Хто атрымлівае сярэдні заробак? Чаму ўлада падымае заробкі падчас выбарчых кампаній? Дзе палягае мяжа цярпеньня «народца»?
Над гэтымі тэмамі разважаюць аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) Алена Арцёменка, экспэрт Беларускага эканамічнага дасьледча-адукацыйнага цэнтру Зьміцер Крук і сацыёляг Сяргей Нікалюк.
Дракахруст: Колькі грошай будзе ў кішэнях у беларусаў на працягу 2014 году, як будзе выглядаць «сьвятая лічба» сярэдняга заробку? Яшчэ ў мінулым годзе міністар эканомікі Мікалай Снапкоў паведамляў, што ў 2014 годзе рэальныя заробкі і даходы вырастуць у насельніцтва ня надта. Цяпер апублікаваны прагноз сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны, паводле яго сярэдні заробак у гэтым годзе складзе прыкладна 6 мільёнаў рублёў. Але гэта ў намінале. А ў рэале – у далярах і з улікам інфляцыі?
Крук: Я лічу, што тыя прагнозы, якія дае ўрад, у пэўнай ступені адпавядаюць рэчаіснасці. Сапраўды, плянаваць на гэты год істотнае павышэньне заробкаў у рэальным вымярэньні немагчыма, таму што яны замінаюць канкурэнтаздольнасьці экспарту. І калі далей падвышаць іх, то таксама будзе ціск на цэны. Таму гэтае намінальнае падвышэньне заробку пры інэрцыйным сцэнары інфляцыі, якая, я думаю, што складзе 11-15% за год, у рэальным вымярэньні складзе рост на 2-3% у параўнаньні з 2013 годам.
Дракахруст: Вельмі часта даводзіцца чуць ад людзей – ды хто яго бачыў, той сярэдні заробак, вось і я, і людзі вакол мяне атрымліваюць значна менш. У чым тут справа – у хітрыках статыстыкі, у асаблівасьцях успрыняцьця, у звычцы прыбядняцца? Ці ў тым, што нейкае адносна невялікае кола, банкіры ці IT-шнікі, атрымлівае шалёныя заробкі і гэта цягне ўверх сярэднія лічбы? Але, здаецца, паказьнікі сацыяльнай роўнасьці (індэкс Джыні, дэцыльны і квантыльны каэфіцыенты) ня сьведчаць пра вялікую няроўнасьць даходаў у Беларусі. Дык у чым тут справа?
Арцёменка: З аднаго боку, вы маеце рацыю. Сярэдняе арытмэтычнае, якое разглядаецца статыстыкай, і тая заработная плата, якая ёсьць у большасьці насельніцтва – яны адрозьніваюцца. У такой сытуацыі мэдыянны даход – гэта значыць той, які падзяляе насельніцтва напалам, верагодна ніжэй, чым сярэднеарытмэтычнае, якое дае статыстычны камітэт. Зь іншага боку, паводле нядаўняга дасьледаваньня Гэлапа наконт мэдыяннага даходу ў розных краінах сьвету, Беларусь знаходзіцца ў дастаткова добрым становішчы на фоне іншых краінаў, паколькі ў нас высокая занятасьць жанчын, у тым ліку многія хатнія гаспадыні працуюць або атрымліваюць дадатковыя даходы або працуюць на некалькі ставак у бюджэтнай сфэры. Таму, у прынцыпе, скардзіцца беларусам ня варта. У сярэднім па краіне сытуацыя ня моцна адрозьніваецца ад тых лічбаў, якія дае статыстычны камітэт.
Дракахруст: Сяргей, а якая ваша трактоўка гэтых скаргаў людзей, маўляў, дзе той унікум, які атрымлівае гэты сярэдні заробак?
Нікалюк: Юры, ужо сама фраза, якую вы сфармулявалі – яна вельмі правільная: «Мы сярэднія лічбы не атрымліваем». Сярэднія лічбы на то і сярэднія, каб іх не атрымлівалі. У нас дэцыльны каэфіцыент (суадносіны заробкаў 10% самых заможных да заробкаў 10% самых бедных) роўны прыкладна 6. Гэта добры эўрапейскі ўзровень. Але гэта ўжо розьніца паміж крайнімі катэгорыямі ў 6 разоў. Імкненьне да мінімальнага маёмаснага расслаеньня з аднаго боку забясьпечвае сацыяльную стабільнасьць, а з другога боку, там, дзе няма сур'ёзных сацыяльных расслаеньняў, не ўзьнікае магутных бізнэс-груп, памятаеце, як у Расеі, калі алігархі нагамі дзьверы ў Крамлі адчынялі. Таму ўлада зацікаўленая ў тым, каб сур'ёзнага расслаеньня не было.
Што тычыцца бытавога ўзроўню, то я прывяду прыклад. Я нядаўна гутарыў зь бізнэсоўцамі, якія мне распавядалі пра тое, што ў Менску маладога чалавека на досыць простую працу ў гандлі за 5 мільёнаў ня так проста знайсьці. Многія адмаўляюцца. Гэта сьведчыць аб тым, што рэальныя заробкі ў Менску даволі высокія і блізкія да сярэдніх лічбаў.
Дракахруст: Напрыканцы мінулага году ў сфэры аплаты працы назіралася зьява, якой не было з крызыснага 2011 году – зьніжэньне сярэдняга заробку ў далярах. Ён дасягнуў максымуму ў жніўні (622 даляры), а ў сьнежні складаў 576 даляраў, зьнізіўшыся да ўзроўню траўня мінулага году. Чаму? Паводле сацыялягічных апытаньняў гэта суправаджалася падзеньнем індэксаў сацыяльнага самаадчуваньня, а таксама пагаршэньнем стаўленьня да ўлады. А чаму нельга было (ці непажадана было) забясьпечыць плаўны, хай і больш павольны, але няспынны рост на працягу году?
Крук: Па-першае, хачу адзначыць, што само па сабе вымярэньне заробкаў у далярах ёсьць не зусім карэктным, бо калі мы вымяраем заробкі ў далярах, то яны ў значнай ступені залежаць ад рэальнага курсу беларускага рубля да даляра. І тая тэндэнцыя, якую вы адзначылі, яна ў большай ступені была зьвязаная менавіта з тым, што ў рэальным вымярэньні пачаў абясцэньвацца беларускі рубель ад даляра. А рэальны заробак быў адносна стабільны.
Што тычыцца таго, чаму былі такія буйныя тэмпы росту рэальных заробкаў, то яны назіраліся ня толькі ў 2013 годзе. Гэта пачалося дзесьці ў сярэдзіне 2012 году, калі сапраўды назіраўся бесьперапынны рост. На першым этапе, да пачатку 2013 году, гэта было зьвязана з імкненьнем хутка ліквідаваць наступствы валютнага крызысу 2011 году, каб людзі хутчэй забылі аб гэтым нэгатыўным шоку для іх дабрабыту. Але потым гэта ў нейкай ступені была інэрцыя. Дастаткова часта бізнэсоўцы (спадар Сяргей ужо адзначыў падобны прыклад) былі вымушаныя канкураваць зь дзяржаўным сэктарам. Калі ў чалавека ёсьць выбар, ці працаваць на дзяржаўны сэктар за меншы заробак, але зь вялікай колькасьцю сацыяльных ільготаў і сацыяльным пакетам, ці ў прыватным, то адказ невідавочны. Таму, каб прывабіць чалавека ў прыватны сэктар, неабходна значнае павышэньне заробкаў адносна дзяржаўнага сэктара. І вось гэтая нябачная канкурэнцыя сапраўды адбываецца. На мой погляд, ключавая прычына тут у тым, што ўзровень занятасьці, які не заўсёды абгрунтаваны ў некаторых галінах дзяржаўнага сэктару, занадта высокі.
Дракахруст: Часам можна пачуць меркаваньне, што ўлада абапіраецца адно на сілу ды на прапаганду, запалохвае грамадзтва, бязьлітасна душыць нават прывід пратэсту, а вынікі выбараў напісаныя загадзя. Але калі сытуацыя менавіта такая, то ад чаго ж такі клопат пра рост сярэдняга заробку, у чым сьвятасьць «сьвятой лічбы», асабліва ў гады прэзыдэнцкіх выбараў? Чаго перасьцерагацца, калі ў руках АМАП, КДБ, тэлебачаньне і ведамства Лідзіі Ярмошынай. Ну будзе «народзец» атрымліваць менш, дык пацерпіць, ператопчацца. А будзе пратэставаць – атрымае дубцом па галаве.
Чаму ж усё ж такі сярэдні заробак мае значэньне, у тым ліку і для ўлады? Прычым, варта сказаць, што для аўтарытарнай улады – хіба не найперш. Даводзілася чуць, што ў Латвіі ў 2009 годзе ў парадку антыкрызысных мераў паводле рэкамэндацыі МВФ проста з пэўнага дня скарацілі заробкі ўсім бюджэтнікам на траціну. У Беларусі гэта цяжка сабе ўявіць. А чаму, калі ёсьць АМАП, тэлебачаньне і Ярмошына?
Нікалюк: Схема, паводле якой уладу можна ўтрымліваць, выключна абапіраючыся на сілу – гэта, бадай, самая прымітыўная схема. Хоць сілавы кампанэнт пры аўтарытарнай уладзе важны. У сувязі з гэтым хочацца нагадаць фразу, якую прыпісваюць Талейрану, што штыхамі можна зрабіць многае, але на іх нельга сядзець. Таму ў цэлым сацыяльная стабільнасьць у грамадзтве для Лукашэнкі надзвычай важная. І ён гэта адчувае лепш за сваё атачэньне, таму што ён адзіны чалавек ва ўладзе, які праходзіў праз працэдуру выбараў. Таму ў Беларусі палітыка вызначала, вызначае і будзе вызначаць эканоміку. Таму перад выбарамі падымаюць заробкі любой цаной, у тым ліку і цаной крызысу пасьля выбараў. І адсюль праграма, якая ўжо праглядаецца – «праграма-2015», якая прадугледжвае стрымліваньне росту заробкаў у гэтым годзе (таму што ва ўлады няма рэсурсаў 2 гады павышаць зарплату) і іх рэзкае падвышэньне ў 2015-м. Хай ненадоўга, хай на паўгода, але падвысіць. Акрамя таго, нізкія зарплаты вядуць да таго, што эканамічна актыўныя грамадзяне зьяжджаюць за мяжу, што таксама вялікі мінус для падтрыманьня стабільнасьці ў эканамічным пляне.
Дракахруст: Зьміцер, а чаму ўлада ў Беларусі ня можа зрабіць так, як латвійская ў 2009 годзе? У Беларусі будуць зьніжаць тэмпы росту заробку, могуць разагнаць інфляцыю, каб дастаць у людзей з кішэняў грошы, але проста так сказаць народу, што ён будзе атрымліваць менш нават у намінале, таму што гэтага патрабуе эканоміка – гэта проста немагчыма сабе ўявіць. Чаму?
Крук: Тое, пра што вы кажаце, у эканамістаў называецца «ўнутранай дэвальвацыяй», як альтэрнатыва дэвальвацыі нацыянальнай валюты. Гэта дазваляе прывесьці эканоміку да пэўнай стабілізацыі, да пэўнай раўнавагі. Чаму гэта немагчыма ў Беларусі?
Па-першае, я ня быў бы такім катэгарычным. У вельмі мяккай форме – не ў форме зьніжэньня заробкаў, але ў форме абмежаваньне іх росту – мы зараз якраз у Беларусі і назіраем. Безумоўна, падкрэсьліваю, не ў такім жахлівым фармаце, як гэта было ў Латвіі.
Чаму няма гатоўнасьці пайсьці на жорсткі латвійскі сцэнар у поўным аб'ёме?Гэта сацыялягічнае і палітычнае пытаньне. На працягу многіх гадоў улада падстаўляла як сваё дасягненьне пэрманэнтны рост заробкаў. Такім чынам дэманстравалася для людзей канкурэнтаздольнасьць так званай «беларускай мадэлі», маўляў, глядзіце, мы можам забясьпечыць узровень дабрабыту, які даволі блізкі да суседніх краінаў, мы з нашай эканомікай можам канкураваць зь іншымі.
Дракахруст: Алена, пэўны час таму дасьледчыкі Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў шмат пісалі пра палітыка-бізнэсовы цыкль. І гэта сапраўды было бачна ў дасьледаваньнях, што як толькі набліжаюцца выбары ці рэфэрэндум, то адразу ідзе намінальны і рэальны рост заробкаў. Мы выдатна памятаем 2010 год, калі рэзка падвысілі заробкі, а потым атрымалі эканамічную катастрофу 2011 году. Але сапраўды, ці няма ў гэтым нейкага абсурду? У Беларусі ж ўсе ведаюць, як праводзяцца выбары, усе разумеюць, што лічбы пішуцца, і што ўсё гэта пад кантролем? Тады чаму ў межах гэтага чыстага рытуалу патрэбная такая дэстабілізацыя эканомікі?
Арцёменка: Неабходна аддаць належнае дасьледчаму цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту, яны яшчэ ў 2009 годзе пісалі пра палітыка-бізнэсовы цыкль. Потым мы ў BISS разьвівалі гэтую тэму і сапраўды даказалі карэляцыю паміж тэмпамі росту заработнай платы і рэйтынгам даверу прэзыдэнта. Навошта гэта трэба і навошта яго падтрымліваць? Я згодна шмат у чым зь Сяргеем. Сыстэма дастаткова складаная і нашым уладам пастаянна трэба балянсаваць паміж дамоўленасьцямі з рознымі сацыяльнымі групамі для таго, каб захоўваць гэтую далікатную стабільнасьць, якая ў нас усталяваўся і трымаецца на працягу доўгага часу. Паводле дасьледаваньняў НІСЭПД напярэдадні выбараў рэйтынг Лукашэнкі можа дасягаць 50%. Калі ня будзе забясьпечаная дастаткова высокая яўка на выбары – будуць сур'ёзныя пратэсты з боку насельніцтва, і ўлада будзе несьці вельмі істотныя выдаткі, па-першае, на задушэньне гэтых пратэстаў, па-другое, выдаткі, зьвязаныя з іміджам і з тым, у якім выглядзе краіна апынецца перад сваімі суседзямі, перад краінамі-партнэрамі. Я думаю, што сапраўды ёсьць неабходнасьць захоўваць у пэўнай ступені гэты далікатны балянс і для гэтага патрабуецца падтрымліваць пэўны ўзровень даходаў.
Дракахруст: Алена, вось вы кажаце пратэсты. Якія пратэсты? Калі яны апошні раз былі? А потым – ёсьць прыклады іншых краін. Я прывёў прыклад Латвіі, але такія жорсткія дзеяньні – не прэрагатыва дэмакратыі. Чылі часоў Піначэта якраз абсалютна адпавядала той схеме, якую я напачатку распавёў. Ёсьць прынцып, каштоўнасьці, ёсьць рынкавыя рэформы, а калі нехта не задаволены, калі пратэсты, ну так і душылі пратэсты – і дубінкамі, і стралянінай, і катаваньнямі. Чаму ў Беларусі так нельга зрабіць?
Арцёменка: Мы жывём ў міжнароднай супольнасьці і нам неабходна ўсталёўваць партнэрскія адносіны з суседнімі краінамі. А таксама добрыя адносіны з краінамі Захаду, у якіх высокія патрабаваньні. Улічваючы наяўнасьць гэтых полюсаў сілы, тая стратэгія, якую абралі ўлады Беларусі зараз, яна, мяркуючы па яе выніках, сапраўды дзейсная – падтрымліваць пэўны ўзровень сацыяльнай стабільнасьці і сацыяльнай згоды і ў той жа самы час мець магчымасьць праводзіць уласную палітыку.
Дракахруст: Зьміцер, Алена сказала пра добрыя адносіны з краінамі Захаду. Ну мы бачым, як добрыя адносіны з краінамі Захаду ўсталёўваюцца. Тыя кажуць: «вызваліце палітвязьняў», а ўлада Беларусі кажа: «не, ня вызвалім». Вось тут ёсьць жорсткасьць, ёсьць цьвёрдасьць. А вось у пытаньні заробкаў яе няма. Можа, я задаю пытаньне, як «адвакат д’ябла», але простай мовай вы можаце патлумачыць, нашто гэтай уладзе падымаць заробкі насельніцтва?
Крук: Паспрабую. Па-першае, яшчэ раз зьвярнуся да вашага прыкладу з Латвіяй. У Латвіі ўрад меў вельмі добрае абгрунтаваньне, чаму трэба зьніжаць заробкі сёньня. Яны казалі, што ў Латвіі ёсьць стратэгічная мэта – гэта ўступленьне ў эўрапейскі манэтарны саюз. І што калі яны пяройдуць на эўра, то стануць у большай ступені канкурэнтаздольнымі ў ЭЗ. І таму хаця і былі пратэсты, але значна частка латвійскага грамадзтва гэта ўспрымала больш менш натуральна. У нас жа, калі мы кажам аб стратэгічным выбары, то даволі працяглы пэрыяд казалася аб тым, што наша мадэль – гэта і ёсьць наш стратэгічны выбар, які дазволіць нам заўсёды генэраваць даволі высокі ўзровень дабрабыту. Калі працягваць паўтараць, што мадэль для нас зьяўляецца па-ранейшаму каштоўнасьцю сама па сабе, але яна ўжо ня ў стане генэраваць высокі ўзровень дабрабыту, гэта, сапраўды, зьмена таго самага сацыяльнага кантракту і гэта будзе выклікаць пытаньні.
І яшчэ адна вельмі важная рэч, якую мы пакуль не закраналі – гэта канкурэнцыя зь іншымі краінамі. 2011 год даволі яскрава прадэманстраваў, што калі зьніжаюцца заробкі ў даляравым вымярэньні, то значная частка працоўных можа эміграваць, перш за ўсё ў Расею. І гэта сапраўды праблема. Ёсьць некалькі дасьледаваньняў, якія паказваюць, што ў гэтым выпадку мае месца пазытыўны адбор, то бок зьяжджаюць, перш за ўсё, найбольш кваліфікаваныя працаўнікі, тыя, хто складае «чалавечы капітал», тыя, хто могуць забясьпечваць доўгатэрміновы рост Беларусі. Калі мы ня зможам супрацьстаяць гэтаму, то тут існуе імавернасьць трапіць у так званую «пастку беднасьці», таму што ня будзе такога чалавечага патэнцыялу, які можа забясьпечыць у будучыні далейшае разьвіцьцё. Вось гэтыя прычыны, на мой погляд, у комплексе і фармуюць для ўлады неабходнасьць забесьпячэньня пастаяннага росту заробкаў.
Дракахруст: Некалькі гадоў таму ў беларускі навуковы абарот было ўведзенае паняцьце сацыяльнага кантракту, паводле гэтай тэорыі ўлада ў Беларусі купляе ў насельніцтва ляяльнасьць за няспынны рост заробкаў. Але вось здарыўся 2011 год, заробкі ў рэальным вымярэньні абрынуліся, але ніякіх вялікіх забурэньняў і пратэстаў у адказ не адбылося. Дык можа і няма ніякага кантракту, які паводле вызначэньня ёсьць узаемныя абавязкі бакоў, і ўладзе наагул ня варта пераймацца, бо народ усё сьцерпіць? Ці ёсьць нейкая крытычная кропка, што пры зьніжэньні дабрабыту ніжэй за яе адбываецца выбух? І калі так, то якая яна? Ці справа наагул не ў «сьвятой лічбе»: зьніжэньне даходаў не было прычынай нядаўніх пратэстаў ані ва Ўкраіне, ані ў Турэччыне, ані ў Эгіпце.
Нікалюк: Параўноўваць адно грамадзтва зь іншым з прычыны наяўнасьці рэвалюцыі ў адным і адсутнасьці ў іншым нельга. Я хачу нагадаць, што ў пачатку 90-х, калі ў былых савецкіх рэспубліках праходзілі выбары, то ў Эстоніі перамаглі сілы, лёзунгам якіх было: «Мы будзем харчавацца бульбянымі ачысткамі, але мы будзем незалежнымі». Уяўляеце, якія б шанцы мелі палітычныя сілы ў Беларусі, якія выступілі б з такім лёзунгам?
У Беларусі перамаглі тыя, хто паабяцаў вярнуцца ў мінулае і паабяцалі адразу забясьпечыць рост даходаў насельніцтва як галоўную ідэю. У выніку сфармавалася такая карціна сьвету, пра якую казаў Зьміцер. У нас ёсьць мадэль, сутнасьць якой – забесьпячэньне росту даходаў насельніцтва. І зараз ідзе абарона дадзенай мадэлі. Адсюль, вядома ж, ня варта рабіць выснову, што любое падзеньне даходаў адразу ж прывядзе да нейкіх рэвалюцыйных масавых дзеяньняў. Узровень сацыяльнага капіталу у нас надзвычай нізкі, вопыту сумесных дзеяньняў для дасягненьня асабістых мэтаў у грамадзтве практычна няма.
Іншы надзвычай важны момант – гэта кансалідаванасьць улады. Пакуль улада кансалідаваная, узровень даходаў можа падаць вельмі нізка. Іншая справа, што ва ўмовах адкрытых межаў гэта будзе спрыяць вымываньню актыўнага насельніцтва.
Дракахруст: Алена, які ваш адказ на пытаньне – ці ёсьць сацыяльны кантракт ці яго няма? Заробкі могуць так абрынуцца, як у 2011 годзе, а санкцыяў з боку грамадзтва няма. Дык можа і кантракту няма? Можа, цярпелі, церпяць і цярпець будуць?
Арцёменка: Я хацела б дапоўніць ваша, Юры, апісаньне сацыяльнага кантракту. Насамрэч, калі праводзілася дасьледаваньне, гаворка ішла ня толькі пра ўзровень даходаў, але і пра ўзровень іншых, неманэтарных дабротаў, якія дае дзяржава: гэта і стабільнасьць, і гарантаванае працаўладкаваньне, і забесьпячэньне пэнсій, і льготы на жыльлё. Ня толькі даходы ўплываюць на нашае стаўленьне да дзяржавы і на тое, ці мы згодныя на сацыяльны кантракт.
Тое, што адбылося ў 2011 годзе, ня так істотна адбілася на дабрабыце насельніцтва, як здаецца. Досыць хутка мы выйшлі на ранейшы ўзровень заработнай платы і пэнсіяў. Шок быў, але дзеяньні ўладаў па аднаўленьні ранейшага ўзроўню даходаў былі дастаткова хуткімі і ўсе пазытыўныя вынікі выхаду з крызысу прыпісваліся нашай дзяржаве, дзякуючы чаму ўлада пераможна выйшла з гэтага крызысу ў 2012 годзе. Гэта з аднаго боку.
Зь іншага боку, паўторнае дасьледаваньне сацыяльных кантрактаў, якое правёў BISS у 2013 годзе, паказала, што гэтую канцэпцыю неабходна пераглядаць і пашыраць. Мы бачым, што той выбар, які зрабіла насельніцтва, пагадзіўшыся на ўмовы сацыяльнага кантракту, ня робіцца кожны раз і ня кожны раз пераглядаюцца рацыянальна тыя ўмовы, якія прапануюцца дзяржавай. Насельніцтва дзейнічае па інэрцыі і вось гэтая сацыяльная стабільнасьць і сацыяльная падтрымка на дадзеным этапе дастаткова інэртная. Калі разважаць у тэрмінах інстытуцыйнай тэорыі, то можна назваць гэта «залежнасьцю ад каляіны». І тое, што можа выбіць насельніцтва з каляіны, адвярнуць ад падтрымкі існуючай улады – гэта, сапраўды, я пагаджуся з Сяргеем, калі ў нас зьменіцца балянс сілаў, калі зьявяцца альтэрнатыўныя эліты, якія змогуць зрабіць альтэрнатыўныя прапановы. Калі балянс сілаў памяняецца, то такія шокавыя экзагенныя фактары, як крызыс, могуць паўплываць на ўзровень падтрымкі ўлады насельніцтва.
Мы бачылі, калі напачатку 90-х было ня проста падзеньне даходаў, а была сытуацыя, калі ўлада літаральна валялася ў гразі, як сказаў Сяргей. Вось гэты падвойны эфэкт сапраўды спараджае пратэст. На дадзены момант у Беларусі ўлада кансалідаваная, і лякальнае падзеньне даходаў не можа прывесьці да масавых пратэстаў.
Дракахруст: Зьміцер, на ваш погляд, ці існуе нейкая кропка Х, што калі падзеньне адбудзецца ніжэй за яе, то выбух адбудзецца незалежна ад таго, што думае апазыцыя, якая там маналітная ўлада, ці гэта ня так?
Крук: Калі мы прытрымліваемся паняцьця сацыяльнага кантракту, то, я лічу, што ён сапраўды існаваў даволі працяглы пэрыяд і праблема зь яго выкананьнем з боку дзяржавы ўпершыню ўзьнікла не ў 2011 годзе. На мой погляд, першыя моцныя сыгналы былі ў 2009 годзе, але дзяржава ніяк ня можа пагадзіцца з тым, што яна ня ў стане выконваць свой абавязак па гэтым кантракце. Зараз спрабуюць прадэманстраваць зьнешні атрыбут гэтага сацыяльнага кантракту – заробак, і наколькі гэта магчыма, будуць імкнуцца гэта рабіць далей, але праблема ў тым, што гэта становіцца магчымым ужо не заўсёды.
Вы, Юры, усё зводзіце да нейкіх сацыяльных выбухаў. На мой погляд, сам па сабе сацыяльны выбух – гэта не адзіная магчымая рэакцыя на так званае парушэньне сацыяльнага кантракту, і іншыя рэакцыі мы можам назіраць. Гэта тое, аб чым я ўжо казаў – гэта працоўная міграцыя, перш за ўсё. Другая магчымая рэакцыя, якую мы таксама назіраем ужо 2-3 гады – гэта зьніжэньне даверу да эканамічнай палітыкі, вынік чаго мы маем сёньня на грашовым і на валютным рынку. Я таксама лічу, што ў значнай ступені гэта адваротны бок рэакцыі насельніцтва. Ну і больш такая абстрактная рэакцыя, гэта тое, што пэрыядычна, калі заробкі не растуць, у некаторых галінах працаўнікі пераходзяць у рэжым так званага «італьянскага страйку». Яны выконваюць свае абавязкі, але іх мэханізм працы зводзіцца да фармальнага выкананьня інструкцый. І гэта значна адрозьніваецца ад таго, як працаваў гэты сацыяльны кантракт да 2009 году.
Нікалюк: Паводле высноваў культуралёгіі рэвалюцыі адбываюцца не тады, калі ўзровень жыцьця падае, а калі руйнуецца карціна сьвету. Для беларусаў на працягу амаль 20 гадоў фармавалася карціна сьвету, асноўным элемэнтам якой зьяўляецца патэрналісцкая клапатлівая дзяржава. Гэтая карціна сьвету зараз разбураецца, але мы толькі ў пачатку працэсу. І крытычная кропка тут такая, калі насельніцтва будзе ўспрымаць дзяржаву ня толькі як слабую, няздольную выконваць свае абавязкі, а калі яно пачне ўспрымаць яе як пагрозу, калі на 180 градусаў будзе разварот. Падобна таму, як яно ўспрымала як пагрозу камуністычную дзяржаву ў канцы 1980-х. Да гэтага мы ідзем, але як хутка мы да гэтага прыйдзем, залежыць ад шмат якіх фактараў.
Рэальны рост заробкаў у 2014 годзе – 2-3%
Дракахруст: Вельмі часта даводзіцца чуць ад людзей – ды хто яго бачыў, той сярэдні заробак, вось і я, і людзі вакол мяне атрымліваюць значна менш. У чым тут справа – у хітрыках статыстыкі, у асаблівасьцях успрыняцьця, у звычцы прыбядняцца? Ці ў тым, што нейкае адносна невялікае кола, банкіры ці IT-шнікі, атрымлівае шалёныя заробкі і гэта цягне ўверх сярэднія лічбы? Але, здаецца, паказьнікі сацыяльнай роўнасьці (індэкс Джыні, дэцыльны і квантыльны каэфіцыенты) ня сьведчаць пра вялікую няроўнасьць даходаў у Беларусі. Дык у чым тут справа?
Дракахруст: Сяргей, а якая ваша трактоўка гэтых скаргаў людзей, маўляў, дзе той унікум, які атрымлівае гэты сярэдні заробак?
Што тычыцца бытавога ўзроўню, то я прывяду прыклад. Я нядаўна гутарыў зь бізнэсоўцамі, якія мне распавядалі пра тое, што ў Менску маладога чалавека на досыць простую працу ў гандлі за 5 мільёнаў ня так проста знайсьці. Многія адмаўляюцца. Гэта сьведчыць аб тым, што рэальныя заробкі ў Менску даволі высокія і блізкія да сярэдніх лічбаў.
Дракахруст: Напрыканцы мінулага году ў сфэры аплаты працы назіралася зьява, якой не было з крызыснага 2011 году – зьніжэньне сярэдняга заробку ў далярах. Ён дасягнуў максымуму ў жніўні (622 даляры), а ў сьнежні складаў 576 даляраў, зьнізіўшыся да ўзроўню траўня мінулага году. Чаму? Паводле сацыялягічных апытаньняў гэта суправаджалася падзеньнем індэксаў сацыяльнага самаадчуваньня, а таксама пагаршэньнем стаўленьня да ўлады. А чаму нельга было (ці непажадана было) забясьпечыць плаўны, хай і больш павольны, але няспынны рост на працягу году?
Крук: Па-першае, хачу адзначыць, што само па сабе вымярэньне заробкаў у далярах ёсьць не зусім карэктным, бо калі мы вымяраем заробкі ў далярах, то яны ў значнай ступені залежаць ад рэальнага курсу беларускага рубля да даляра. І тая тэндэнцыя, якую вы адзначылі, яна ў большай ступені была зьвязаная менавіта з тым, што ў рэальным вымярэньні пачаў абясцэньвацца беларускі рубель ад даляра. А рэальны заробак быў адносна стабільны.
Што тычыцца таго, чаму былі такія буйныя тэмпы росту рэальных заробкаў, то яны назіраліся ня толькі ў 2013 годзе. Гэта пачалося дзесьці ў сярэдзіне 2012 году, калі сапраўды назіраўся бесьперапынны рост. На першым этапе, да пачатку 2013 году, гэта было зьвязана з імкненьнем хутка ліквідаваць наступствы валютнага крызысу 2011 году, каб людзі хутчэй забылі аб гэтым нэгатыўным шоку для іх дабрабыту. Але потым гэта ў нейкай ступені была інэрцыя. Дастаткова часта бізнэсоўцы (спадар Сяргей ужо адзначыў падобны прыклад) былі вымушаныя канкураваць зь дзяржаўным сэктарам. Калі ў чалавека ёсьць выбар, ці працаваць на дзяржаўны сэктар за меншы заробак, але зь вялікай колькасьцю сацыяльных ільготаў і сацыяльным пакетам, ці ў прыватным, то адказ невідавочны. Таму, каб прывабіць чалавека ў прыватны сэктар, неабходна значнае павышэньне заробкаў адносна дзяржаўнага сэктара. І вось гэтая нябачная канкурэнцыя сапраўды адбываецца. На мой погляд, ключавая прычына тут у тым, што ўзровень занятасьці, які не заўсёды абгрунтаваны ў некаторых галінах дзяржаўнага сэктару, занадта высокі.
Чым сьвятая «сьвятая лічба» сярэдняга заробку?
Дракахруст: Часам можна пачуць меркаваньне, што ўлада абапіраецца адно на сілу ды на прапаганду, запалохвае грамадзтва, бязьлітасна душыць нават прывід пратэсту, а вынікі выбараў напісаныя загадзя. Але калі сытуацыя менавіта такая, то ад чаго ж такі клопат пра рост сярэдняга заробку, у чым сьвятасьць «сьвятой лічбы», асабліва ў гады прэзыдэнцкіх выбараў? Чаго перасьцерагацца, калі ў руках АМАП, КДБ, тэлебачаньне і ведамства Лідзіі Ярмошынай. Ну будзе «народзец» атрымліваць менш, дык пацерпіць, ператопчацца. А будзе пратэставаць – атрымае дубцом па галаве.
Чаму ж усё ж такі сярэдні заробак мае значэньне, у тым ліку і для ўлады? Прычым, варта сказаць, што для аўтарытарнай улады – хіба не найперш. Даводзілася чуць, што ў Латвіі ў 2009 годзе ў парадку антыкрызысных мераў паводле рэкамэндацыі МВФ проста з пэўнага дня скарацілі заробкі ўсім бюджэтнікам на траціну. У Беларусі гэта цяжка сабе ўявіць. А чаму, калі ёсьць АМАП, тэлебачаньне і Ярмошына?
Нікалюк: Схема, паводле якой уладу можна ўтрымліваць, выключна абапіраючыся на сілу – гэта, бадай, самая прымітыўная схема. Хоць сілавы кампанэнт пры аўтарытарнай уладзе важны. У сувязі з гэтым хочацца нагадаць фразу, якую прыпісваюць Талейрану, што штыхамі можна зрабіць многае, але на іх нельга сядзець. Таму ў цэлым сацыяльная стабільнасьць у грамадзтве для Лукашэнкі надзвычай важная. І ён гэта адчувае лепш за сваё атачэньне, таму што ён адзіны чалавек ва ўладзе, які праходзіў праз працэдуру выбараў. Таму ў Беларусі палітыка вызначала, вызначае і будзе вызначаць эканоміку. Таму перад выбарамі падымаюць заробкі любой цаной, у тым ліку і цаной крызысу пасьля выбараў. І адсюль праграма, якая ўжо праглядаецца – «праграма-2015», якая прадугледжвае стрымліваньне росту заробкаў у гэтым годзе (таму што ва ўлады няма рэсурсаў 2 гады павышаць зарплату) і іх рэзкае падвышэньне ў 2015-м. Хай ненадоўга, хай на паўгода, але падвысіць. Акрамя таго, нізкія зарплаты вядуць да таго, што эканамічна актыўныя грамадзяне зьяжджаюць за мяжу, што таксама вялікі мінус для падтрыманьня стабільнасьці ў эканамічным пляне.
Дракахруст: Зьміцер, а чаму ўлада ў Беларусі ня можа зрабіць так, як латвійская ў 2009 годзе? У Беларусі будуць зьніжаць тэмпы росту заробку, могуць разагнаць інфляцыю, каб дастаць у людзей з кішэняў грошы, але проста так сказаць народу, што ён будзе атрымліваць менш нават у намінале, таму што гэтага патрабуе эканоміка – гэта проста немагчыма сабе ўявіць. Чаму?
Крук: Тое, пра што вы кажаце, у эканамістаў называецца «ўнутранай дэвальвацыяй», як альтэрнатыва дэвальвацыі нацыянальнай валюты. Гэта дазваляе прывесьці эканоміку да пэўнай стабілізацыі, да пэўнай раўнавагі. Чаму гэта немагчыма ў Беларусі?
Па-першае, я ня быў бы такім катэгарычным. У вельмі мяккай форме – не ў форме зьніжэньня заробкаў, але ў форме абмежаваньне іх росту – мы зараз якраз у Беларусі і назіраем. Безумоўна, падкрэсьліваю, не ў такім жахлівым фармаце, як гэта было ў Латвіі.
Чаму няма гатоўнасьці пайсьці на жорсткі латвійскі сцэнар у поўным аб'ёме?Гэта сацыялягічнае і палітычнае пытаньне. На працягу многіх гадоў улада падстаўляла як сваё дасягненьне пэрманэнтны рост заробкаў. Такім чынам дэманстравалася для людзей канкурэнтаздольнасьць так званай «беларускай мадэлі», маўляў, глядзіце, мы можам забясьпечыць узровень дабрабыту, які даволі блізкі да суседніх краінаў, мы з нашай эканомікай можам канкураваць зь іншымі.
Дракахруст: Алена, пэўны час таму дасьледчыкі Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў шмат пісалі пра палітыка-бізнэсовы цыкль. І гэта сапраўды было бачна ў дасьледаваньнях, што як толькі набліжаюцца выбары ці рэфэрэндум, то адразу ідзе намінальны і рэальны рост заробкаў. Мы выдатна памятаем 2010 год, калі рэзка падвысілі заробкі, а потым атрымалі эканамічную катастрофу 2011 году. Але сапраўды, ці няма ў гэтым нейкага абсурду? У Беларусі ж ўсе ведаюць, як праводзяцца выбары, усе разумеюць, што лічбы пішуцца, і што ўсё гэта пад кантролем? Тады чаму ў межах гэтага чыстага рытуалу патрэбная такая дэстабілізацыя эканомікі?
Арцёменка: Неабходна аддаць належнае дасьледчаму цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту, яны яшчэ ў 2009 годзе пісалі пра палітыка-бізнэсовы цыкль. Потым мы ў BISS разьвівалі гэтую тэму і сапраўды даказалі карэляцыю паміж тэмпамі росту заработнай платы і рэйтынгам даверу прэзыдэнта. Навошта гэта трэба і навошта яго падтрымліваць? Я згодна шмат у чым зь Сяргеем. Сыстэма дастаткова складаная і нашым уладам пастаянна трэба балянсаваць паміж дамоўленасьцямі з рознымі сацыяльнымі групамі для таго, каб захоўваць гэтую далікатную стабільнасьць, якая ў нас усталяваўся і трымаецца на працягу доўгага часу. Паводле дасьледаваньняў НІСЭПД напярэдадні выбараў рэйтынг Лукашэнкі можа дасягаць 50%. Калі ня будзе забясьпечаная дастаткова высокая яўка на выбары – будуць сур'ёзныя пратэсты з боку насельніцтва, і ўлада будзе несьці вельмі істотныя выдаткі, па-першае, на задушэньне гэтых пратэстаў, па-другое, выдаткі, зьвязаныя з іміджам і з тым, у якім выглядзе краіна апынецца перад сваімі суседзямі, перад краінамі-партнэрамі. Я думаю, што сапраўды ёсьць неабходнасьць захоўваць у пэўнай ступені гэты далікатны балянс і для гэтага патрабуецца падтрымліваць пэўны ўзровень даходаў.
Дракахруст: Алена, вось вы кажаце пратэсты. Якія пратэсты? Калі яны апошні раз былі? А потым – ёсьць прыклады іншых краін. Я прывёў прыклад Латвіі, але такія жорсткія дзеяньні – не прэрагатыва дэмакратыі. Чылі часоў Піначэта якраз абсалютна адпавядала той схеме, якую я напачатку распавёў. Ёсьць прынцып, каштоўнасьці, ёсьць рынкавыя рэформы, а калі нехта не задаволены, калі пратэсты, ну так і душылі пратэсты – і дубінкамі, і стралянінай, і катаваньнямі. Чаму ў Беларусі так нельга зрабіць?
Арцёменка: Мы жывём ў міжнароднай супольнасьці і нам неабходна ўсталёўваць партнэрскія адносіны з суседнімі краінамі. А таксама добрыя адносіны з краінамі Захаду, у якіх высокія патрабаваньні. Улічваючы наяўнасьць гэтых полюсаў сілы, тая стратэгія, якую абралі ўлады Беларусі зараз, яна, мяркуючы па яе выніках, сапраўды дзейсная – падтрымліваць пэўны ўзровень сацыяльнай стабільнасьці і сацыяльнай згоды і ў той жа самы час мець магчымасьць праводзіць уласную палітыку.
Дракахруст: Зьміцер, Алена сказала пра добрыя адносіны з краінамі Захаду. Ну мы бачым, як добрыя адносіны з краінамі Захаду ўсталёўваюцца. Тыя кажуць: «вызваліце палітвязьняў», а ўлада Беларусі кажа: «не, ня вызвалім». Вось тут ёсьць жорсткасьць, ёсьць цьвёрдасьць. А вось у пытаньні заробкаў яе няма. Можа, я задаю пытаньне, як «адвакат д’ябла», але простай мовай вы можаце патлумачыць, нашто гэтай уладзе падымаць заробкі насельніцтва?
Крук: Паспрабую. Па-першае, яшчэ раз зьвярнуся да вашага прыкладу з Латвіяй. У Латвіі ўрад меў вельмі добрае абгрунтаваньне, чаму трэба зьніжаць заробкі сёньня. Яны казалі, што ў Латвіі ёсьць стратэгічная мэта – гэта ўступленьне ў эўрапейскі манэтарны саюз. І што калі яны пяройдуць на эўра, то стануць у большай ступені канкурэнтаздольнымі ў ЭЗ. І таму хаця і былі пратэсты, але значна частка латвійскага грамадзтва гэта ўспрымала больш менш натуральна. У нас жа, калі мы кажам аб стратэгічным выбары, то даволі працяглы пэрыяд казалася аб тым, што наша мадэль – гэта і ёсьць наш стратэгічны выбар, які дазволіць нам заўсёды генэраваць даволі высокі ўзровень дабрабыту. Калі працягваць паўтараць, што мадэль для нас зьяўляецца па-ранейшаму каштоўнасьцю сама па сабе, але яна ўжо ня ў стане генэраваць высокі ўзровень дабрабыту, гэта, сапраўды, зьмена таго самага сацыяльнага кантракту і гэта будзе выклікаць пытаньні.
І яшчэ адна вельмі важная рэч, якую мы пакуль не закраналі – гэта канкурэнцыя зь іншымі краінамі. 2011 год даволі яскрава прадэманстраваў, што калі зьніжаюцца заробкі ў даляравым вымярэньні, то значная частка працоўных можа эміграваць, перш за ўсё ў Расею. І гэта сапраўды праблема. Ёсьць некалькі дасьледаваньняў, якія паказваюць, што ў гэтым выпадку мае месца пазытыўны адбор, то бок зьяжджаюць, перш за ўсё, найбольш кваліфікаваныя працаўнікі, тыя, хто складае «чалавечы капітал», тыя, хто могуць забясьпечваць доўгатэрміновы рост Беларусі. Калі мы ня зможам супрацьстаяць гэтаму, то тут існуе імавернасьць трапіць у так званую «пастку беднасьці», таму што ня будзе такога чалавечага патэнцыялу, які можа забясьпечыць у будучыні далейшае разьвіцьцё. Вось гэтыя прычыны, на мой погляд, у комплексе і фармуюць для ўлады неабходнасьць забесьпячэньня пастаяннага росту заробкаў.
Сацыяльны кантракт: рэальнасьць ці ўяўнасьць?