Як каралі за прамоўленае беларускае слова польскія настаўнікі ў школах міжваеннай Заходняй Беларусі. Дзеля чаго захоўваюць старыя дакумэнты на валоданьне зямлёй? Пра стракатую гісторыю мястэчка, у якім беларускай мове вучыўся кіраўнік «Газпрому» — у новым падарожжы Зьмітра Бартосіка.
У Беларусі багата мясьцін, якія для асобных людзей значаць вельмі шмат. Такая мясьціна нічым не вылучаецца. Ні помнікам, ні асаблівым краявідам. Але пры набліжэньні да яе ў абазнанага чалавека міжволі пачасьціцца пульс. Я маю на ўвазе месцы забойства блізкіх людзей. Са Слоніма ў Быцень я ехаў у кампаніі з колішнім галоўным аграномам Слаўгарадзкага раёну Віктарам Меляшкевічам. Сярод лесу дарога спусьцілася ў невялікую лагчыну. Мой спадарожнік, чалавек немалады, сівы, але па натуры жыцьцялюб, папрасіў у гэтай лагчыне прыпыніцца.
— Мы стаім на месцы, дзе ў сакавіку 43-га году партызаны забілі майго дзеда, Мікалая Меляшкевіча. Яшчэ быў сьнег. Ён ехаў на кані. Выйшлі партызаны і з аўтамата яго застрэлілі. Мясьціна для нас вельмі смутная.
— Яго абрабавалі?
— Не. Ён ехаў на кані. І конь прывёз яго дахаты. Забіты. Бяз ботаў. Зьнялі толькі боты. Не забралі ні каня, ні цугляў. Быў прастрэлены кажушок. Ніхто ня ведае, за што. Ніхто нічога не казаў. Забілі, і ўсё. Забілі мясцовыя партызаны, аднавяскоўцы. Бацька, калі прыйшоў з фронту, спрабаваў даведацца: хто страляў, чаму стралялі. Нічога не дабіўся. Ніхто нічога не сказаў.
У нашай «Картатэцы Сталіна» пра Мікалая Меляшкевіча можна даведацца наступнае.
Такім чынам, у 41-м годзе Мікалай Меляшкевіч павінен быў адправіцца ў лягер. Але ён выжыў. Цікава, што ў ліпені, калі быў вынесены гэты прысуд, Заходняя Беларусь была ўжо пад немцамі. Няйначай НКВД-шныя пісары свае прысуды выпісвалі з запасам. Наперад. Бо ў чэрвені 41-га калёну зэкаў канваявалі на Ўсход. Слова пану Віктару.
— Калі дзеда канваявалі, ён за свае боты ў канваіра адпрасіўся, каб адпусьціў дадому. Калёну пагналі далей. А дзед жыцьцё выкупіў за боты. Але ненадоўга.
Іншы ўнук Мікалая Меляшкевіча, Валеры, да нядаўняга часу ўзначальваў мясцовае СВК. І пра сямейную трагедыю ён даведаўся не ад сваякоў.
— Ад нас хавалі гэта ўсё. Не даводзілі ўвогуле. Выпадкова ад аднавяскоўцаў мы даведаліся. І ад зайздросьнікаў. Што мы «кулацкае атрэб’е».
— Калі я хадзіў у школу, мяне абзывалі кулаком. І мне было вельмі непрыемна. Бо я быў патрыёт, камсамолец. Вельмі прыніжалі. Ніякай павагі не было.
Цікавая дэталь. Ні старшыня калгасу, ні галоўны аграном раёну, ні іншыя нашчадкі Мікалая Меляшкевіча, якія б пасады ні займалі, ніколі не ўступалі ў Камуністычную партыю Савецкага Саюзу. І дзе была іх зямля, і што было на той зямлі, добра ведалі.
— Каровы былі, коні былі. У дзеда была малатарня, сячкарня. Калі дзеда раскулачвалі ў 30-м годзе, у яго ўсё забралі. І каровы, і хлявы, і адрыны.
У Валерыя Меляшкевіча захоўваюцца ўсе дакумэнты. Як на валоданьне зямлёй, з мапамі і банкаўскімі квітанцыямі, так і на канфіскацыю.
Уражваюць фінансавыя паперы, дзе па гадах фіксуюцца выплаты крэдыту. І толькі насупраць лічбы 1939 стаіць пустата. І гідка ў рукі браць паперкі бальшавіцкай улады, напісаныя каравым почыркам з загадам «сейчас же прибыть до комитета». З датай 27 кастрычніка 39-га году. І подпісам сакратара Сялёдкі.
— Дзед купіў зямлі 112 гектар зь лесам. У банк сплачваў грошы. Захаваліся і дамовы, і вэксалі. І акты канфіскацыі таксама ёсьць.
У кожнага беларуса свой знак бяды. Для Мікалая Меляшкевіча фатальную ролю адыгралі боты.
— Дзед езьдзіў і не баяўся. Бо шкоды нікому не рабіў. Немцы вярнулі зямлю, і трэба было яе апрацоўваць. Партызаны хадзілі ноччу. Трэба было і партызанаў карміць. Бабка казала, што вельмі часта і сала шмат давала, і хлеб давала, і пякла ім па заданьні. Таму дзед і не баяўся. Але сьцягнулі толькі боты.
Старажылка Быценя Антаніна Башчук — сапраўдная пані настаўніца. У савецкім кіно так паказвалі арыстакратак. Пані Антаніна хударлявая, з высокай прычоскай, у чорным строгім пінжаку і белым кашнэ. З добра пастаўленым голасам, дзе высакародна спалучаецца строгасьць і павага да суразмоўцы. У яе прысутнасьці хочацца паводзіць сябе як мага галянтней. І хоць пані ўжо за 80, яна прыгажуня.
— Адкуль пайшло слова Быцень? Па нашай Шчары ішоў шлях «з вараг у грэкі». І тут было некалькі прыстаняў. Былі караблі. І калі рэчка Шчара замярзала, яны спыняліся на зіму і ставілі такія невялічкія бытоўкі. Бытавалі. І ад слова «бытаваць» пайшла назва нашага мястэчка. Быцень.
Сёньня галоўная архітэктурная дамінанта Быценя — пажарная каланча. А да Першай сусьветнай над Быценем панавала велічная барочная ўніяцкая царква сьвятога Язафата. Яе пашкодзілі ў першую вайну, а канчаткова зьнішчылі пасьля другой. Сёньня на яе месцы ўнівэрмаг.
— Я яшчэ памятаю тое, што засталося ад Першай сусьветнай. Тут быў манастыр, духоўная акадэмія. Я сабрала матэрыял пра сьвятароў, якія тут служылі. І, між іншым, у 22-м годзе, калі нашы бацькі вярнуліся зь бежанства пасьля Першай сусьветнай, была пастанова аднавіць наш манастыр. Тут хаваліся некалі паўстанцы Каліноўскага. Я яшчэ знайшла два крыжы на могілках, якія былі пастаўленыя ў 1805-м годзе. Нехта іх выцягнуў на мэталалом. Разрэзалі і здалі.
Ад былога базыльянскага кляштара засталася толькі маленькая перабудаваная царква. Але хто там служыў? І каго асабіста ведала пані Антаніна?
— У нашым храме да вайны служыў бацька першага прэзыдэнта Акадэміі навук Беларусі Ігнатоўскі. І толькі нядаўна разбурылі той домік, дзе ён жыў. І нас ён вучыў у школе закону Божаму. Я пачала вучыцца ў польскай школе. За кожнае беларускае слова я атрымлівала дзесяць удараў драўлянай лінейкай. Я не хацела гаварыць па-польску. Сказала беларускае слова — да сьлёз, рукі апухалі. Выцягваеш руку — і лінейкай. І мы з гэтай настаўніцай сустрэліся ўжо пасьля вайны. У Берасьці. Яны выяжджалі ў Польшчу. Цёпла зь ёй сустрэлася. Падзякавала, што вучыла мяне. Яна задае пытаньне — дзе я, кім працую. Я сказала, што настаўніцай беларускай мовы. Яна заплакала і прасіла прабачэньня.
Пані Антаніна — сапраўдны скарб для журналіста. У наступнай перадачы нас чакае шмат цікавага. І пра сакрэты выкладаньня беларускай літаратуры, і пра тое, як падоўжыць сваё жыцьцё, і пра тое, зь якімі праблемамі пачынаюць сутыкацца сёньняшнія вяскоўцы.
Едучы па беларускіх дарогах і цешачы вока краявідамі палёў і пералескаў, я мала задумваўся, што ў кожнага поля і ў кожнага лапіка лесу былі канкрэтныя гаспадары. І ня толькі буйныя землеўладальнікі. Часьцей за ўсё — людзі надзвычай працавітыя. Якія бралі банкаўскія крэдыты, зараблялі грошы ў далёкіх Амэрыках. Усіх іх абрабавалі бальшавікі. А большасьць забілі. Шанцам аднавіць справядлівасьць засталіся толькі цудам ацалелыя ў некаторых сем’ях дакумэнты на зямлю.
Як у сям’і Меляшкевічаў. Ці ажывуць яшчэ старыя дакумэнты? Ці мараць пра гэта нашчадкі расстралянага гаспадара Мікалая Меляшкевіча — ягоныя ўнукі Віктар і Пятро?
— Вы не задумваліся пра гэта? Нават у марах?
— Задумваліся. Але цяпер на зямлі наш род працаваць адвык. Бо няма спэцыялістаў. Маё пакаленьне адышло. А дзеці на вёску не паедуць. Я гадоў 15 назад узяў бы. Бо прывязанасьць маеш да роднага кута.
Гаворачы на тэму рэстытуцыі, ужо каторы раз законныя спадкаемцы зямлі разважаюць пра яе як пра абяскроўленую глебу. Як пра фізычны аб’ект. Хоць тут гаворка ідзе пра акт справядлівасьці. І дапускаю, што з чужым чалавекам шчыра на такія тэмы гаварыць ня будуць.
— Зараз узяць гэтую зямлю... Яе ўжо да таго зьнявечылі. На яе патрэбны вельмі вялікія сродкі, каб мець тое, што яна калісьці давала. Засталася толькі пустая зямелька. За столькі гадоў яна стала бясплоднай, зарасла. У тых месцах, дзе рос лес, усё высеклі і спустошылі. Цяпер там нічога ня хоча расьці. Мы б забралі дзедаву зямлю, каб працаваць. А калі толькі глядзець за ёй, дык навошта гэта трэба?
Пятро Меляшкевіч, моцны, каржакаваты гаспадар, рабіў і на карагандзінскіх шахтах, і ў калгасе. Але ад часоў незалежнасьці працуе на сябе. Займаецца грузаперавозкамі. І вось зь якою праблемаю Пятро сутыкнуўся гэтай восеньню. Ён ня можа спагнаць з СВК заробленыя 27 мільёнаў рублёў.
— Няма грошай у калгаса. Хто іх пакраў? Калгас здабывае зерне, малако, мяса. А грошай у яго — шыш. Маслазавод квітнее, камбікормавы квітнее, мясакамбінат квітнее, а калгас плача. «Падавайце ў суд». Я і так уваліў на салярку 10 мільёнаў. Няма грошай у касе, і ўсё. І вось мы ходзім. «Дасі?» — «Ня дам». «Дасі?» — «Ня дам».
— Як Панікоўскі. «Дай мільён».
І, як вынікае са словаў Пятра, дэфіцыт кадраў — праблема ня толькі ўладнай вэртыкалі.
— Старшыняў калгасаў ужо ня лічаць за людзей. Ставяць, абы было каго паставіць. Няма каго ставіць. Бо ўсе ўцякаюць. Усе баяцца. Паставілі старшыню — праз год у турму. Што творыцца ў гэтым сьвеце?
Стары быценец Леанід Анішчук — з той унікальнай пароды людзей, якія ня могуць сядзець склаўшы рукі. Асабліва калі гэтыя рукі здольныя рабіць прыгажосьць. Пан Леанід і на дзявятым дзясятку робіць аўтарскую мэблю і посуд. Інкруставаныя карэльскай бярозай, мораным дубам і чырвоным дрэвам сталы, ложкі і шафы ператвараюць ягоную хату ў невялікі палац. У гэтым, лічыць пан Леанід, рэцэпт доўгага жыцьця.
— Колькі трэба часу і матэрыялу, каб зрабіць гэта?
— Такі матэрыял трэба доўга сушыць. Гады тры-чатыры. А колькі часу рабіць? Як душа прыйдзе. Душа прыйшла — і робіш. Чалавек ад гэтага даўжэй жыве. Ужо нейкія пляны на будучыню. Вось гэта трэба зрабіць, вось гэта. У нас род рамесьнікаў. Хто цясьляр, хто кравец, хто шавец.
— Ніхто ня быў рэпрэсаваны?
— Бацькавы браты жылі ў Расеі. Адзін лекарам рабіў, а другі сьлесар. Мелі перапіску. І за гэта ім па 10 гадоў турмы далі.
Але вернемся да настаўніцы беларускай мовы Антаніны Башчук. Якая падзеліцца з намі сваімі пэдагагічнымі сакрэтамі.
— Каб была дысцыпліна, настаўнік павінен стаяць. Ён настаўнік. Бо ён ня толькі вучыць, але і настаўляе. А калі мае дзеткі не хацелі слухаць, я дазваляла ім пакінуць урок. Не папракаючы. «Саша, ня хочаш слухаць? Ідзі пагуляй». Але ж Сашаньку на наступны ўрок прыйсьці трэба. «Можна?» — «А хто вы такі, Аляксандар Пятровіч?» — «Ваш вучань». — «У мяне няма такіх вучняў. Я ж для вас не настаўнік. І вы для мяне чужы чалавек. А з чужым чалавекам я размаўляю толькі на «вы». І гэтага было дастаткова, каб Сашаньку паставіць на месца.
— Я ня думаю, што вашы вучні забыліся на беларускую мову.
— Не забыліся. У мяне вельмі многа вучняў было. Міністры, кадэбісты.
Аказваецца, беларускай мовы ў пані Башчук вучыўся галава «Газпрома» Аляксей Мілер. У той час, калі жыў у Берасьці. Можа, пэтыцыі ў абарону Маскоўскага аўтавакзалу трэба пісаць па-беларуску?
— А Мілер добра вучыўся беларускай мове?
— Добра. Нельга было не вучыцца.
Сапраўды, у такой настаўніцы нельга было не вучыцца. Пані Антаніна бярэ ўвагу адразу ж. І нават знаёмы як быццам твор яна падносіць як нешта зусім новае і нечаканае.
— Я давала ўрок па Быкаву пры савецкай уладзе. І рызыкнула ў савецкія часы даць «Знак бяды» праз запаветы Божыя. Як яны ўвайшлі ў гэты твор. Ад каго цярпелі людзі больш? Ад сваіх ці ад чужынцаў? «Палюбі бліжняга свайго, як самога сябе». Ці любілі гэтыя людзі бліжняга? Не. І ўрокі давалі ў Берасьці. У парку адпачынку. І прысутнічала 200 чалавек.
— Гэта адкрытая лекцыя.
— Такіх урокаў у мяне былі сотні.
Але самае цікавае пані Башчук мне распавяла напрыканцы. Аказваецца, неўзабаве нас чакаюць новыя сьведчаньні пра акупаваную Беларусь.
— Ёсьць цікавая кніга, якую напісаў нямецкі доктар Эрнст. Які прыбыў у Быцень 7-га ліпеня 1941-га году. Але немец, які быў праваслаўным. Кніга называецца «Быцень, сьвятая зямля». Лекар, антыфашыст. 20 чалавек, якія ўступілі ў калгас у 40-м, на іх быў данос. На расстрэл. Ён уратаваў усіх нас. Ён ня змог выратаваць яўрэяў. Хоць жыў спачатку ў сям’і яўрэйскага лекара. І быў зь імі вельмі дружны. Але ўратаваць ня змог. У кнізе ягонай ёсьць старонкі пра тое, якім ён бачыў Быцень.
— Яна яшчэ не перакладзена?
— Я яе перакладаю.
А завяршым наша падарожжа словамі Валерыя Меляшкевіча. 50-гадовы былы старшыня СВК некалькі гадоў таму з-за дыябэту страціў зрок. Для яго радыё «Свабода» — ня проста крыніца інфармацыі. І мая навіна пра пляны «Свабоды» сысьці з эфіру радасьці ў Валерыя ня выклікала.
— Большасьць людзей, якія цікавяцца гэтым, яны інтэрнэт ня возьмуць. Для беларуса кантактаваць праз радыё з нармальным сьветам — гэта вельмі важна. І пераводзіць толькі на інтэрнэт — ні ў якім разе нельга. Для мяне гэта вельмі важна. І я такі не адзін.
— Мы стаім на месцы, дзе ў сакавіку 43-га году партызаны забілі майго дзеда, Мікалая Меляшкевіча. Яшчэ быў сьнег. Ён ехаў на кані. Выйшлі партызаны і з аўтамата яго застрэлілі. Мясьціна для нас вельмі смутная.
— Яго абрабавалі?
— Не. Ён ехаў на кані. І конь прывёз яго дахаты. Забіты. Бяз ботаў. Зьнялі толькі боты. Не забралі ні каня, ні цугляў. Быў прастрэлены кажушок. Ніхто ня ведае, за што. Ніхто нічога не казаў. Забілі, і ўсё. Забілі мясцовыя партызаны, аднавяскоўцы. Бацька, калі прыйшоў з фронту, спрабаваў даведацца: хто страляў, чаму стралялі. Нічога не дабіўся. Ніхто нічога не сказаў.
Your browser doesn’t support HTML5
У нашай «Картатэцы Сталіна» пра Мікалая Меляшкевіча можна даведацца наступнае.
МЕЛЯШКЕВІЧ Мікалай Аляксандравіч, нарадзіўся 1884 у вёсцы Міронім Кобрынскага р-ну Берасьцейскай вобл., беларус, зь сялян, пачатковая адукацыя, селянін, аднаасобная гаспадарка ў в. Міронім. Арыштаваны 40.10.19. Асуджаны 41.07.01 «асобай нарадай» за а/с агітацыю паводле арт. 74 КК БССР на 8 гадоў Працоўна Папраўчых Лягераў. 89.05.17 справу пераглядала Пракуратура Берасьцейскай вобл. УКДБ Берасьцейскай вобл.
Такім чынам, у 41-м годзе Мікалай Меляшкевіч павінен быў адправіцца ў лягер. Але ён выжыў. Цікава, што ў ліпені, калі быў вынесены гэты прысуд, Заходняя Беларусь была ўжо пад немцамі. Няйначай НКВД-шныя пісары свае прысуды выпісвалі з запасам. Наперад. Бо ў чэрвені 41-га калёну зэкаў канваявалі на Ўсход. Слова пану Віктару.
— Калі дзеда канваявалі, ён за свае боты ў канваіра адпрасіўся, каб адпусьціў дадому. Калёну пагналі далей. А дзед жыцьцё выкупіў за боты. Але ненадоўга.
Іншы ўнук Мікалая Меляшкевіча, Валеры, да нядаўняга часу ўзначальваў мясцовае СВК. І пра сямейную трагедыю ён даведаўся не ад сваякоў.
— Ад нас хавалі гэта ўсё. Не даводзілі ўвогуле. Выпадкова ад аднавяскоўцаў мы даведаліся. І ад зайздросьнікаў. Што мы «кулацкае атрэб’е».
— Калі я хадзіў у школу, мяне абзывалі кулаком. І мне было вельмі непрыемна. Бо я быў патрыёт, камсамолец. Вельмі прыніжалі. Ніякай павагі не было.
Цікавая дэталь. Ні старшыня калгасу, ні галоўны аграном раёну, ні іншыя нашчадкі Мікалая Меляшкевіча, якія б пасады ні займалі, ніколі не ўступалі ў Камуністычную партыю Савецкага Саюзу. І дзе была іх зямля, і што было на той зямлі, добра ведалі.
— Каровы былі, коні былі. У дзеда была малатарня, сячкарня. Калі дзеда раскулачвалі ў 30-м годзе, у яго ўсё забралі. І каровы, і хлявы, і адрыны.
У Валерыя Меляшкевіча захоўваюцца ўсе дакумэнты. Як на валоданьне зямлёй, з мапамі і банкаўскімі квітанцыямі, так і на канфіскацыю.
Уражваюць фінансавыя паперы, дзе па гадах фіксуюцца выплаты крэдыту. І толькі насупраць лічбы 1939 стаіць пустата. І гідка ў рукі браць паперкі бальшавіцкай улады, напісаныя каравым почыркам з загадам «сейчас же прибыть до комитета». З датай 27 кастрычніка 39-га году. І подпісам сакратара Сялёдкі.
— Дзед купіў зямлі 112 гектар зь лесам. У банк сплачваў грошы. Захаваліся і дамовы, і вэксалі. І акты канфіскацыі таксама ёсьць.
У кожнага беларуса свой знак бяды. Для Мікалая Меляшкевіча фатальную ролю адыгралі боты.
— Дзед езьдзіў і не баяўся. Бо шкоды нікому не рабіў. Немцы вярнулі зямлю, і трэба было яе апрацоўваць. Партызаны хадзілі ноччу. Трэба было і партызанаў карміць. Бабка казала, што вельмі часта і сала шмат давала, і хлеб давала, і пякла ім па заданьні. Таму дзед і не баяўся. Але сьцягнулі толькі боты.
Старажылка Быценя Антаніна Башчук — сапраўдная пані настаўніца. У савецкім кіно так паказвалі арыстакратак. Пані Антаніна хударлявая, з высокай прычоскай, у чорным строгім пінжаку і белым кашнэ. З добра пастаўленым голасам, дзе высакародна спалучаецца строгасьць і павага да суразмоўцы. У яе прысутнасьці хочацца паводзіць сябе як мага галянтней. І хоць пані ўжо за 80, яна прыгажуня.
— Адкуль пайшло слова Быцень? Па нашай Шчары ішоў шлях «з вараг у грэкі». І тут было некалькі прыстаняў. Былі караблі. І калі рэчка Шчара замярзала, яны спыняліся на зіму і ставілі такія невялічкія бытоўкі. Бытавалі. І ад слова «бытаваць» пайшла назва нашага мястэчка. Быцень.
Сёньня галоўная архітэктурная дамінанта Быценя — пажарная каланча. А да Першай сусьветнай над Быценем панавала велічная барочная ўніяцкая царква сьвятога Язафата. Яе пашкодзілі ў першую вайну, а канчаткова зьнішчылі пасьля другой. Сёньня на яе месцы ўнівэрмаг.
— Я яшчэ памятаю тое, што засталося ад Першай сусьветнай. Тут быў манастыр, духоўная акадэмія. Я сабрала матэрыял пра сьвятароў, якія тут служылі. І, між іншым, у 22-м годзе, калі нашы бацькі вярнуліся зь бежанства пасьля Першай сусьветнай, была пастанова аднавіць наш манастыр. Тут хаваліся некалі паўстанцы Каліноўскага. Я яшчэ знайшла два крыжы на могілках, якія былі пастаўленыя ў 1805-м годзе. Нехта іх выцягнуў на мэталалом. Разрэзалі і здалі.
Ад былога базыльянскага кляштара засталася толькі маленькая перабудаваная царква. Але хто там служыў? І каго асабіста ведала пані Антаніна?
Я пачала вучыцца ў польскай школе. За кожнае беларускае слова я атрымлівала дзесяць удараў драўлянай лінейкай
— У нашым храме да вайны служыў бацька першага прэзыдэнта Акадэміі навук Беларусі Ігнатоўскі. І толькі нядаўна разбурылі той домік, дзе ён жыў. І нас ён вучыў у школе закону Божаму. Я пачала вучыцца ў польскай школе. За кожнае беларускае слова я атрымлівала дзесяць удараў драўлянай лінейкай. Я не хацела гаварыць па-польску. Сказала беларускае слова — да сьлёз, рукі апухалі. Выцягваеш руку — і лінейкай. І мы з гэтай настаўніцай сустрэліся ўжо пасьля вайны. У Берасьці. Яны выяжджалі ў Польшчу. Цёпла зь ёй сустрэлася. Падзякавала, што вучыла мяне. Яна задае пытаньне — дзе я, кім працую. Я сказала, што настаўніцай беларускай мовы. Яна заплакала і прасіла прабачэньня.
Пані Антаніна — сапраўдны скарб для журналіста. У наступнай перадачы нас чакае шмат цікавага. І пра сакрэты выкладаньня беларускай літаратуры, і пра тое, як падоўжыць сваё жыцьцё, і пра тое, зь якімі праблемамі пачынаюць сутыкацца сёньняшнія вяскоўцы.
Едучы па беларускіх дарогах і цешачы вока краявідамі палёў і пералескаў, я мала задумваўся, што ў кожнага поля і ў кожнага лапіка лесу былі канкрэтныя гаспадары. І ня толькі буйныя землеўладальнікі. Часьцей за ўсё — людзі надзвычай працавітыя. Якія бралі банкаўскія крэдыты, зараблялі грошы ў далёкіх Амэрыках. Усіх іх абрабавалі бальшавікі. А большасьць забілі. Шанцам аднавіць справядлівасьць засталіся толькі цудам ацалелыя ў некаторых сем’ях дакумэнты на зямлю.
Як у сям’і Меляшкевічаў. Ці ажывуць яшчэ старыя дакумэнты? Ці мараць пра гэта нашчадкі расстралянага гаспадара Мікалая Меляшкевіча — ягоныя ўнукі Віктар і Пятро?
— Вы не задумваліся пра гэта? Нават у марах?
— Задумваліся. Але цяпер на зямлі наш род працаваць адвык. Бо няма спэцыялістаў. Маё пакаленьне адышло. А дзеці на вёску не паедуць. Я гадоў 15 назад узяў бы. Бо прывязанасьць маеш да роднага кута.
Гаворачы на тэму рэстытуцыі, ужо каторы раз законныя спадкаемцы зямлі разважаюць пра яе як пра абяскроўленую глебу. Як пра фізычны аб’ект. Хоць тут гаворка ідзе пра акт справядлівасьці. І дапускаю, што з чужым чалавекам шчыра на такія тэмы гаварыць ня будуць.
— Зараз узяць гэтую зямлю... Яе ўжо да таго зьнявечылі. На яе патрэбны вельмі вялікія сродкі, каб мець тое, што яна калісьці давала. Засталася толькі пустая зямелька. За столькі гадоў яна стала бясплоднай, зарасла. У тых месцах, дзе рос лес, усё высеклі і спустошылі. Цяпер там нічога ня хоча расьці. Мы б забралі дзедаву зямлю, каб працаваць. А калі толькі глядзець за ёй, дык навошта гэта трэба?
Пятро Меляшкевіч, моцны, каржакаваты гаспадар, рабіў і на карагандзінскіх шахтах, і ў калгасе. Але ад часоў незалежнасьці працуе на сябе. Займаецца грузаперавозкамі. І вось зь якою праблемаю Пятро сутыкнуўся гэтай восеньню. Ён ня можа спагнаць з СВК заробленыя 27 мільёнаў рублёў.
— Няма грошай у калгаса. Хто іх пакраў? Калгас здабывае зерне, малако, мяса. А грошай у яго — шыш. Маслазавод квітнее, камбікормавы квітнее, мясакамбінат квітнее, а калгас плача. «Падавайце ў суд». Я і так уваліў на салярку 10 мільёнаў. Няма грошай у касе, і ўсё. І вось мы ходзім. «Дасі?» — «Ня дам». «Дасі?» — «Ня дам».
— Як Панікоўскі. «Дай мільён».
І, як вынікае са словаў Пятра, дэфіцыт кадраў — праблема ня толькі ўладнай вэртыкалі.
— Старшыняў калгасаў ужо ня лічаць за людзей. Ставяць, абы было каго паставіць. Няма каго ставіць. Бо ўсе ўцякаюць. Усе баяцца. Паставілі старшыню — праз год у турму. Што творыцца ў гэтым сьвеце?
Стары быценец Леанід Анішчук — з той унікальнай пароды людзей, якія ня могуць сядзець склаўшы рукі. Асабліва калі гэтыя рукі здольныя рабіць прыгажосьць. Пан Леанід і на дзявятым дзясятку робіць аўтарскую мэблю і посуд. Інкруставаныя карэльскай бярозай, мораным дубам і чырвоным дрэвам сталы, ложкі і шафы ператвараюць ягоную хату ў невялікі палац. У гэтым, лічыць пан Леанід, рэцэпт доўгага жыцьця.
— Колькі трэба часу і матэрыялу, каб зрабіць гэта?
— Такі матэрыял трэба доўга сушыць. Гады тры-чатыры. А колькі часу рабіць? Як душа прыйдзе. Душа прыйшла — і робіш. Чалавек ад гэтага даўжэй жыве. Ужо нейкія пляны на будучыню. Вось гэта трэба зрабіць, вось гэта. У нас род рамесьнікаў. Хто цясьляр, хто кравец, хто шавец.
— Ніхто ня быў рэпрэсаваны?
— Бацькавы браты жылі ў Расеі. Адзін лекарам рабіў, а другі сьлесар. Мелі перапіску. І за гэта ім па 10 гадоў турмы далі.
Але вернемся да настаўніцы беларускай мовы Антаніны Башчук. Якая падзеліцца з намі сваімі пэдагагічнымі сакрэтамі.
— Каб была дысцыпліна, настаўнік павінен стаяць. Ён настаўнік. Бо ён ня толькі вучыць, але і настаўляе. А калі мае дзеткі не хацелі слухаць, я дазваляла ім пакінуць урок. Не папракаючы. «Саша, ня хочаш слухаць? Ідзі пагуляй». Але ж Сашаньку на наступны ўрок прыйсьці трэба. «Можна?» — «А хто вы такі, Аляксандар Пятровіч?» — «Ваш вучань». — «У мяне няма такіх вучняў. Я ж для вас не настаўнік. І вы для мяне чужы чалавек. А з чужым чалавекам я размаўляю толькі на «вы». І гэтага было дастаткова, каб Сашаньку паставіць на месца.
— Я ня думаю, што вашы вучні забыліся на беларускую мову.
— Не забыліся. У мяне вельмі многа вучняў было. Міністры, кадэбісты.
Аказваецца, беларускай мовы ў пані Башчук вучыўся галава «Газпрома» Аляксей Мілер