Сёньня Freedom House распаўсюдзіў свой штогадовы даклад аб стане свабоды ў сьвеце.
Паводле вызначэньня гэтага міжнароднага недзяржаўнага дасьледчага цэнтру, Беларусь, як і ў мінулыя гады, апынулася сярод несвабодных краінаў, якіх у 2013 годзе ў сьвеце было 48. Часткова свабодных краінаў Freedom House летась налічыў 59, а свабодных — 88.
Беларусь мае ацэнкі 7 (найгоршая з магчымых) паводле палітычных правоў і 6 паводле грамадзянскіх свабодаў. Краінаў і тэрыторыяў з такімі ацэнкамі, як Беларусь — яшчэ шэсьць: Чад, Кітай, Куба, Лаос, Паласа Газы, Паўднёвая Асэтыя.
«Найгоршыя з найгорых» (ацэнкі 7 паводле палітычных правоў і грамадзянскіх свабодаў) уключаюць 10 краінаў, сярод якіх Паўночная Карэя, Савудаўская Арабія, Туркмэністан і Ўзбэкістан.
Сярод суседзяў Беларусі, Расея — як і Беларусь, несвабодная краіна, Украіна — часткова свабодная, Латвія, Літва і Польшча — свабодныя.
Паводле ацэнкі Freedom House, у 54 краінах і тэрыторыях сытуацыя з палітычнымі правамі і грамадзянскімі свабодамі пагоршылася, у 40 — палепшылася.
Даклад адзначае ўзмацненьне палітычных рэпрэсій у 2013 годзе на Блізкім Усходзе і на эўраазіяцкай прасторы.
«Без адраджэньня амэрыканскага лідэрства мы можам апынуцца ў будучыні, у якой будзем шкадаваць страчаных магчымасьцяў, чым сьвяткаваць дэмакратычныя заваёвы» — заявіў Дэвід Крэмэр, прэзыдэнт Freedom House, кажучы пра тэндэнцыі ў Эгіпце, Сырыі, Бахрэйне і іншых краінах Блізкага Усходу.
«Аўтарытарныя дзяржавы, у тым ліку Кітай і Расея, не вагаюцца запалохваць сваіх суседзяў і ўзмацняць рэпрэсіі ў сябе дома, і даклад гэта пацьвярджае» — адзначыў Крэмэр адносна сытуацыі са свабодай у Эўразіі.