Арыштаваныя яшчэ 12 удзельнікаў Майдану

Пракуратура паведаміла сёньня, што суды ўзялі пад варту яшчэ 12 затрыманых па крымінальных абвінавачваньнях у «масавых закалотах» на вуліцы Грушэўскага ў сталіцы.

Рашэньне аб узяцьці пад варту прынятыя праз «асаблівую цяжар злачынства»: сьледзтва сьцьвярджае, што ўсе гэтыя людзі непасрэдна бралі ўдзел у масавых закалотах каля стадыёна «Дынама» на Грушэўскага, якія суправаджаліся гвалтам, падпаламі, супрацівам прадстаўнікам улады з ужываньнем зброі ці іншых прадметаў, якія выкарыстоўваліся як зброя.

Учора пасьля перамоваў лідэраў апазыцыі з прэзыдэнтам стала вядома, што ўлады прапанавалі ў далейшым не ўжываць арышт як меру стрыманьня ў дачыненьні да затрыманых з-за падзей на Грушэўскага і праз суды на працягу трох дзён вызваліць з-пад варты ўжо арыштаваных, але толькі ў выпадку, калі дэманстранты спыняць супрацьстаяньне зь сілавікамі.

Пасьля выступаў лідэраў апазыцыі на Майдане пратэстоўцы адкінулі такі варыянт і, наадварот, прагаласавалі за тое, каб пышырыць тэрыторыю супрацьстаяньня да вуліцы Грушэўскага.


ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ