Бацькі забітага на ўкраінскіх барыкадах Міхаіла Жызьнеўскага начным цягніком паедуць у Кіеў, каб забраць з моргу нябожчыка сына і пахаваць пад Гомелем на сямейных могілках.
Выпускаючы рэдактар газэты «Соборна Київщина» Аляксандра Шашуліна паведаміла, што Міхаіл паехаў зь Белай Царквы ў Кіеў на Майдан па заданьні рэдакцыі як няштатны карэспандэнт.
Рэдактарка Шашуліна апавяла, што Міхаіл умеў здабываць інфармацыю ў экстрэмальных умовах, і на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве ён апынуўся невыпадкова:
«Ён быў, каб сабраць болей інфармацыі — сам падахвоціўся, сказаў, што паедзе. Проста ён не хацеў ва Ўкраіне другой Беларусі. Хацеў асьвятляць падзеі аб’ектыўна — і такім чынам выявіў сваю грамадзянскую пазыцыю. Ён быў бяз зброі, калі яго застрэлілі. У яго не было нічога такога ў руках, што магло ствараць пагрозу. Адзінае, што ў яго на галаве была каска і ён хаваўся за шчытом, каб у яго ня трапіла граната».
Тым часам у Гомелі, а таксама ў Менску і Варшаве, грамадзкія актывісты пачалі зьбіраць ахвяраваньні на пахаваньне Міхаіла Жызьнеўскага. Ягоная маці Ніна Васільеўна пажадала пахаваць сына ў сваёй роднай вёсцы:
«Я буду хаваць яго ў сваёй вёсцы Знамя Працы Гомельскага раёну. Гэта дзесяць кілямэтраў ад Навабеліцы. Там Міша малым бегаў, рос там у вёсцы. Мае бацькі, тата й мама, там пахаваныя. І мае дзядуля і бабуля. Там брат мой знайшоў месца такое на шэсьць магілаў. Я папрасіла: «Сяргей, калочкамі абгарадзі, каб і я там была пахавана разам зь Мішам».
Кіраўнікі 15-й школы, дзе Міхаіл Жызьнеўскі год вучыўся ў ваеннай клясе, раяць не рабіць зь яго героя. Маўляў, школьнікам ён быў сярэдніх здольнасьцяў, лідэрствам не вызначаўся. І паўтараюць, нібы завучана, аднекуль узятую недарэчнасьць, што, маўляў, юнак хаваўся ва Ўкраіне ад войска, — хоць гэта, хутчэй за ўсё, можа сьведчыць пра ўзровень падрыхтоўкі менавіта ў той самай ваеннай клясе.
Сябры й суседзі, наадварот, расказваюць пра Мішу як пра надзвычай добрага хлопца.
29-гадовы Яўген, які жыве побач з домам на вуліцы Сьцяпана Разіна, дзе раней жыла сям’я Жызьнеўскіх, згадвае, што Міша хоць і займаўся каратэ, але характарам быў спакойны:
«Бачыліся. Хадзіў па гэтай вуліцы — у школу хадзіў, спортам займацца. Каратэ займаўся — тут, у нашым спартовым комплексе. Спакойны такі, не задзірысты. Чыста апранаўся. Спакойны быў заўсёды. Я нават і не падумаў бы, што ён мог дзесьці там на Майдане апынуцца».
Суседка Жызьнеўскіх спадарыня Тацяна таксама памятае Мішу:
«Я памятаю Мішу, калі ён, падаецца, у дзясятую клясу хадзіў. Харошы такі хлапец. У царкву хадзіў — харугву насіў за сьвятаром. Потым яго ня стала — ён кудысьці прапаў. А быў такі ветлівы, вітаўся — добры хлопец быў».
Міша пасьля дзясятай клясы пакінуў агульнаадукацыйную школу — паступіў у прафэсійную вучэльню на газаэлектразваршчыка. Займаўся ў рыцарскім клюбе, дзе вучыўся вырабляць сярэднявечныя дасьпехі. А потым — прапаў. Празь сем гадоў Жызьнеўскі знайшоўся ва Ўкраіне ў Белай Царкве. А тры дні таму яго застрэлілі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.