У макраэканамічным прагнозе на 2014 год, які падрыхтавалі экспэрты беларускага Дасьледчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту і Нямецкай эканамічнай групы ў Беларусі, гаворыцца, што сёлета ўраду давядзецца скараціць аб’ёмы фінансаваньня інвэстыцыйных праграмаў, і скараціць рост заробкаў. Няўжо ўлада дапусьціць зьніжэньне заробкаў у перадвыбарчы год? Фінансаваньне якіх праектаў можа быць скарочана? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае эканаміст Леанід Злотнікаў.
Цыганкоў: Наколькі вам здаецца абгрунтаваным гэты прагноз наконт таго, што ўлады вымушаныя будуць скараціць рост заробкаў? Улічваючы, што год перадвыбарчы, можа быць улады любымі сродкамі, скарачаючы іншыя артыкулы, рост заробку пакінуць даволі істотным?
Злотнікаў: Па-першае, падзеньне заробкаў – гэта ўжо не прагноз, а рэальнасьць. Нагадаю што ў верасьні заробкі скараціліся ўпершыню за апошнія два гады, потым яны фактычна заставаліся на адным узроўні, а ў лістападзе зноў скараціліся. Тое, што дзяржава будзе вымушаная скараціць заробкі і падвысіць усялякія камунальныя паслугі – было аб’яўлена даўно. Было заяўлена, што ў 2014 годзе рост заробкаў складзе усяго каля 3-4 працэнтаў. Але было заяўлена, што будуць расьці камунальныя паслугі, расьці акцызы, уводзіцца новыя падаткі, як вядомы аўтамабільны падатак.
Цыганкоў: Тым ня менш, напрыклад, у 2013 годзе, рост заробкаў дасягаўся нават бяз росту эканомікі, зусім іншымі крыніцамі. Дык, магчыма, і ў 2014 годзе ўлады будуць любымі сродкамі дасягаць росту заробкаў, абмяжоўваючы розныя інвэстыцыйныя праекты.
Злоткаў: Насамрэч можна ўбачыць, што заробкі, паводле афіцыйнай статыстыкі, растуць у два разы болей, чым расьце прадукцыйнасьць працы. Гэта немагчыма ў прынцыпе. Праўдзівы рост заробкаў нашмат ніжэйшы, чым гэта дае афіцыйная статыстыка. Статыстыка вельмі значна скажае рэальную сытуацыю.
Беларуская дзяржава ў 2013 годзе таксама вельмі багата ўкладала ў інвэстыцыі. Летась доля інвэстыцыяў у ВУП склала 31 працэнт. Гэта самая вялікая лічба ва ўсёй Эўропе, і тут ёсьць што скарачаць.
Але сам заробак у нас вельмі нізкі ў параўнаньні з суседзямі – і ня трэба вельмі шмат грошай, каб яго падвысіць. Па-другое, значная частка росту заробку зьядаецца інфляцыяй. Так што, калі пасумаваць – так, быў рост заробкаў, за кошт крэдытаў і субсыдыяў Расеі. Зараз гэтыя крыніцы зьменшыліся, і таму можна чакаць падзеньня заробкаў.