Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, пакуль актывісты не гавораць, як далёка яны едуць. «Нам трэба перамагаць. Калі не пераможам, то загінем ня толькі мы. Гэта будзе крыж на будучыні любога ў гэтай краіне», — кажа Тацяна Чарнавол.
Аўтамайдан удвая павялічыў ўзнагароду за інфармацыю, зьвязаную зь лідэрам руху Дмытром Булатавым, які зьнік 23 студзеня. Актывісты грамадзкага руху Аўтамайдан за любыя навіны пра месцазнаходжаньне калегі Дмытра Булатава абяцаюць ужо не 100 тысяч грыўняў, як раней, а 200 тысяч.
Журналістку і актывістку Тацяну Чарнавол жорстка зьбілі невядомыя ў ноч на 25 сьнежня на Барыспальскай трасе пад Кіевам. У МУС паведамілі аб затрыманьні пяцёх падазраваных у зьбіцьці журналісткі.