Ваўкавыскаму актывісту пакуль не дазваляюць правесьці шэсьце на знак салідарнасьці з украінскім народам.
Віталь Гуляк падаваў заяўку ў Ваўкавыскі райвыканкам на правядзеньне шэсьця на знак салідарнасьці з украінскім народам двойчы.
Паводле Гуляка, яшчэ ў сьнежні ён падаў першую заяўку на правядзеньне шэсьця, і адказ з райвыканкаму прыйшоў своечасова. Прычым там аргумэнтавана былі названыя памылкі, якія Гуляк дапусьціў пры запаўненьні заяўкі.
Другі раз, улічыўшы ўсе свае памылкі, Гуляк падаў заяўку ў Ваўкавыскі райвыканкам 9 студзеня на правядзеньне вулічнага шэсьця ў гарадзкім парку 25 студзеня на знак салідарнасьці з украінскім народам у яго памкненьні ісьці ў Эўразьвяз.
Другі раз яму адмовілі на падставе таго, што ў гарадзкім парку не ўзгадняюцца заяўкі з просьбамі на правядзеньне масавага мерапрыемства ў выглядзе шэсьця, бо такое мерапрыемства там правесьці немагчыма. Маўляў, масавае мерапрыемства ў выглядзе шэсьця прадугледжвае праход па вуліцах і праежджай частцы.
Камэнтуючы дзеяньні ўладаў, Гуляк зазначыў Свабодзе, што будзе пісаць скаргу на дзеяньні райвыканкаму.
Гуляк: «Я нават ня ведаю, што і думаць: выходзіць проста стаяць у парку можна, а вось хадзіць арганізавана ўжо нельга. Тым ня менш я салідарны з украінскім народам і буду дамагацца, каб мне дазволілі правесьці масавае мерапрыемства ў маім родным горадзе ў яго падтрымку».