Вярхоўны суд не задаволіў пазоў уласьніка фірмы «БЕЛСАТплюс» Андрэя Белякова да польскай тэлекампаніі «Белсат».
Тэлеканал «Белсат ТВ» перамог у спрэчцы за гандлёвы знак «Белсат». 27 студзеня Вярхоўны суд адмовіў у задавальненьні пазову прадпрымальніку Андрэю Белякову, які патрабаваў адабраць у «Белсата» права на карыстаньне гандлёвым знакам на той падставе, што ён належыць яму на тэрыторыі Беларусі. Першапачаткова Андэй Белякоў патрабаваў таксама спыніць трансьляцыю сыгналу тэлекампаніі на тэрыторыі Беларусі апэратарамі спадарожніка «Астра», але пасьля першага судовага паседжаньня гэтае патрабаваньне было зьнятае. Сёньняшні прысуд на карысьць тэлеканалу пазоўнік пракамэнтаваў вельмі коратка:
«Я не задаволены рашэньнем суду. Буду думаць, што рабіць далей. Пакуль пэўнага рашэньня ня маю».
Паводле прадстаўніка «Белсату» Міхася Янчука, Андрэй Белякоў ня зможа зноў падаць у суд, бо двойчы аднолькавыя пазовы не прымаюць. А тое, што гэта быў суд вышэйшай інстанцыі, выключае магчымасьць перагляду справы. Адносна станоўчага рашэньня Міхась Янчук выказаў задавальненьне:
«Мы вельмі задаволеныя вэрдыктам, таму што ўсе патрабаваньні пазоўніка прызнаныя неабгрунтаванымі. Нават усе ягоныя аргумэнты ў прэтэнзіях да нас суд не прызнаў дастаткова важкімі. Будзем спадзявацца, што зноў спадар Белякоў ня будзе нас непакоіць, бо паводле беларускага закону ад тых самых асобаў і па той самай справе суд паўторна ня можа прыняць пазоў».
Карэспандэнт: «Ці паўплываў гэты суд на дзейнасьць „Белсату“ ў Беларусі?»
«Справа ў тым, што „Белсат“ і ня дзейнічае ў Беларусі. Гэта і было падкрэсьлена калегіяй Вярхоўнага суду па інтэлектуальнай уласнасьці тым, што ўсе патрабаваньні пазоўніка былі прызнаныя неабгрунтаванымі».
Карэспандэнт: «Віншуем вас зь перамогай у судзе».
«І вас таксама з тым, што мы ўсе можам працаваць у Беларусі».
Карэспандэнт: «Вы чакалі такога рашэньня?»
«Надзея заўсёды памірае апошняй, пакуль яна яшчэ жывая».
Уладальнік прыватнага прадпрыемства «БЕЛСАТплюс», якое прадае спадарожнікавыя антэны, набыў гандлёвы знак «Белсат» у 2006 годзе, калі ўжо было вядома пра пачатак дзейнасьці тэлеканалу на тэрыторыі Польшчы.
Тэлеканалам «Белсат ТВ» валодае польская кампанія Telewizja Polska, якая зарэгістраваная ў Польшчы, гэтаксама як і дамэн сайту. Дамэннае імя не зарэгістраванае ў Беларусі ды не адмініструецца з тэрыторыі Беларусі, а тэлебачаньне не трансьлюецца з тэрыторыі Беларусі. Адпаведна, і таварны знак не падпадае пад юрысдыкцыю беларускага права, заяўлялі ў судзе прадстаўнікі «Белсату». 27 студзеня Вярхоўны суд Беларусі з гэтым пагадзіўся.
У лістападзе 2013 году, калі пачынаўся працэс, дырэктар тэлеканалу «Белсат ТВ» Агнешка Рамашэўска казала, што працэс ініцыяваны, «каб ускладніць жыцьцё» кампаніі, і не выключала, што адмоўнае для «Белсату» рашэньне будзе выкарыстана, каб «чарговым разам адмовіць у акрэдытацыі».
Журналісты «Белсату» дагэтуль ня маюць акрэдытацыі для працы на тэрыторыі Беларусі.