Пра забітага ў сераду ў Кіеўскіх пратэстах беларуса Міхаіла Жызьнеўскага згадвае лідэр незарэгістраванай Беларускай партыі Свабоды Сяргей Высоцкі.
Высоцкі: «Ягоная псэўда была Локі. Цікавы чалавек. Ён быў з Гомеля. Высокі, сьветлы, дужы...
Меў праблемы з уладамі Беларусі.Таму жыў ва Ўкраіне, дзе ўступіў у шэрагі УНА-УНСО. Быў вельмі адчайным хлопцам, таму пэўна і знайшоў сябе ў правай арганізацыі...
У цэлым быў вельмі адданы УНСО, ды быў у гэтай арганізацыі на высокім рахунку... Нават цяжка сказаць, кім ён быў больш – украінцам ці беларусам. Аднойчы ён мне сказаў, што «зважае сябе ўкраінцам», але калі бачыў каго зь беларусаў, заўжды неяк губляўся, намагаўся хоць чым дапамагчы. Якраз на гэтай тэме ягонай падвоенай сьвядомасьці я яго аднойчы падкалоў, цяпер лічу, што дарэмна...»