Украінскія СМІ паведамляюць пра першую ахвяру сутыкненьняў дэманстрантаў і сіл аховы правапарадку ў Кіеве.
Як піша ўкраінская газэта «Сегодня», 21 студзеня днём памёр 22-гадовы актывіст, які ўпаў з 13-мэтровай калянады стадыёна «Дынама» пад час крывавага супрацьстаяньня мітынгоўцаў і сілавікоў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.
Паводле агенцтва УНІАН, у штабе самаабароны Майдана пацьвярджаюць гэтую сьмерць.
21 студзеня ён памёр у шпіталі. Пакуль імя загіблага невядома.
З калянады актывісты абстрэльвалі сілавікоў фэерверкамі і кідалі кактэйлі Молатава. Калі «беркутовцы» забраліся на калянаду, большасьць пратэстуючых пасьпелі спусьціцца на зямлю, аднак двое апынуліся на гары разам з сілавікамі. Адзін з актывістаў зваліўся на зямлю.У пацярпелага было падазрэньне на пералом рук і ног, хлопца забрала «хуткая»