У інтэрнэце зьявілася відэа жорсткага зьбіцьця журналістаў Свабоды

Your browser doesn’t support HTML5

Невядомы аўтар загрузіў на YouTube відэазапіс, на якім бачна, як байцы спэцаддзелу «Беркут» затрымліваюць і зьбіваюць двух журналістаў Радыё Свабода Дмытра Баркара і Ігара Ісхакава
У аб’ектыў трапілі кадры, дзе добра відаць, што журналістаў спачатку павалілі на зямлю, а потым пачалі біць. На відэа таксама чуваць галасы відавочцаў, якія назіралі за інцыдэнтам і камэнтуюць убачанае.

Як відаць на відэа, апублікаваным 20 студзеня, у зьбіцьці журналістаў удзельнічала каля дзясятка міліцыянтаў. Пацярпелыя сьцьвярджаюць, што на відэа менавіта яны.
«Чалавек у зялёным, якога скідаюць са схілу, — гэта я, а ў чырвоным шаліку — Баркар»

«Чалавек у зялёным, якога скідаюць са схілу, — гэта я, а ў чырвоным шаліку — Баркар», — камэнтуе ролік апэратар Радыё Свабода Ігар Ісхакаў.

Пацьвярджае, што на відэа зьнялі менавіта іх, і другі зьбіты журналіст Дмытро Баркар.

«На відэа мяне відаць у шаліку. Я ляжу, акружаны „Беркутам“. Тады я як мінімум тройчы паўтарыў: „Хлопцы, мы журналісты, мы з вамі не ваюем, мы ня ўдзельнічаем, мы проста назіраем, мы тут працуем“. Але на мае словы не зьвярталі ўвагі. „Усіх вас тут трэба забіць“, — адказаў адзін з байцоў», — успамінае Баркар.
Журналістаў Радыё Свабода затрымалі раніцай 20 студзеня на вуліцы Грушэўскага падчас выкананьня прафэсійных абавязкаў.

Таксама прыкметна, што ў пачатку відэа чалавек у чырвоным шаліку мае каля сябе каску. Як ужо распавядаў раней Дмытро Баркар, на ёй было спэцыяльнае пазначэньне «Прэса», якое звычайна выкарыстоўваюць журналісты, калі асьвятляюць падзеі ў канфліктных кропках. Аднак, як відаць з роліку, сілавікі зьбілі каску. Далей некалькі разоў ударылі журналіста дубінкай па галаве.

Заканчваецца відэа, калі журналістаў заводзяць за шэраг «беркутаўцаў» .

Журналістаў Радыё Свабода затрымалі раніцай 20 студзеня на вуліцы Грушэўскага падчас выкананьня прафэсійных абавязкаў.

Дмытро Баркар і Ігар Ісхакаў былі атакавыя спэцназам «Беркут» у той час, калі вялі наўпроставую відэатрансьляцыю падзеяў. На працягу пяці гадзін іх утрымлівалі асобна адзін ад аднаго, не даючы доступу да тэлефоннай сувязі і да юрыстаў. Яны таксама былі зьбітыя.

Абодва адпрэчваюць абвінавачваньні міліцыі, што яны бралі ўдзел у гвалтоўных дзеяньнях або правакавалі праваахоўнікаў нейкім чынам. Апошнія зьнятыя імі відэакадры перад момантам затрыманьня зь іх наўпроставага эфіру пацьвярджаюць іх словы.