Заява Amnesty International пра падзеі ва Ўкраіне.
Выкарыстаньне баявых патронаў міліцыяй у Кіеве прывядзе толькі да ўзмацненьня і без таго вельмі нестабільнай сытуацыі, заявіла міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International пасьля паведамленьняў пра сьмерць чатырох пратэстоўцаў і заявы ўраду аб тым, што «Бэркут» можа пачаць выкарыстоўваць агнястрэльную зброю.
Сьмерць чалавека пасьля жорсткага зьбіцьця двума байцамі спэцпадразьдзяленьня міліцыі зьяўляецца яшчэ адным прыкладам паўсюднай міліцэйскай беспакаранасьці ва Ўкраіне, гаворыцца ў заяве Amnesty International.
«Супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія празьмерна ўжываюць сілу, не павінны заставацца непакаранымі. Мы неаднаразова заклікалі ўкраінскую ўладу прыцягнуць вінаватых да адказнасьці, і сёньняшні незаконны гвалт з боку міліцыі прывёў да сьмерці людзей. Што яшчэ павінна адбыцца, перш чым міліцыянты будуць прыцягнутыя да адказнасьці за парушэньне правоў чалавека?», – пытаецца Хэза МакГіл, экспэрт Amnesty International па Ўкраіне.
Міністэрства ўнутраных спраў адмаўляе, што праваахоўнікі выкарыстоўвалі агнястрэльную зброю, але адначасова папярэдзіла аб магчымасьці выкарыстаньня баявых патронаў пры наступных апэрацыях.
«Украінскія ўлады павінны памятаць, што супрацоўнікі праваахоўных органаў могуць ужываць агнястрэльную зброю толькі тады, калі гэта абсалютна неабходна для таго, каб прадухіліць непасрэдную пагрозу жыцьцю або нанясеньне небясьпечных для жыцьця траўмаў», сказала Хэза МакГіл.
«Беспакаранасьць супрацоўнікаў праваахоўных органаў ва Ўкраіне ўжо зьяўляецца сур'ёзнай праблемай, і рашэньне дазволіць выкарыстаньне агнястрэльнай зброі ў гэтым кантэксьце выклікае вялікую трывогу».
Пераважна мірны пратэст у Кіеве перарос у гвалтоўныя сутыкненьні ў нядзелю пасьля таго, як Вярхоўная Рада ў мінулы чацьвер прыняла новыя законы, якія крыміналізуюць пратэсты і істотна абмяжоўваюць права на свабоду сходаў, аб'яднаньняў і выказваньняў. Новыя законы ўступілі ў сілу апоўначы ў сераду, 22 студзеня.
«Украінская ўлада павінна зрабіць усё магчымае, каб спыніць эскаляцыю гвалту ў Кіеве, пакуль яшчэ больш людзей не загінула. Калі прадстаўнікі ўлады, як яны сьцьвярджаюць, сапраўды зацікаўленыя ў мірным урэгуляваньні палітычнага крызысу ў краіне, яны павінны паважаць правы чалавека, а не імкнуцца прыбраць або абмежаваць іх шляхам прыняцьця радыкальнага заканадаўства, зьнішчэньня мірнага пратэсту і дазволу міліцыі выкарыстоўваць празьмерную сілу беспакарана», сказала Хэза МакГіл.