16 студзеня закончыўся першы этап мясцовых выбараў — рэгістрацыя ініцыятыўных групаў. Як улада і апазыцыя ставяцца да выбараў у мясцовыя саветы, наколькі вялікая актыўнасьць палітычных суб’ектаў?
Ці ставіць апазыцыя перад сабой прыкметныя задачы ў гэтай кампаніі, ці спадзяецца давесьці да насельніцтва свае ідэі? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць палітычны аглядальнік газэты «Белорусы і рынок» Паўлюк Быкоўскі і кіраўнік аналітычных праектаў кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі.
Цыганкоў: Першы фармальны этап кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы скончаны. Ці можна ўжо рабіць першыя высновы наконт таго, якія задачы ставяць перад сабой улада і апазыцыя, наколькі сур’ёзна яны ўспрымаюць выбары мясцовых дэпутатаў?
Класкоўскі: Для ўлады любыя выбары — гэта заўсёды сур’ёзная кампанія ў тэхнічным пляне, каб усё прайшло «як сьлед», каб выглядала «як у людзей». Адметнасьць гэтых выбараў у тым, што ўлады, здаецца, не зьбіраюцца гуляць у лібэралізацыю. Гэта можна меркаваць ужо па першым этапе, а менавіта па тым, наколькі мінімальна ўключаны прадстаўнікі апазыцыі ў выбарчыя камісіі. Нашмат меней чым у 2010 годзе, каля была гэтак званая «адліга» ў дачыненьнях з Эўропай.
Цяпер улада, я думаю, паставіла задачу проста тэхнічна «укамплектаваць» Саветы сваімі людзьмі і правесьці гэтую кампанію, кажучы словамі Лідзіі Ярмошынай, «без ружовага сыропу»
Цыганкоў: Апошнія мясцовыя выбары — 2010 году — сапраўды вылучаліся пэўнай лібэралізацыяй. Ці можна ўжо казаць, што цяперашняя кампанія ў чыста тэхнічным пляне азначае вяртаньне да папярэдніх безварыянтных правілаў гульні?
Быкоўскі: Магчыма, крыху ранавата пра гэта казаць. У фармаваньні выбарчых камісіяў нічога новага не адбылося — як быў вельмі нізкі працэнт апазыцыі ў выбарчых камісіяў, так і застаўся. Мы маем 16 тысяч заявак на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў, зь іх менш за 2 працэнты прадстаўнікоў палітычных партыяў.
У любым выпадку, ужо зразумела, што прадстаўнікоў апазыцыі ня вельмі шмат пайшло на выбары. Колькі зь іх будзе зарэгістравана — гэта будзе пэўным паказьнікам. У астатнім — звычайная руцінная кампанія, я і б не сказаў, што яна горшая ці лепшая за мінулыя.
Цыганкоў: Перад кожнымі выбарамі палітычна актыўная публіка актывізуе дыскусію, ці варта ісьці на выбары, што можна дасягнуць удзелам. Тое, пра што сказаў Быкоўскі — 2 працэнты, то бок 320 чалавек ад палітычных партыяў ідзе на гэтыя выбары ў якасьці кандыдатаў — ці кажа гэта пра тое, што нават сама апазыцыя ставіцца да гэтай кампаніі вельмі скептычна?
Класкоўскі: Як для ўладаў, гэтак і для апазыцыі гэтая кампанія тэхнічная. У тым сэнсе, што апазыцыянэры ня вераць у падлік галасоў, і не разьлічваюць, што рэальна трапяць у Саветы — яны гэтага і ня ўтойваюць.
Кааліцыя «Народны рэфэрэндум» перасьледуе свае задачы — абкатаць сярод насельніцтва пытаньні меркаванага рэфэрэндуму, «Талака» хоча пераважна дзеля праймэрыз скарыстаць гэтыя выбары. Але мінус у тым, што нават не ставілася пытаньне выпрацаваць адзіны мэсыдж, бо гэтыя кааліцыі пакуль паміж сабой асабліва не сябруюць.
Разам з тым, сэнс удзелу ёсьць, хаця б таму, што гэта пэўны трэнінг для структураў і добрыя піяраўскія нагоды. Вось, напрыклад, апошняя інфармацыя, што Анатолю Лябедзьку адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў. Гэты сымптом таго, што ўлады ня хочуць даваць лішні пляцдарм яркім лідэрам для агітацыі.
Усё-такі праца з насельніцтвам падчас выбараў мае дадатковы эфэкт. Здавалася б, у любы момант можна стукацца ў дзьверы, але ўсё ж выбары — гэта пэўны момант палітызацыі электарату. Нават сацыялёгія паказвае, што дагэтуль сярод насельніцтва найбольшы рэйтынг у Саньнікава і Някляева, які былі кандыдатамі ў прэзыдэнты на апошніх «псэўдавыбарах».
Быкоўскі: Я адзначу, што мясцовыя выбары зьяўляюцца дапалітычнымі. На іх могуць паўставаць выключна мясцовыя праблемы. Усё астатняе зьяўляецца штучным, вельмі складана пераканаць выбарніка, што дэпутат мясцовага Савету будзе мяняць Канстытуцыю ці іншыя стратэгічныя праблемы.
Канешне, у мясцовых Саветаў ня вельмі шмат рычагоў уплыву, але ёсьць права зьвяртацца ў дзяржаўныя органы, быць абаронцам інтарэсаў выбарніка. Калі гэтым займацца, то гэта рэальная працы з насельніцтвам, якая дала б магчымасьць прадстаўнікам апазыцыі павялічваць свой уплыў у пэўным рэгіёне, і ў выніку выходзіць на палітычны ўзровень.

«На гэтых выбарах улады не зьбіраюцца гуляць у лібэралізацыю»

У астатнім — звычайная руцінная кампанія, я і б не сказаў, што яна горшая ці лепшая за мінулыя.
Быкоўскі: Магчыма, крыху ранавата пра гэта казаць. У фармаваньні выбарчых камісіяў нічога новага не адбылося — як быў вельмі нізкі працэнт апазыцыі ў выбарчых камісіяў, так і застаўся. Мы маем 16 тысяч заявак на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў, зь іх менш за 2 працэнты прадстаўнікоў палітычных партыяў.
У любым выпадку, ужо зразумела, што прадстаўнікоў апазыцыі ня вельмі шмат пайшло на выбары. Колькі зь іх будзе зарэгістравана — гэта будзе пэўным паказьнікам. У астатнім — звычайная руцінная кампанія, я і б не сказаў, што яна горшая ці лепшая за мінулыя.
Цыганкоў: Перад кожнымі выбарамі палітычна актыўная публіка актывізуе дыскусію, ці варта ісьці на выбары, што можна дасягнуць удзелам. Тое, пра што сказаў Быкоўскі — 2 працэнты, то бок 320 чалавек ад палітычных партыяў ідзе на гэтыя выбары ў якасьці кандыдатаў — ці кажа гэта пра тое, што нават сама апазыцыя ставіцца да гэтай кампаніі вельмі скептычна?
«Сэнс удзелу ёсьць, хаця б таму, што гэта пэўны трэнінг для структураў»
Класкоўскі: Як для ўладаў, гэтак і для апазыцыі гэтая кампанія тэхнічная. У тым сэнсе, што апазыцыянэры ня вераць у падлік галасоў, і не разьлічваюць, што рэальна трапяць у Саветы — яны гэтага і ня ўтойваюць.
Кааліцыя «Народны рэфэрэндум» перасьледуе свае задачы — абкатаць сярод насельніцтва пытаньні меркаванага рэфэрэндуму, «Талака» хоча пераважна дзеля праймэрыз скарыстаць гэтыя выбары. Але мінус у тым, што нават не ставілася пытаньне выпрацаваць адзіны мэсыдж, бо гэтыя кааліцыі пакуль паміж сабой асабліва не сябруюць.
Разам з тым, сэнс удзелу ёсьць, хаця б таму, што гэта пэўны трэнінг для структураў і добрыя піяраўскія нагоды. Вось, напрыклад, апошняя інфармацыя, што Анатолю Лябедзьку адмовілі ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў. Гэты сымптом таго, што ўлады ня хочуць даваць лішні пляцдарм яркім лідэрам для агітацыі.
Я адзначу, што мясцовыя выбары зьяўляюцца дапалітычнымі. На іх могуць паўставаць выключна мясцовыя праблемы.