Адзін зь лідэраў «Маладога фронту» Мікола Дземідзенка ў сьнежні двойчы езьдзіў разам з паплечнікамі на Майдан.
Радыё Свабода ён паведаміў, што пакуль не разглядае магчымасьці далучыцца да дэманстрантаў, бо падзеі цалкам выйшлі зь мірнага рэчышча і хутчэй нагадваюць ваенныя сутычкі ў Эгіпце:
«На жаль, месяц таму, калі мы былі ў Кіеве, эмоцыі былі нашмат больш радасныя. Тады, нягледзячы на грамадзка-палітычны крызіс, было поўнае адчуваньне таго, што ўсё будзе вырашана ў лепшы бок. Было адчуваньне таго, што дэманстранты могуць перамагчы, выстаяць і схіліць сытуацыю на сваю карысьць. Сёньня тыя падзеі, за якімі мы назіраем на розных сайтах, ужо не адпавядаюць таму, што хацелася б бачыць у такой краіне, як Украіна. Усё ж гэта цэнтар Эўропы, 21 стагодзьдзе. Так, зразумела, што ёсьць сытуацыі, у якіх даводзіцца бараніцца, але ў мяне тое, што цяпер там адбываецца, выклікае толькі нярадаснае адчуваньне, бо гэта можа прывесьці да вельмі кепскіх наступстваў.
Зараз я, з аднаго боку, і ня супраць паехаць на Майдан. Але, зь іншага боку, ёсьць разуменьне, што сытуацыя вельмі моцна зьмянілася ў параўнаньні з той, якой яна была месяц таму. Тады гэты быў цікавы досьвед, карысныя знаёмствы. А цяпер рашэньне паехаць туды зь сябрамі і паплечнікамі было б зьвязана зь вялікай адказнасьцю, таму што там падзеі нагадваюць збройныя сутычкі ў Эгіпце».