Другія суткі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве доўжыцца замірэньне. Гараць шыны. Людзі на барыкадах скандуюць: «Банду гэць!».
На Майдан прыйшла калёна жанчын, маці затрыманых актывістаў і маці былых салдат. Мітынгоўцы спачатку не пусьцілі іх занадта блізка да шэрагаў спэцназу. Але потым яны ўсё ж прайшлі да самых шчытоў «Беркуту».
Жанчыны трымаюць у руках плякаты, іконы, заклікаюць спэцназ зразумець боль маці, ня страляць у людзей, пераходзіць на бок народу. Зь імі знаходзіцца сьвятар.
Жанчыны сталі на калені перад спэцназам.
Тым часам у МУС Украіны заявілі, што не маюць намеру прадпрымаць актыўныя дзеяньні супраць пратэстуючых у Кіеве да завяршэньня перамоў апазыцыі і прэзыдэнта Віктара Януковіча.
Пра гэта сказаў начальнік прэс-службы ведамства Сяргей Асначоў:
«Працягваюцца перамовы прэзідэнта з апазіцыяй ... Міліцыя пакуль застаецца на сваіх пазыцыях», — адзначыў ён.
"Мы стаім каб не было кровапраліцьця, каб быў мір, адумайцеся, хлопцы!",— зьвярнулася да спэцназу адна з жанчын.
Іншыя пяюць хорам калядныя песьні і крычаць: «Будзьце з народам!» «Вы — нашы дзеці!», «Мы любім вас!», «Не страляйце ва ўкраінцаў!»
Афіцэр «Беркута» кажа маці: «Мы вас пачулі, адыдзіце, у нас зьмена па распарадку!»