Беларускі журналіст Віктар Дзятліковіч апошнія дні працуе ў самых гарачых пунктах кіеўскага процістаяньня.
Дзятліковіч: Цяпер на Майдане ўсе чакаюць вынікаў сёньняшняга раўнду перамоваў паміж ўладай і трыма лідэрамі апазыцыі. Але, зь іншага боку, мы ведаем, што частка апазыцыі, перш за ўсё «Правы сэктар», не разглядаюць Клічка, Яцэнюка і Цягнібока як сваіх лідэраў, гэтыя апазыцыянэры, фактычна, ня маюць на правых уплыву, і тое, што тыя пагадзіліся на часовае спыненьне сваіх дзеяньняў – гэта зь іх боку акт добрай волі, а не прызнаньне, што тры названыя апазыцыянэры зьяўляюцца аўтарытэтамі для іх. Я параўноўваю свае ўражаньні ад падзеяў на Грушэўскага з учорашнім днём. Цяпер тут ціха. А ўчора было ўражаньне калі не вайны, то яе пачатку. Гэта моцна адрозьніваецца: бачыце вы гэта на свае вочы ці ў тэлевізары ці ў інтэрнэце. Калі знаходзіцеся ў натоўпе людзей, якія закідваюць «Бэркут» кактэйлямі Молатава і камянямі, у вас адчуваньне, што краіна знаходзіцца на мяжы грамадзянскай вайны. Зь іншага боку, як толькі адыходзіш на сто мэтраў ад Грушэўскага ці Майдану, фактычна, трапляеш у мірнае жыцьцё.
Радкевіч: Віктар, як вы былі апранутыя? Так я цяпер раяць апранацца – у касцы і з журналісцкім бэджыкам? Зрэшты, цяпер кажуць, што ў журналістаў спэцыяльна страляюць. Наколькі гэта праўда?
Дзятліковіч: Учора з-за дыму нічога не было відаць. Апазыцыя стварыла дымавую завесу. Таму нават калі там былі снайпэры, то яны нічога не маглі зрабіць. Таму не было небясьпекі, што калі снайпэр убачыць, што ты журналіст, у цябе будуць страляць. Я хадзіў у касцы, на якой было напісана, што я прадстаўнік прэсы, хаця тым самым я парушаў законы, якія ўчора ўступілі ў дзеяньне. Я, здаецца, падлягаў арышту на 15 сутак.
Радкевіч: У гэтыя дні вы ў Кіеве мелі шмат сустрэч з палітыкамі і палітолягамі. Якія ў іх прагнозы наконт таго, што можа адбыцца ў бліжэйшым часе і ў больш далёкай пэрспэктыве? Ці гэтага ніхто ня можа прагназаваць?
Дзятліковіч: Гэтага ніхто ня можа прагназаваць хаця б таму, што розныя прадстаўнікі апазыцыі маюць розныя мэты. Для адных будзе дастаткова адстаўкі аднаго-двух міністраў, а для іншых адзіная мэта – гэта адстаўка Віктара Януковіча і прызначэньне датэрміновых выбараў. Таму я і кажу, што калі нават будуць нейкія вынікі перамоваў, яшчэ ня факт, што іх прыме ўвесь Майдан. І асабліва тыя, хто цяпер процістаіць «Бэркуту» на вуліцы Грушэўскага. Таму ня будзе такога цуду, які задаволіць усіх. І адпаведна, цяжка прагназаваць, як будзе разгортвацца сытуацыя як пры адсутнасьці дамоўленасьцяў, так і пры іх дасягненьні.
Па настроях людзей на Майдане, як мне здаецца, шмат хто зь іх прыме ад улады саступкі меншыя, чым адстаўка Януковіча. Яны будуць лічыць сваёй перамогай ужо адмену тых законаў, якія былі прынятыя Радай, і адстаўку Кабінэту міністраў ці нават некалькіх міністраў. Але на Майдане людзі больш мірныя, чым 300 мэтраў ад іх на вуліцы Грушэўскага. Там любыя дамоўленасьці могуць не прыняць як перамогу і процістаяньне можа працягнуцца.