Супрацоўнік музэю гісторыі рэлігіі ў Горадні Ўладзімір Кіслы толькі што перадаў у адзін з касьцёлаў сваю апошнюю знаходку. Яму далі на рэстаўрацыю невялікую карціну, а пад ёй ён знайшоў даўнейшую і больш па-майстэрску выкананую.
Рэстаўрацыяй прадметаў мастацтва, перш за ўсё для музэю, ён займаецца 34 гады. У Горадні на фасадах касьцёлаў захаваліся драўляныя скульптуры, якім некалькі стагодзьдзяў. Уладзімір Кіслы прыклаў рукі да іх аднаўленьня. Ён распавядае:
«Рабіўся рамонт фасаду бэрнардынскага касьцёла. Зь яго зьнялі фігуры сьвятых, якія былі ў дрэнным стане. Струхлелая драўніна. Фігуры вялікія: два з паловай мэтры на паўтара — прыкладныя габарыты. Польскія рэстаўратары паабяцалі іх аднавіць. Але фасад пафарбавалі, і ўлады патрабуюць, каб рыштаваньні былі зьнятыя: маўляў, псуюць гарадзкія віды, стаяць насупраць драмтэатру. Гэта азначала, што трэба фігуры вяртаць назад. А ў немаўляці адсутнічала палова твару, ручкі, ножкі. Прыйшлося ў музэйным падворку зрабіць намёт, бо ў майстэрні яны б не зьмясьціліся, дый немагчыма было іх нават праз вакно пранесьці. І потым: жахлівыя пахі ад прэпаратаў эпаксідных. І мне давялося сьвінства разьвесьці, таму што шліфаваць з грунтамі і ляўкасамі — справа вельмі брудная, сьмярдзючая. Затое турыстам было цікава. І я зрабіў кансэрвацыю трох сьвятых: Алены з крыжам, Бэрнарда і Антонія зь дзіцём на руках».
Працаваць давялося хутка, зазначае мастак:
«На жаль, то мы дзесяцігодзьдзямі зусім нічога ня робім, то пачынаем сьпяшацца. Бо нехта прыедзе, або ўлады сказалі рыштаваньні прыбраць. Палякі, зь якімі спачатку дамаўляўся ксёндз, сказалі, што рэстаўрацыя кожнай фігуры зойме некалькі гадоў і каштаваць будзе як новы японскі аўтамабіль, прычым трэба іх будзе вывозіць у Польшчу».
Уладзіміру Кісламу заплацілі нашмат сьціплей. Затое ён заўсёды мае працу, кажа мастак.
На пачатку 1980-х гадоў Каложа (храм ХІІ стагодзьдзя) належала Рэспубліканскаму музэю гісторыі рэлігіі. Потым яе перадалі царкве, і Ўладзіміру Кісламу здаецца, што ў гэтым была памылка. Чаму?
Кіслы: «Якая ж гэта царква, калі там, можна сказаць, дзьве сьцяны засталіся (астатняя частка з дошак). І цяпер, калі ідзе гаворка пра яе рамонт, рэканструкцыю, гэта азначае — пусьціць туды будаўнікоў. Бацюшкі захочуць, каб на ёй былі цыбуліны. Яе трэба трактаваць як гістарычны аб’ект. І потым: ніхто ня ведае, як выглядала гэтая царква. У яе крытычны стан геамарфалягічны, таму што кожны год зьяўляюцца трэшчыны. Я думаю, карставыя пароды ня так проста замацаваць. А калі яшчэ дабавіць вагі, а будаўнікі гэта зробяць, то нічога добрага яе не чакае».
Праўда, мастак кажа, што ў яго ёсьць асабісты плян уратаваньня Каложы. Ён вывучаў гідралёгію, мае вышэйшую геаграфічную адукацыю:
«У Горадні Нёман цячэ ў цясьніне. І ў месцы, дзе стаіць Каложа, самы напор вады, адтуль рака паварочвае ўлева. Вада мае неверагодную сілу, а трэба ўлічыць, што пласты ў калоскім пагорку крэйдавыя, лёгка паддаюцца эрозіі. Колькі ні ўмацоўвай, бераг усё роўна будзе падмываць. Але ў нас ёсьць гавань, порт (затока Нёмана насупраць Каложы). Калісьці нібыта тут быў рачны востраў. Калі насупраць царквы насыпаць пару дамбаў з камянёў і зрабіць востраў, разьбіўшы плынь на два рукавы, і тым паслабіць напор вады, гэта магло б даць вынік. Бо пагорак умацоўвалі пры цару, цяпер умацоўвалі, але кожны год зьяўляюцца новыя трэшчыны. Я думаю, што мы можам у будучыні страціць гэты аб’ект».
Сам Кіслы паходзіць з Дубна, вялікай вёскі на беразе Нёмана. Першыя карціны ўбачыў у царкве сьвятога Мікалая, дзе былі абразы. Разглядаў, як намаляваны рукі, ногі, твар, перажываў вострыя пачуцьці.
Раней храмы ў навакольлі былі ўніяцкія, расказвае ён:
«Побач з хутарам Кустоўка ўніяцкая царква ў 1828 годзе ўпала ў Нёман, яе падмыла. Дагэтуль расказваюць, што стаяла царква і правалілася пад зямлю, і ўтварылася возера, якое й цяпер называецца Царкоўнае. Яно ўтварылася са старыцы. Падмыла так, як падмыла Каложу ў 1853 годзе. Вядома, што гэта была царква сьвятога Яўстаха. І што цікава: іканастас пасьпелі разабраць, і ён цяпер у дубненскай царкве».
Каля Дубна Нёман робіць паварот, мэандар, так што вёску падмывае, апавядае Ўладзімір Кіслы:
«Кожны год увесну, у паводку, калі рэжацца стромы бераг ракой, то падае да дзясятка хатаў, але людзі пасьпяваюць выселіцца. Каб спыніць гэта, пачалі спрамляць рэчышча. Але раскапалі пойму, пракапалі прамы канал (добра відаць на спадарожнікавым здымку з інтэрнэту), каб пусьціць ваду ў іншае рэчышча, — і кінулі некалькі гадоў таму працу недаробленай, скончыліся грошы».
У студэнцкія гады мастак быў знаёмы зь пісьменьнікам Уладзімірам Дамашэвічам. Той пазнаёміў яго зь легендарным Уладзімірам Караткевічам.
Мастак успамінае:
«Што мяне потым найбольш уразіла, — што Караткевіч не паленаваўся напісаць да мяне два разы, і я маю гэтыя лісты. Я не лічу, што зь ім сябраваў, але гарэлку піў з Уладзімірам Сямёнавічам. Я ведаю, што Горадню ён вельмі любіў. Калі ён спытаў — адкуль ты, хлопец, паходзіш, — я сказаў, што з Дубна, — ён тут жа дастаў здымак дубненскай царквы, сказаў: я там быў! Быў і ў школе маёй. Па-мойму, Караткевіч належаў да такіх людзей, для якіх не было такога месца ў Беларусі, якое б яны сваімі нагамі ня спраўдзілі. Я ўжо тады маляваў, падарыў яму сваю карціну — „Кароль Стах аддае душу д’яблу“ называлася. Дзе тая карціна, які яе лёс, ня ведаю.
Мне пашчасьціла на добрых людзей. Я нікуды наўмысна ня лез, я звычайны майстар, але так складалася, што я шмат у сваім жыцьці сустрэў цікавых людзей».