Студэнтка, якая ўдзельнічала ў штурме дзяржбудынкаў, — без прытомнасьці ў крытычным стане

Пад Чаркаскай абласной адміністрацыі падчас штурму памяшканьня пацярпела студэнтка аднаго зь мясцовых ВНУ, якую ўжо праапэравалі. Яе стан ацэньваюць як крытычны. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў экс-мэр Чаркасаў Сяргей Адарыч, піша «Украінская праўда».

Дзяўчыне на галаву кінулі кветкавы вазон з 4-га паверху.

«Кантактаваў зь лекарамі. Дзяўчыну праапэравалі. Стан крытычны. Ня менш за тыдзень будзе без прытомнасьці. Пра дынаміку можна будзе казаць толькі праз два дні», — адзначыў ён.



Як вядома, раней мітынгоўцы аблажылі Чаркаскую адміністрацыю, пасьля чаго пайшлі на штурм і захапілі памяшканьне. Каля 23.00 супрацоўнікі міліцыі вызвалілі памяшканьне Чаркаскага абласнога савету ад мітынгоўцаў. Мінімум 2 актывістаў былі затрыманыя.

Па факце ўчыненых крымінальных злачынстваў сьледчым аддзелам Сасноўскага райаддзела міліцыі распачатая крымінальная справа па прыкметах ч. 2 арт. 342 (Супраціў прадстаўніку праваахоўнага органу) і ч.1 ст.294 (Масавыя закалоты) Крымінальнага кодэксу Ўкраіны.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ