З 15 мільярдаў даляраў, заплянаваных для крэдытаваньня Украіны, 5 мільярдаў даляраў Расія вылучыць за кошт сваіх спэцыяльных правоў пазыкі. І 10 мільярдаў — з Фонду нацыянальнага дабрабыту. Пра гэта паведаміў міністар фінансаў Расіі Антон Сілуанаў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».
«Мы можам выкарыстоўваць SDR для прадастаўленьня на ўмовах пазыковых, крэдытных сродкаў з выплатай працэнтаў нашаму суседу, каб яны маглі разьлічыцца перад МВФ, гэта прыкладна каля 5 мільярдаў даляраў. Таму з $15 мільярдаў частка, $5 мільярдаў, будзе выдзелена ў выглядзе SDR, 10 мільярдаў будзе ўкладзена са сродкаў ФНД», — сказаў ён.
Паводле міністра, сродкі SDR будуць прадастаўляцца на тых жа ўмовах, што і сродкі ФНД — пад стаўку 5% гадавых.
Раней, у сьнежні 2013 года, прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея прыняла рашэньне выкупіць эўрабонды Украіны на суму 15 мільярдаў даляраў за кошт сродкаў ФНД. Сілуанаў удакладніў, што, магчыма, ня ўвесь аб’ём будзе выкупляцца за кошт сродкаў фонду, плянуецца знайсьці і іншыя крыніцы.