У адказ на дзеяньні супраць пратэстоўцаў на Майдане ў лістападзе і сьнежні мінулага году амбасада ЗША ў Кіеве скасавала візы некалькіх грамадзян Украіны, зьвязаных з ужываньнем сілы.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні амэрыканскага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Кіеве.
«Паколькі візавыя справы паводле законаў ЗША зьяўляюцца канфідэнцыйнымі, мы ня можам камэнтаваць індывідуальныя выпадкі. Хочам падкрэсьліць, што Дзяржаўны дэпартамэнт мае шырокія паўнамоцтвы, каб касаваць візы на аснове інфармацыі, якая паказвае на немагчымасьць допуску атрымальніка візы на тэрыторыю ЗША, і мы разглядаем далейшыя крокі супраць тых, хто нясе адказнасьць за цяперашні гвалт», — паведамляе амбасада.