22 студзеня пачынаецца чатырохдзённая сустрэча Сусьветнага эканамічнага форуму ў Давосе ў Швэйцарыі.
На гэтыя сустрэчы запрашаюцца, як правіла, вядучыя кіраўнікі сусьветнага бізнэсу, палітычныя лідэры, вядомыя мысьляры і журналісты. Прадметам абмеркаваньня зьяўляюцца вострыя сусьветныя палітычныя, сацыяльна-эканамічныя і экалягічныя праблемы.
Пад сёлетнюю сустрэчу міжнародная асацыяцыя Оксфэм (Oxfam) – якая займаецца пытаньнямі беднасьці і несправядлівасьці ў сьвеце – падрыхтавала адмысловую справаздачу пра непрапарцыянальнае разьмеркаваньне сусьветнага багацьця.
Паводле справаздачы, у руках 85 найбагацейшых чалавек на сьвеце апынуўся капітал вышынёю 1,6 трыльёна даляраў – больш-менш столькі, колькі агулам мае найбяднейшая палова чалавецтва, гэта значыць, 3,5 мільярда чалавек.
«Гэта ашаламляе, што ў ХХІ стагодзьдзі палова чалавецтва – тры з паловай мільярда чалавек – мае менш, чым невялічкая эліта, якую можна было б камфортна разьмясьціць усяго ў адным двухпавярховым аўтобусе» – пракамэнтавала гэтую сытуацыю Віні Бяніма, выканаўчы дырэктар Оксфэму.
«Усё большая няроўнасьць стварае зачараванае кола, у якім багацьце і ўлада прыпадае штораз меншай колькасьці людзей, у той час як астатнія з нас б’юцца за крышкі з панскага стала» – дадала спадарыня Бяніма.
Паводле справаздачы, у 29 з 30 багатых і высокаразьвітых краінах сьвету, у адносінах да якіх удалося атрымаць інфармацыю аб падатковай палітыцы, падаткі для самага багатага пласту грамадзтва паніжаліся, пачынаючы з другой паловы 1970-х гадоў.
Сярод рэкамэндацый, якія Оксфэм скіраваў да ўдзельнікаў Сусьветнага эканамічнага форуму ў Давосе, знаходзіцца заклік падтрымаць увядзеньне прагрэсіўнага падаткаабкладаньня, у якім багатыя плацілі б вышэйшую стаўку падатку на даходы, чым бедныя.