборскі Віталь, родам з Калуша. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – хатні арышт.

Мандзіч Аляксандр, удзельнік Аўтамайдану, 30 гадоў. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай.

Маркус Уладзімер, актывіст Майдана, затрыманы разам з журналістам Уладзімірам Карагяўрам на аўтазапраўцы, дзе той купляў паліва для генэратараў. Мера стрыманьня, вызначаная Дняпроўскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Інкрымінуюць удзел у масавых беспарадках.

Маркус Аляксандр, актывіст Майдана, затрыманы разам з журналістам Уладзімерам Карагяўрам. Мера стрыманьня, вызначаная Дняпроўскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай.

Мартыненка Сяргей, удзельнік Аўтамайдану, 26 гадоў. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом – два месяцы ўтрыманьня пад вартай.

Мысяк Ігар, 20 гадоў. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскі судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай.

Маскалец Дзьмітры, 28 гадоў, культуроляг, музыка, арганізатар фэстывалю правінцыйнага кіно «КУ-КУ-ЛЯ» і суаўтар праекту «Пад шатамі дзяўчат-кветак». Мера стрыманьня – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Інкрымінуюць парушэньне артыкулаў Крымінальнага кодэкса ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

Акулаў Даніла, студэнт унівэрсытэту Карпенкі-Карага. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – два месяцы хатняга арышту ў інтэрнаце.

Астапіенка Дзяніс. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай.

Палёха Ігар, удзельнік Аўтамайдану. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Ехаў дапамагчы тым, хто паведаміў, што трапіў у засаду «Бэркута».

Пасічнік Мікола, 72 гады, родам зь Віньніцкай вобласьці. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Пры затрыманьні на Грушэўскага канфіскавалі рыбу, сала і хлеб. Арыштавалі за кіданьне камянёў у праваахоўнікаў.

Падлобнікаў Віталь, лідэр Запароскай арганізацыі партыі «Свабода». Затрымалі 27 студзеня. Прычыны і абставіны затрыманьня невядомыя.

Паповіч Васіль, затрыманы на Грушэўскага. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – хатні арышт.

Пужак Яраслаў, удзельнік Аўтамайдану, 19 гадоў. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай.

Рубцоў Дзяніс, удзельнік Аўтамайдану. Мера стрыманьня, вызначаная Дарніцкім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. «Бэркут» вельмі моцна пабіў Дзяніса. Яму наклалі 17 швоў на галаве, мае страсеньне мозгу і гематомы. Прад'яўляюць абвінавачваньні, паводле якога пагражае ад 2 да 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Савіч Максім, Роўна. 23 студзеня жорстка зьбілі на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве. Справа разглядалася Дзясьнянскім судом Кіева. Максім знаходзіцца ў Аляксандраўскім шпіталі Кіева пад вартай. Інкрымінуюць удзел у масавых беспарадках.

Сайдакоў Дзьмітры, удзельнік Аўтамайдану. Мера стрыманьня, вызначаная Дарніцкім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Прад'яўляюць абвінавачваньні, паводле якога пагражае ад 2 да 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Салыга Аляксей, удзельнік Аўтамайдану, 29 гадоў. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай.

Сергіенка Дзяніс, удзельнік Аўтамайдану, родам з Луганшчыны, 32 гады. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай.

Сідарэнка Аляксандар, 20 гадоў, з Крывога Рогу. Затрымалі 21 студзеня. Мера стрыманьня, вызначаная Салам'янскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Знаходзіцца ў цяжкім стане.

Сіманаў Сяргей, затрыманы на Грушэўскага. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – хатні арышт.

Скорык Аляксандар, пэнсіянэр. Затрымалі падчас штурму «Бэркутам» мэдпункту на Грушэўскага. Мера стрыманьня, вызначаная Сьвятошынскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай.

Сьлівінскі Васіль, родам з Калуша. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – кругласутачны хатні арышт.

Смалій Віктар, адвакат затрыманага актывіста «Дарожнага кантролю» Андрэя Дзіндзі, бацька чатырох дзяцей. Мера стрыманьня, вызначаная 21 сьнежня – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Інкрымінуюць замах на жыцьцё судзьдзі.

Стагоў Антон, затрымалі 20 студзеня за тры кілямэтры ад Грушэўскага. Мера стрыманьня – два месяцы ўтрыманьня пад вартай.

Суцік Багдан, 32 гады. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай.

Танаеў Яўген, грамадзянін Таджыкістану. Мера стрыманьня, вызначаная Салам'янскім судом Кіеву – месяц утрыманьня пад вартай. Інкрымінуюць удзел у масавых беспарадках.

Цюк Фёдар. Мера стрыманьня, вызначаная Салам'янскім судом – месяц утрыманьня пад вартай. Інкрымінуюць удзел у масавых беспарадках.

Фралоў Алег, удзельнік Аўтамайдану. Затрымалі на вуліцы Лютэранскай у Кіеве. Знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі: пералом рукі, зашытая губа, з-за чаго ня можа гаварыць, мае іншыя траўмы. Суд яго справу дзеля выбару меры стрыманьня не разглядаў з-за стану здароўя затрыманага.

Холад Іван, 1960 г.н., інвалід другой групы. Затрыманы 22 студзеня на Грушэўскага. 24 студзеня Сьвятошынскі суд Кіеву вызначыў меру стрыманьня – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Праз два дні суд вызваліў Івана з-пад арышту з-за цяжкага стану здароўя.

Храбуст Юры, студэнт унівэрсытэту Карпенкі-Карага. Мера стрыманьня, вызначаная Абалонскім судом Кіеву – два месяцы хатняга арышту ў інтэрнаце.

Цыбульскі Максім. Мера стрыманьня, вызначаная Сьвятошынскім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Інкрымінуюць удзел у масавых беспарадках.

Цыліцкі Уладзіслаў, праграміст кампаніі SAMSUNG, затрымалі на Грушэўскага. Са словаў сяброў, быў вельмі моцна зьбіты «Бэркутам», зламаны нос, выбітая сківіца. Інкрымінуюць удзел у масавых беспарадках. Мера стрыманьня – месяц утрыманьня пад вартай. Судзілі завочна. Знаходзіцца ў гарадзкім шпіталі хуткай дапамогі.

Шкрабак Аляксандар, студэнт унівэрсытэту Карпенкі-Карага. Мера стрыманьня, вызначаная Дзясьнянскім судом Кіеву – месяц утрыманьня пад вартай. Паводле вэрсіі абвінавачаньня ў ноч на 20 студзеня прымаў актыўны ўдзел у масавых беспарадках на вуліцы Грушэўскага.

Шміндзюк Андрэй, удзельнік Аўтамайдану. Мера стрыманьня, вызначаная Дарніцкім судом Кіеву – два месяцы ўтрыманьня пад вартай. Прад'яўляюць абвінавачваньні, паводле якіх пагражае ад 2 да 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Юрчанка Дзьмітры, затрымалі за тое, што перавозіў у сваёй машыне аўтамабільныя шыны. Справу павінен разгледзець Салам'янскі суд Кіеву.

Затрыманыя ў Сьмілі (Чаркаская вобласьць) 23 студзеня

Емяльянаў Цімур, 23 гады, сірата, Смілянскі суд вызначыў меру стрыманьня – два месяцы ўтрыманьня пад вартай.

Іляшчэнка Аляксандар, 38 гадоў
Сушэр Віталь Вітальевіч
Каваленка Алег, 21 год
Вальчук Сяргей, лекар, 28 гадоў
Коргут Яраслаў, 18 гадоў
Хара Уладзімір, 24 гады

Затрыманыя ў Чаркасах 25 студзеня


Бязьверхі Дзяніс, 17 гадоў
Більцоў Павел, 17 гадоў
Бяляеў Аляксандар, 15 гадоў
Букша Аляксандар, 21 год
Вакуленка Сяргей, 20 гадоў
Дзяркач Назар, 15 гадоў
Завіруха Андрэй, 16 гадоў
Залозны Аляксей, 16 гадоў
Івашчанка Давід, 16 гадоў
Камінскі Віталь, 22 гады
Каплун Аляксандр, 24 гады
Кажухар Аляксандр, 16 гадоў
Казерэнка Аляксандр, 27 гадоў
Кулікоў Сяргей, 15 гадоў
Кульчыцкі Андрэй, 16 гадоў
Ласкавы Ігар, 27 гадоў
Мысенка Раман, 15 гадоў
Машынскі Андрэй, 16 гадоў
Небыліца Яўген, 15 гадоў
Няхейма Богдан, 20 гадоў
Нечыпарэнка Алег, 17 гадоў
Нікіцін Алег, 16 гадоў
Насенка Раман, 15 гадоў
Пархоменка Уладзіслаў, 17 гадоў
Сьлюсар Валер, 16 гадоў
Сякерка Максім, 15 гадоў
Цімохаў Уладзіслаў, 15 гадоў
Усенка Канстанцін
Усенка Сяргей, 21 год
Фаценка Юры, 25 гадоў
Юзэфовіч Віктар, 18 гадоў
Юркевіч Аляксандр, 18 гадоў

Зьніклыя


Булатаў Дзьмітры, адзін з арганізатараў Аўтамайдану. Аб зьнікненьні паведамілі сваякі. На сувязь выходзіў увечары 22 студзеня. У сьпісе затрыманых аўтамайданаўцаў Дзмітрыя Булатава няма.

Карбышаў Андрэй, валанцёр Эўрамайдану, родам зь Івана-Франкоўска, жыве ў Белай Царкве. 25 студзеня днём паехаў за межы Майдану, патэлефанаваў, што вяртаецца, і з тых часоў не выходзіць на сувязь. Тэлефоны адключаныя.

Прыйдун Уладзімер, народны дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Леся Арабец назвала яго сярод тых зьніклых пасьля сілавога разгону Майдана 30 лістапада, каго не атрымалася да гэтага часу адшукаць. У адказе МУС на дэпутацкі запыт адносна бязь вестак зьніклых людзей Уладзімер Прыйдун сярод нерасшуканых асобаў ня значыцца.

Шынкарук Анатоль, 1959 году, родам зь Віньніцы. Бясьследна зьнік яшчэ 1 чэрвеня 2013 году. Родныя пазналі яго ў сюжэце, зьнятым Першым тэлеканалам (Расея) з Майдана 24 лістапада 2013 году. МУС назвала Анатоля сярод тых, хто лічыцца бясьсьледна зьніклым пасьля сілавога разгону Эўрамайдану ў ноч з 29 на 30 лістапада. Пракуратура Шаўчэнкаўскага раёну Кіеву распачала крымінальную справу па факце яго зьнікненьня.

Загіблыя


Вярбіцкі Юры, 50 гадоў, актывіст Эўрамайдану з Львова. Яго выкралі 21 студзеня разам з актывістам Ігарам Луцэнкам з Аляксандраўскага шпіталя ў Кіеве. На наступны дзень у лесе каля Кіева было знойдзена цела Юрыя Вярбіцкага, які памёр ад катаваньняў на моцным марозе, яго рукі былі зьвязаныя скотчам. У МУС заявілі, што Юры Вярбіцкі памёр «ад пераахаладжэньня, а цялесныя пашкоджаньні, якія ён атрымаў, не зьвязаныя са сьмерцю». Працягваецца сьледзтва.

Жызьнеўскі Міхаіл, 25 гадоў, грамадзянін Беларусі, чалец самаабароны Майдану. Загінуў 22 студзеня падчас падзей на Грушэўскага ад скразнога агнястрэльнага раненьня ў сэрца.

Нігаян Сяргей, адзін з ахоўнікаў Майдана, 20 гадоў, родам з Днепрапятроўскай вобласьці. Загінуў 22 студзень 2014 году ад раненьня, выкліканага сьвінцовай карцеччу падчас падзеяў каля стадыёна «Дынама» на Грушэўскага. У МУС заявілі, што патроны, якімі былі нанесеныя сьмяротныя раны, не знаходзяцца на ўзбраеньні ў міліцыі.

Сенік Раман, 45 гадоў, родам з Яварыўшчыны Львоўскай вобласьці, памёр у кіеўскім шпіталі. Яго цяжка паранілі 22 студзеня на Грушэўскага. У яго было цяжкае раненьне ў лёгкія, Раман перанёс некалькі апэрацый.