«Беркут» разграміў калёну Аўтамайдану

.

Прыкладна а 4-й раніцы супрацоўнікі «Беркута» затрымалі актывістаў Аўтамайдана, якія патрулявалі 17-ю бальніцу.
Як паведаміла Аляксандра Матвійчук з Цэнтра грамадзянскіх свабод, колькасьць затрыманых невядомая. Машыны ўсё растрошчаныя. Колькасьць захопленых дакладна невядомая.


«Беркутовцы» пагражалі затрыманым , што зараз будуць іх вазіць па горадзе і біць, многія моцна пабітыя.

Як паведамляе Громадське ТБ , якое вяло трансьляцыю з месца падзеі, мяркуючы па перапісцы ўдзельнікаў Аўтамайдану, іх падставілі: запусьцілі інфармацыю аб неабходнасьці ў дапамозе ў інтэрнэт, каб сабраць машыны актывістаў у адным месцы, а затым калёне падрэзалі белым спэцаўтобусам, спынілі і разграмілі, паведамляе 5 канал.