У сераду ўвечары на Народным вечы яны заявілі, што зробяць усё магчымае, каб пазьбегнуць далейшага кровапраліцьця. Аднак, калі Януковіч не пагодзіцца на датэрміновыя выбары, апазыцыя пяройдзе ў наступ. Рыхтуючыся да магчымага разгону, актывісты ўзмацняюць барыкады на Майдане і ўзводзяць новыя на вуліцы Грушэўскага.
Народнае веча на Майдане сабралася а 18-й гадзіне, аднак лідэры апазыцыйных парлямэнцкіх фракцыяў Віталь Клічко, Алег Цягнібок і Арсень Яцанюк выйшлі на сцэну толькі праз паўтары гадзіны. Перад гэтым яны раіліся пасьля безвыніковых перамоваў з прэзыдэнтам. Як адзначыў Віталь Клічко, Віктар Януковіч ня даў ні аднаго выразнага адказу на вылучаныя апазыцыяй патрабаваньні, галоўнае зь якіх цяпер — датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары.
Лідэры апазыцыйных фракцыяў запэўнілі, што зробяць усё магчымае, каб пазьбегнуць кровапраліцьця, але, калі іншага выйсьця ня будзе — гатовыя ісьці пад кулі разам зь іншымі ўдзельнікамі акцыі пратэсту. Апазыцыянеры заявілі аб стварэньні альтэрнатыўнага парлямэнту Народнай Рады і аб намеры стварыць паралельныя органы ўлады.
Your browser doesn’t support HTML5
Апазыцыя рыхтуецца да наступу
«Сёньня зьбіраюцца расчысціць Майдан. Мы павінны зрабіць усё, каб гэтага не было. А заўтра нас стане яшчэ больш. І калі прэзыдэнт ня пойдзе на саступкі — мы пяройдзем у наступ», — заявіў Віталь Клічко вечарам 22 студзеня.
Ён заклікаў таксама войска і праваахоўнікаў пераходзіць на бок народа і не выкарыстоўваць зброю супраць людзей.
«У нас ёсьць два шляхі: першы — спыніць праліцьцё крыві. На гэты шлях у нас засталося 24 гадзіны. Калі гэтага ня будзе, то я скажу за сябе: я з сорамам жыць ня буду. Заўтра пойдзем наперад: калі куля ў лоб, то куля ў лоб. Але шчыра, справядліва і сьмела», — заявіў лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк.
Лідэр «Свабоды» Алег Цягнібок заклікаў усіх да барацьбы і дапамагаць, хто як можа, актыўным удзельнікам супраціву. Паводле яго словаў, «гэта героі».
Your browser doesn’t support HTML5
Між тым, пратэстоўцы ўмацоўваюць барыкады на Майдане, а таксама ўзводзяць новыя на вуліцах Грушэўскага і Храшчацік, рыхтуючыся да магчымага штурму сілавікоў.
Затое міністар юстыцыі Алена Лукаш у інтэрвію тэлеканалу «Інтэр» заявіла, што перамовы паміж уладай і апазыцыяй па ўрэгуляваньні крызіснай сытуацыі ва Ўкраіне працягваюцца, наступны этап папярэдне заплянаваны на чацьвер. Паводле яе словаў, «шкада, што апазыцыя адмовілася агучыць заяву з асуджэньнем экстрэмісцкіх і радыкальных дзеяньняў у цэнтры сталіцы».
ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ >>
Твіти про "#євромайдан" !function(d,s,id){var js,fjs=d.getElementsByTagName(s)[0],p=/^http:/.test(d.location)?'http':'https';if(!d.getElementById(id)){js=d.createElement(s);js.id=id;js.src=p+"://platform.twitter.com/widgets.js";fjs.parentNode.insertBefore(js,fjs);}}(document,"script","twitter-wjs");