Бахарэвіч пра цуды і дзівосы Беларусі. Эфір з Аляксеем Знаткевічам ад 20:00

Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч раскажа пра свой новы праект «Цуды і дзівосы Беларусі».
Таксама ў праграме:

Жыхар Краснапольскага раёну Аляксандар Шаўцоў 16 студзеня пасьля некалькіх месяцаў нявольніцтва ў Дагестане вярнуўся ў сваю родную вёску Янаўка.

Госьцем нашага эфіру будзе музыка Алесь Чумакоў – лідэр менскага гурту Ceilidh Ceol (Кейлі кёл), які грае традыцыйную ірляндзкую музыку, але з тэкстамі па-беларуску, адаптаванымі да беларускіх рэаліяў.

У бліц-аналізе сацыёляг Сяргей Нікалюк гаворыць пра тое, як мяняліся эміграцыйныя настроі беларусаў?

Прагучыць апытаньне ў Горадні: Ці ведаеце вы, што ў краіне ідзе выбарчая кампанія? Чаму, на вашу думку, у выбарчыя камісіі амаль нідзе ня ўключаныя прадстаўнікі апазыцыі?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio