У мінулую нядзелю прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін даў інтэрвію некалькім расейскім і замежным тэлеканалам, у якім распавёў пра падрыхтоўку да зімовай Алімпіяды ў Сочы, якая пачнецца 7 лютага.
Паводле Пуціна бясьпека падчас Алімпіяды будзе гарантаваная, карупцыі пры пабудове алімпійскіх аб'ектаў не было, а ўдзельнікам і заўзятарам нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі падчас гульняў ня будзе чыніцца ніякіх перашкодаў.
Пуцін заявіў, што Расея будзе рабіць усё магчымае для прадухіленьня тэрарыстычных нападаў падчас Алімпійскіх гульняў. «У нас ёсьць поўнае разуменьне маштабаў пагрозы, разуменьне, як з гэтым змагацца і як прадухіліць гэта. Я спадзяюся, што нашы праваахоўныя органы будуць мець справу з ім з гонарам і годнасьцю, як гэта было падчас іншых буйных спартовых і палітычных падзяў» – сказаў ён. Дзеля бясьпекі Алімпіяды будуць задзейнічаныя 40 тысячаў паліцэйскіх і прадстаўнікоў спэцслужбаў.
У кастрычніку летась і двойчы – напрыканцы сьнежня – у Валгаградзе адбыліся тэрарыстычныя напады, зробленыя сьмяротнікамі. Напады таксама адбываліся на Стаўрапольшчыне і ў Дагестане.
Радыкальная ісламісцкая групоўка выдала ў нядзелю відэазварот, у якім узяла на сябе адказнасьць за сьнежаньскія выбухі ў Валгаградзе. Прадстаўнікі групоўкі запатрабавалі, каб Расея «неадкладна сышла з Каўказу».
Лідэр ісламісцкага чачэнскага супраціву на Паўночным Каўказе Доку Ўмараў яшчэ ў чэрвені заявіў, што ягоныя байцы будуць ужываць «максымальную сілу», каб перашкодзіць правядзеньню Алімпіяды «на касьцях нашых продкаў».
У сваім інтэрвію Пуцін таксама адхіліў шматлікія абвінавачаньні ў велізарнай карупцыі падчас будаўніцтва аб'ектаў і інфраструктуры ў Сочы. Прэзыдэнт РФ назваў лічбу выдаткаў на падрыхтоўку Сочы да Алімпіяды – 6.5 мільярдаў даляраў. Ён, аднак, дадаў, што выдаткі, зьвязаныя з разьвіцьцём адпаведнай інфраструктуры, маглі быць і большымі, але гэтыя выдаткі не зьвязаныя наўпрост з Алімпійскімі гульнямі.
Лічба, агучаная Пуціным, значна адрозьніваецца ад лічбы 50 мільярдаў даляраў, якою ацэньваюць алімпійскія выдаткі крытыкі Крамля і некаторыя расейскія чыноўнікі. Адзін з самых рэзкіх крытыкаў, адзін зь лідэраў апазыцыі і былы віцэ-прэм'ер РФ Барыс Нямцоў назваў Алімпіяду ў Сочы «афёрай стагодзьдзя». «У мяне ёсьць шмат фактаў, каб меркаваць, што карумпаваныя чыноўнікі і бізнэсоўцы, блізкія да Пуціна, паклалі ў кішэню 25-30 мільярдаў даляраў у ходзе будаўніцтва», – сказаў Нямцоў у сваім нядаўнім інтэрвію The Times.
«Ёсьць сілы, якія заўсёды супраць усяго, нават супраць алімпійскага праекту, – сказаў Пуцін. – Я ня ведаю, чаму, але, магчыма, гэта іх праца, магчыма, яны так гэта бачаць, можа, хто пакрыўдзіў іх у жыцьці».
Падчас інтэрвію Пуцін імкнуўся запэўніць, што закон аб забароне прапаганды гамасэксуалізму, які бы прыняты ў Расеі летась, ня створыць ніякіх перашкодаў спартоўцам і заўзятарам – геям, якія прыедуць у Сочы.
Прэзыдэнт Расеі сказаў, што мае сяброў-геяў, прыгадаў сьпевака Элтана Джона, паводле Пуціна Джон – «незвычайны чалавек, якога любяць мільёны людзей незалежна ад яго сэксуальнай арыентацыі». Дарэчы, Элтан Джон публічна асудзіў новы расейскі «антыгейскі» закон падчас сваіх нядаўніх гастроляў у Маскве. Прэзыдэнт Расеі таксама выказаў гатоўнасьць сустрэцца з зоркай ангельскага кіно Іанам Маккеленам, які стаў ініцыятарам адкрытага ліста Пуціну 27 нобэлеўскіх ляўрэатаў. Аўтары ліста, надрукаванага ў брытанскай The Independent, заклікалі Пуціна адмяніць «антыгейскі закон».
Пуцін у інтэрвію абараняў гэты закон: «Мне здаецца, што закон, які мы прынялі, ня шкодзіць нікому. Больш за тое, гомасэксуалісты ня могуць адчуваць сябе непаўнавартаснымі тут, таму што няма прафэсійнай, кар'ернай або сацыяльнай дыскрымінацыі ў адносінах да іх. Так што няма ніякай небясьпекі для людзей гэтай нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі, якія плянуюць прыехаць на Гульні ў якасьці наведнікаў або удзельнікаў».
На пытаньне, што можа пагражаць спартоўцам або гледачам, якія будуць пратэставаць супраць закону, Пуцін сказаў: «Пратэст і прапаганда – гэта крыху розныя рэчы, зь юрыдычнага пункту гледжаньня пратэст супраць закону ня тое ж самае, што прапаганда гомасэксуалізму або жорсткага абыходжаньня зь дзецьмі».
Праваабаронцы і ЛГБТ-актывісты пярэчаць заявам Пуціна пра тое, што ў Расеі няма дыскрымінацыі геяў. Яны спасылаюцца на выпадкі арыштаў і гвалту прадстаўнікоў ЛНБТ-супольнасьці, на гамафобскія заявы асобных чыноўнікаў і небясьпечныя заканадаўчыя ініцыятывы.
Дэпутат Дзярждумы Алена Мізуліна, аўтар закону аб забароне «гей-прапаганды», выступіла з законапраектам, які дазваляе адбіраць дзяцей у бацькоў-геяў. У сьнежні Пуцін прызначыў кіраўніком новага дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва журналіста Дзьмітрыя Кісялёва. Кісялёў раней выступаў з заявамі, што геям павінны быць забароненае донарства крыві і спэрмы, у 2012 годзе ён заявіў падчас тэлеперадачы, што «іх сэрцы павінны быць спаленыя або пахаваныя ў зямлі як непрыдатныя для працягу жыцьця».