Кандыдат гістарычных навук Іна Соркіна падала заяву на імя рэктара Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы Андрэя Караля, у якой абскарджвае сваё звальненьне.
Рада факультэту не пераабрала яе на пасаду дацэнта, што азначае звальненьне з працы. Іна Соркіна з гэтым нязгодная і просіць правесьці конкурс паўторна. Паводле яе, парушаны заканадаўча замацаваныя крытэрыі адбору кандыдатаў. Яна ўказала і на некаторыя працэдурныя парушэньні. Паседжаньне кафэдры было праведзенае без абмеркаваньня кандыдатур і ня ўсе кандыдаты прысутнічалі, хаця іхні ўдзел абавязковы.
А на пасяджэньні Рады факультэту гісторыі, камунікацыі і турызму была агучаная няпоўная інфармацыя аб кандыдатах, хто прэтэндаваў на пасаду дацэнта. Ня ўсе кандыдаты правялі адкрыты занятак у прысутнасьці сваіх калег, каб яны маглі ацаніць выкладчыцкія здольнасьці прэтэндэнта, — адзначае Соркіна.
Канчатковае рашэньне адносна яе прыме ўнівэрсытэцкая рада на сваім пасяджэньні 27 студзеня.
Службовую запіску на імя рэктара падала калега Іны Соркінай прафэсар Сьвятлана Куль-Сяльверстава. Яна нязгодная з прызначэньнем на пасаду дацэнта замест Іны Соркінай Уладзімера Ягорычава. Тэкст ёсьць на катэдры, усе супрацоўнікі зь ім знаёмыя. Куль-Сяльверстава зазначае, што абраньню Ягорычава паспрыяў яго навуковы даробак — сем манаграфій за пяць гадоў, што было агучана на факультэцкай радзе. Яна вырашыла пазнаёміцца з гэтымі працамі. У службовай запісцы на імя рэктара Купалаўскага ўнівэрсытэту прафэсар піша:
«Аднак аказалася, што выданьні, прадстаўленыя дацэнтам У. Ягорычавым у сьпісе для конкурсу, не зьяўляюцца навуковымі, у іх адсутнічае навуковы апарат і іншыя атрыбуты навуковай манаграфіі. Самі выданьні анатаваныя аўтарам як „навукова-папулярныя“, прызначаныя для шырокага кола чытачоў. Згодна з палажэньнямі ВАК такія працы ня могуць фігураваць у сьпісе навуковых манаграфій».
Прафэсар Куль-Сяльверстава падкрэсьлівае, «што прафанаваць працэдуру абраньня праз падман калегаў і скажэньне вынікаў сваёй навуковай дзейнасьці — справа, якая не пасуе выкладчыку ўнівэрсытэту. Тым больш калі падман робіцца ў карысьлівых мэтах».
Яна выказвае спадзяваньне, што «дадзены выпадак будзе адпаведным чынам разгледжаны і яму будзе дадзена належная ацэнка».