Улада пайшла на саступкі — Цягныбок

Алег Цягныбок

На перамовах з апазыцыяй ўлада пайшла на саступкі. Пра гэта са сцэны Майдану заявіў лідэр Усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода» Алег Цягныбок.

Прычынай выстаўленьня ўладамі новых прапановаў ён назваў захоп абласных дзяржаўных адміністрацыяў у дзесяці рэгіёнах.

«Мы адкрылі другі фронт па ўсёй Украіне. Абласныя адміністрацыі ёсьць у руках сапраўды народнай улады», — адзначыў Цягныбок.

«Наша барацьба працягваецца да таго часу, пакуль мы ня зможам вырашыць усіх пытаньняў, якія ўкраінскі народ працягвае ставіць перад уладай», — сказаў лідэр УА «Свабода».

Адной з умоваў вырашэньня палітычнага крызісу ў адміністрацыі прэзыдэнта Украіны сёньня назвалі «поўны сыход людзей з вуліцы Грушэўскага і спыненьня любых супрацьпраўных дзеяньняў». Януковіч таксама прапанаваў Арсеню Яцанюку ўзначаліць урад, Віталю Клічко — стаць віцэ-прэм’ерам, і пагадзіўся разгледзець вяртаньне да Канстытуцыі ўзору 2004 года.

Патрабаваньнямі людзей, якія зараз пратэстуюць на цэнтральных вуліцах Кіева, зьяўляецца безумоўнае вызваленьне ўсіх затрыманых сілавікамі дэманстрантаў, адмена «законаў 16 студзеня», адстаўка ўрада. Таксама мітынгоўцы патрабуюць датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў.


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ