Дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук ўспамінае пра Генадзя Грушавога.
«Генадзь уражваў тым, што быў чалавекам дзеяньня і чалавекам выніку. Яго палітычныя погляды і прыхільнасьці былі выразныя і зразумелыя — адраджэньне. незалежнасьць, дэмакратыя. Яго дзейнасьць была ашаламляльнай — здавалася, ён замяняў адначасна міністэрства здароўя, міністэрства замежных справаў і чарнобыльскі камітэт у дадатак. Плюс быў амбасадарам Беларусі адначасна ў некалькіх эўрапэйскіх краінах. Гэта прыклад і напамін, якога калібру і дзяржаўнага таленту людзі былі ў апазыцыі».