Памяркоўнасьць, бульба, партызаны, Скарына, бусел... З чаго складаецца беларуская ідэнтычнасьць? Што адрозьнівае беларускі сьвет ад усіх іншых цывілізацыяў і культураў? Хто ж яны такія – беларусы? Пра гэта расказвае Альгерд Бахарэвіч у рамках новай радыёперадачы і цыклю эсэ «Цуды і дзівосы Беларусі».
Эра джаз-бэндаў і вагабундаў даўно скончылася. Надышла пара брэндаў, прынтаў і трэндаў, а там прыдасца ўсё. У тым ліку — яны. Дра...
Правільна. Нікі. Нікім не аспрэчаныя, нікім пакуль яшчэ ня выплюнутыя. Афіцыйна прызнаныя мін’юстам. Як толькі размова заходзіць пра нефармальны сымбаль беларусаў, краіна пачынае скакаць, як апечаная гарачым блінцом: дранікі! Скокі амаль шаманскія. Сапраўды, асобна ўзяты дранік — прадмет у нечым магічны. Чаго варты вядомы жарт пра таджыка, або узбэка, або азэрбайджанца (для нармальнага беларуса яны на адзін твар, быццам дранікі на талерцы), які, упершыню пакаштаваўшы дранік, раптам пачынае гаварыць на чысьцюткай беларускай мове. Сучасная беларуская казка. Нам трэба брэнд, я выбраў вас...
Толькі шчасьлівая нацыя абірае сабе ў сымбалі ежу і пры гэтым нават не папярхнецца.
Дранікі ў Беларусі шануюць так, як у іншых народаў шануюць першадрукароў, а раней шанавалі друідаў. І ў гэтым ёсьць нешта злавеснае.
Праўда, друіды бульбы прылюдна ня елі. Баяліся, крывадушнікі, за сваю рэпутацыю. Праўда, Біблія Гутэнбэрга выйшла гадоў так на семдзесят раней за Скарынаву. Праўда й тое, што ў Нямеччыне таксама ядуць дранікі, называючы іх Reibekuchen або Kartoffelpuffer, і намазваюць іх варэньнем (паўбіваў бы, праўда?).
Але каму якая розьніца? Дранікі тут ніхто нікому не аддасьць. Яны тое самае, што для расейцаў Курылы, што для палякаў Міцкевіч. Дранік — этнічна наш. За яго, яшчэ не падазраючы пра самое існаваньне драніка, нашы прадзеды ў танку гарэлі пад Грунвальдам. Падгарэлі крыху, але не аддалі. Дранікам можна толькі пачаставаць. Або прадаць за валюту.
Жаданьне накарміць дранікамі кожнага іншаземца, які заблукаў тут у сваім спрадвечным дрангу нах остэн (dranik nach Osten), у беларуса ўжо амаль інстынктыўнае. Хаця колькі таму брэнду, і колькі той беларускай бульбе... А чым жа яшчэ? — зьдзіўляемся мы. — Ня златку ж яму падсоўваць з кетчупам. Онлі дранікі. Ёсьць у гэтым кранальным парываньні карміць госьця дранікамі нешта ад векавой любові жывёлавода да неразумнай скаціны: еж, мілая, еж, усё роўна Стральцоў пра цябе ўжо напісаў. Іншаземец жуе, старанна ўдаючы радасьць. Мы замілоўваемся. Мы пасьля трэцяй чаркі. Мы гаспадары. Нам ня трэба нічога ўдаваць. Мы і так напалову зробленыя з бульбы. Таму дранікі — гэта настолькі ж шчыра, наколькі можа быць шчырай пячонка на споведзі або зуб перад апошнім прычасьцем.
Дранікі — беларуская сакура. Іхны росквіт варты таго, каб пісаць яго на шоўку, доўгімі пэндзлікамі, дробнымі мазкамі. Фарба кладзецца на шоўк, як сьмятана.
Ежа здольная падзяляць людзей на клясы і касты, ежа — адна з асноваў сацыяльнай дыфэрэнцыяцыі. Нават звычайны паўночнакарэйскі рыс, які мае сястру — паўночнакарэйскую капусту кімчы, можа быць такім маркёрам. У драніка, дарэчы, таксама ёсьць сястрычкі, стрыечныя, адна зь іх, найпрыгажэйшая — пальцам пханая каўбаса. Кузіна...
У менскай рэстарацыі «Васількі» (якія, па сутнасьці, ёсьць тымі самымі дранікамі, толькі з-пад зямлі растуць) прапануюцца некалькі відаў вось-сымбалю-твайго-забыты-краю-роднага. Для зручнасьці суаднясем гэты васільковы выбар дранікаў са старажытнаэгіпэцкай грамадзкай герархіяй.
«Дранікі. З соўсам на выбар». Дранікі для сялян-аратых, «слуг цара». У тым ліку дэмакратаў, разначынцаў, студэнтаў і вэгетарыянцаў.
«Дранікі зь вясковым соўсам і бэконам». Страва для пісараў, кантралёраў, наглядчыкаў, варты, людзей са зброяй або пісьменных.
«Дранікі зь вясковым соўсам і вэнджаным ласосем». Ежа для жрацоў. Ці жратва для яжовых часоў Позьняга Царства.
Ну, і нарэшце: «Дранікі зь мясам». Амаль шэсьцьдзесят тысяч. Фараонаў пачастунак.
Што да рабоў, дык яны задавальняюцца проста дранікамі. Бяз соўсу, бэкону і выбару. На тое яны і рабы. Першы блін сабаку, а дранік — рабу.
Цяжка паверыць, што ўзьнясеньне драніка да брэндава-трэндавых вышыняў не прывядзе да нечаканых адкрыцьцяў і сусьветных агаломшваньняў. Калі ўжо ўзяўся за дранік — ідзі да канца. Мабыць, недзе на Палесьсі — чамусьці менавіта яно ўяўляецца такім сабе беларускім Тыбэтам — існуе таемная беларуская мэдыцына, дранікатэрапія. Туды прыяжджаюць з усяго сьвету занядужалыя багатыры і расчараваныя зоркі, каб аддацца ў рукі паляшуцкіх лекараў. Голага госьця, небараку-пацыента кладуць на траву і абкладваюць з галавы да ног гарачымі дранікамі. Роспачных крыкаў, ясная рэч, ніхто ня чуе. А пачуе — дык ці мала што... Можа, гэта белы аіст леціт, над белёсым Палесьсем леціт...
А вось Менск. Начны клюб, закрытая сьвінгерская вечарынка ў фолк-стылі: сьвінства, сьвімінг-пул... Сівы конь бяжыць, як вершнік Апакаліпсысу. Паказ модаў, аголеныя прыгажуні з дранікам на прычынным месцы. Заплаці і зьеж. Раніцай-драніцай госьці разьяжджаюцца па міністэрствах, камітэтах і райкамах. А яшчэ дранік — псыхалягічная зброя. Як іншыя спадзяюцца закідаць ворага шапкамі, так беларусы здольныя зрабіць гэта дранікамі.
Дранік просты, як усё геніяльнае. Напрыклад, італійская кухня — кухня для бедных, якая здабыла сусьветную славу. Хаця гісторыя — рэч крывавая. Я, напрыклад, каб надзерці бульбы для дранікаў, карыстаюся дапатопнай мэталічнай таркай, думаю пры гэтым пра вечнае і таму почасту рэжу сабе пальцы. У вадкае золата капае кроў. У такія моманты я думаю пра пакаленьні беларускіх гаспадыняў, якія, ведама ж, таксама часам — цягам некалькіх стагодзьдзяў — рэзалі сабе пальцы, зьдзяйсьняючы гэты сакральны акт. Мо ня ўсе, але ж рэзалі. І пальчыкі аблізвалі, аб падол выціралі. Кроў мяшалася з ужо надзёртай бульбай. Гліна ператваралася ў пасудзіну, бульба ў дранік, мука ў хлеб, чалавек у камень. Так утвараецца еднасьць жывога зь нежывым. Крэўная еднасьць. Бульбяное брацтва.
Улада валялася ў яго пад нагамі, і ён яе падняў. Някідкі бульбяны блінец з тварам зямлістага колеру — калі астыне. Чым падняў — няважна. Сілаю духу. Залацістым сваім языком зьлізаў уладу зь зямлі і цяпер пануе над намі. Дранік плыве па Беларусі, як дракар. Не спыніць, не стрымаць, не падавіцца.