Юры Цехановіч: Проста паважаеш сябе...

Аўтар Яўген Семчанка

Радыё Свабода публікуе анкеты, у якіх нашы чытачы распавядаюць, як прыйшлі да беларускай мовы, і што яна значыць у іх жыцьці. Дасылайце вашы адказы: svaboda@rferl.org.
Анкета «Жывая мова»

1. Чаму і як вы пачалі гаварыць па-беларуску?
2. Дзе і як вы карыстаецеся мовай?
3. Як мова дапамагла вам ў працы, жыцьцёвых сытуацыях?
4. Якія цяжкасьці стварыла?
5. Што б вы параілі «Свабодзе»?



1. У дзяцінстве, на пачатку 50-х, мова гучала здаецца паўсюль – сябры, радыё. Проста не магу сказаць, калі пачаў размаўляць па-беларуску. Напэўна зь сябрамі.

2. У асноўным зь сябрамі, роднымі, кантактуючы зь людзьмі, у сацыяльных сетках, карыстаўся мовай на працы...

3. Мова мне дапамагала і дапамагае адчуваць сябе годна паўсюль, калі бываў і бываю ў Беларусі. Той стан, які дае выкарыстаньне роднай мовы, немагчыма перадаць, проста паважаеш сябе...

4. На працы былі непаразуменьні і непрыемнасьці, якія былі справакаваныя выкарыстаньнем мовы і адпаведна перакананьнямі.

5. Здаецца, што пазыцыя адносна роднай мовы на «РС» павінна быць больш бескампраміснай, асабліва пры запрашэньні на перадачы людзей, якія непрыхавана адмоўна ставяцца да беларускай мовы.