«Белсат ТВ» перамог «БЕЛСАТплюс»

Міхась Янчук, прадстаўнік тэлеканала «Белсат»

Вярхоўны суд адмовіў у пазове кампаніі «БЕЛСАТплюс».
Андрэй Белякоў заявіў Радыё Свабода, што пакуль ня вырашыў, ці будзе ён падаваць пазовы далей.

Прадметам спрэчак быў гандлёвы знак.

Андрэй Белякоў кажа, што зарэгістраваў гандлёвы знак «БЕЛСАТплюс» яшчэ ў 2001 годзе.

Тэлеканал «Белсат» быў створаны 23 красавіка 2007 году. Кампанія «Тэлевізія Польска», да якой афіцыйна адносіцца тэлеканал «Белсат», ужо падавала ў беларускі суд пазоў супраць кампаніі Андрэя Белякова.

Фірма Белякова «БЕЛСАТплюс» займаецца продажам спадарожнікавых талерак.

Белякоў дамагаўся, каб тэлеканал «Белсат ТВ» зьмяніў свой гандлёвы знак. Ён катэгарычна адмаўляе, што перасьледуе сваім пазовам палітычныя мэты.

Your browser doesn’t support HTML5

«Белсат ТВ» перамог у судзе


Міхаіл Янчук, афіцыйны прадстаўнік «Белсату» ў Менску, заявіў Радыё Свабода, што задаволены такім рашэньнем суду:

«Мы будзем працаваць, як і раней», — сказаў Янчук.