У рэгіёнах Украіны міліцыя пераходзіць «на бок народу»

Валынскія і ровенскія міліцыянты ня хочуць ваяваць з людзьмі. Міліцыя, якая ахоўвала Валынскую аблдзяржадміністрацыю, заявіла, што яна ня ўжые сілу супраць людзей.

«Мы з народам, мы — ўкраінцы», — сказалі міліцыянты супрацоўніку адміністрацыі.

Пасьля міліцыянты, якія ахоўваюць адміністрацыю звонку, зьнялі шапкі разам зь людзьмі, калі тыя ўшаноўвалі хвілінай маўчаньня памяць загінулых пратэстоўцаў.



Адначасова ў частцы ўнутраных войскаў у Луцку ўжо пяты дзень дзяжураць эўрамайданаўцы. Яны прапускаюць толькі ахоўнікаў суду і інкасатараў. Частка пераведзеная на казарменнае становішча. Аднак сёньня салдаты прызналіся журналістам, што ўдзячныя пікетоўцам за тое, што не даюць зьехаць у сталіцу.

Працаўнікі ДАІ Ровеншчыны яе будуць выконваць злачынных загадаў, калі такія будуць, — паведаміў у суботу ўвечары са сцэны Народнага веча кіраўнік абласнога ДАІ Олэксандр Семянюк. Яго сустрэлі задаволенымі воклічамі.

У суботу зноў Валынская абласная Народная рада вызначыла першыя задачы, сярод якіх — стварэньне атрадаў абласной муніцыпальнай міліцыі, якая будзе забясьпечваць парадак у горадзе. Гэтай справай зоймуцца былыя міліцыянты, якія будуць адбіраць людзей у атрады дабраахвотнікаў. Атрады ня будуць замяняць, а ўзмацняць працу міліцыі па ахове грамадзкага парадку і абясшкоджваць правакатараў.

Веча ў Роўна прагаласавала за стварэньне атрадаў самаабароны.