Папу Францішка запрасілі ў суседнюю Літву

Папа Францішак

Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус сустрэўся ў Ватыкане з Папам Рымскім Францішкам і запрасіў яго наведаць Літву, паведамляе прэс-служба літоўскага МЗС.
15 студзеня міністар замежных спраў Лінкявічус узяў удзел у аўдыенцыі ў Папы Рымскага.

«Візыт Папы Рымскага ў Літву ня толькі ўмацаваў бы двухбаковыя дачыненьні паміж Літвой і Сьвятым Пасадам, але і, перш за ўсё, прынёс бы вялікую радасьць усім жыхарам Літвы, якія да гэтага часу з радасьцю ўспамінаюць візыт Папы Яна Паўла II у Літву 21 год таму», – сказаў Лінкявічус.